Працуе на дзясятку! | Дзяннiца

Працуе на дзясятку!

Версия для печатиВерсия для печати

Так ацаніў кіраўнік са­цы­я­ль­най установы старанні ін­с­т­рук­та­ра С.В. Куцеля

– Неаспрэчна,  праца – усяму ас­но­ва, а для маіх пад­на­ча­ле­ных  праца  становіцца  сэнсам жыц­ця і спосабам са­ма­вы­яў­лен­ня, – разважае Сяргей Вік­та­ра­віч. – Я працую з асаблівымі людзь­мі, часам яны не ўмеюць ра­біць элементарнага, але іх шчы­рае жаданне навучыцца ча­му­сь­ці, старанне і настойлівасць прос­та ўражваюць. ​

Сяргей Віктаравіч працуе ў Шчу­чын­с­кім псіханеўралагічным доме-ін­тэр­на­це для састарэлых і ін­ва­лі­даў. У тым, што тэрыторыя ус­та­но­вы добраўпарадкаваная  (тут чыс­ці­ня і парадак  у любую пару года), не­ма­лая заслуга Куцеля і яго пра­цоў­най каманды.

– Кожнага з насельнікаў дома-ін­тэр­на­та, каму гэта па сілах, мы пры­цяг­ва­ем да працы, – дзеліцца су­раз­моў­ца. – Я вызначаю, так бы мо­віць, фронт работ, і разам прыс­ту­па­ем да справы. Тлумачу, па­каз­ваю, што да чаго,  як трэба, і мае па­да­печ­ныя робяць, стараюцца.

Сяргей Віктаравіч працуе у ас­ноў­ным з мужчынамі (хаця і жан­чы­ны ў цёплы сезон дапамагаюць пры­бі­раць тэрыторыю), таму і ра­бо­ты ім даводзіцца выконваць ад­па­вед­ныя: летам – гэта ўборка ка­мя­нёў, касьба, абуладкаванне бар­дзю­раў, догляд сада і агарода, зі­мой – ачыстка тэрыторыі ад снегу, аб­рэз­ка дрэў і г.д. Будаўнічыя і ра­мон­т­ныя работы таксама па сіле пад­на­ча­ле­ным Куцеля.  Нап­рык­лад, Дзмітрый Іваноў навучыўся ра­біць адкосы, раўняць столь, а Іван Міхалевіч выдатна асвоіў клад­ку, акуратна фарбуе сцены. Адзін са старэйшых насельнікаў до­ма-інтэрната Сяргей Кавалька ле­там увесь час на тэрыторыі – ко­сіць, траву зграбае, дарэчы, сам граб­лі вырабляе. Між іншым, многа ча­го ў доме-інтэрнаце робяць ме­на­ві­та сваімі сіламі і з дапамогай на­яў­най тэхнікі. У выніку  эка­но­мяц­ца сродкі. 

– Многія нашы пастаяльцы – бы­лыя выхаванцы Васілішкаўскага до­ма-інтэрната, – расказвае Сяр­гей Віктаравіч. – Лічу, што менавіта пра­ца­тэ­ра­пія дапамагае ім хутчэй адап­та­вац­ца ў новым калектыве. Яны адчуваюць сябе патрэбнымі, ак­тыў­на бяруцца дапамагаць. Нап­рык­лад, Барыс Міцько летам пра­цуе на агародзе – займаецца пра­пол­кай, паліваннем, і зімой не су­муе – займаецца ў гуртку. Пра­ца­ві­ты хлопец, а пахваліш за работу, дык проста свеціцца ад радасці.

Сапраўды, інструктару па пра­цоў­най тэрапіі трэба быць у нейкай сту­пе­ні псіхолагам, каб заахвоціць ка­рыс­най справай сваіх пад­на­ча­ле­ных, даць ім неабходныя навыкі, ка­лі трэба – пахваліць, калі нешта не атрымліваецца – дапамагчы. Ад­чу­ва­ец­ца, што гэта Сяргею Вік­та­ра­ві­чу ўдаецца. Дарэчы, пра пас­та­я­ль­цаў дома-інтэрната ён рас­каз­ваў з непадробнай цеплынёй.

– Важна разумець такіх асаб­лі­вых людзей, – падкрэсліў мой су­раз­моў­ца. – Яны ж, як дзеці, не­пас­рэд­ныя, шчырыя, таму і з імі трэба абы­ходзіц­ца па-добраму, шчыра, без фальшы. 

Добрую школу чалавечых уза­е­ма­ад­но­сін прайшоў хлопец з Пі­ль­чу­коў  падчас армейскай службы, а слу­жыў ён у 103-й Віцебскай па­вет­ра­на-дэсантнай дывізіі. Вяр­нуў­шы­ся, працаваў у РУП ЖКГ, а ў 2003 годзе ўладкаваўся ў дом-інтэрнат, з таго часу і працуе. 

Рост і фігура Сяргея Віктаравіча свед­чаць аб спартыўных здо­ль­нас­цях. Ён і пацвердзіў, што раней з за­да­ва­ль­нен­нем займаўся на тур­ні­ку, брусах, цяпер гэта робіць, на жаль, радзей, спартыўныя трэ­ні­роў­кі замяняе праца на свежым па­вет­ры, а дома ў Ляшчанцы ў бацькі тра­іх дзяцей таксама шмат аба­вяз­каў.

Пра дзяцей Сяргей Віктаравіч рас­па­вя­даў з радасцю і гонарам. Сын і старэйшая дачка ўжо сту­дэн­ты – Дар’я вывучае замежныя мо­вы ў Гродзенскім універсітэце, а Аляк­сандр спасцігае тэхнічныя на­ву­кі ў каледжы. Малодшая Алёнка сё­ле­та заканчвае школу, так што ста­іць на парозе дарослага жыцця. Усе вучацца добра, стараюцца. Гас­па­ды­ня дома Ганна Ста­ніс­ла­ваў­на на выхадныя заўсёды рых­туе шмат страў, каб смачна на­кар­міць сваіх студэнтаў. А што робіць яна гэта выдатна, і здзіўляцца ня­ма чаго, бо працуе ў мясцовай шко­ле шэф-поварам. “Мая жонка са­ма выхоўвалася ў мнагадзетнай ся­м­’і, – зазначыў Сяргей Вік­та­ра­віч, – таму прывыкла пра ўсіх кла­па­ціц­ца, парадак у доме трымаць. Мы, праўда, з дзецьмі ёй ва ўсім да­па­ма­га­ем па доме, а летам друж­на працуем на градках, у цяп­лі­цы.”

У пачатку нашай размовы Ку­цель упамянуў пра гурток, дзе з за­да­ва­ль­нен­нем займаюцца на­се­ль­ні­кі дома-інтэрната, у тым ліку і яго  па­моч­ні­кі. Я папрасіла пад­ра­бяз­ней расказаць пра гэта, а Сяргей Вік­та­ра­віч прапанаваў паглядзець, як праходзяць заняткі. 

У памяшканні, упрыгожаным шмат­лі­кі­мі карцінамі, паробкамі, фі­гур­ка­мі, пануе творчая ат­мас­фе­ра. За столікамі сядзяць мужчыны і жан­чы­ны, іх твары засяроджаныя, кож­ны нешта стварае: хтосьці аз­доб­лі­вае рамку маленькімі ка­ме­нь­чы­ка­мі, хтосьці вырэзвае з ка­ля­ро­вай паперы кветачку, хтосьці пляце ко­шык… За працэсам ненавязліва, але пільна сочыць другі інструктар па працоўнай тэрапіі, трапней ска­заць, па творчай тэрапіі, Таццяна Мі­хай­лаў­на Далгоўская. Яна ці­хе­нь­ка падыходзіць да сваіх гур­т­коў­цаў, падказвае, дапамагае і ра­ду­ец­ца разам з імі, калі ат­рым­лі­ва­ец­ца рукатворная прыгажосць.

– У справу ідуць самыя розныя ма­тэ­ры­я­лы – ніткі, скура, папера, ка­ме­нь­чы­кі…,  – расказвае Тац­ця­на Міхайлаўна. – Тут галоўнае  фан­та­зія і майстэрства, а гэтага ў на­шых умельцаў не адняць. Іх па­роб­ка­мі, карцінамі і пано ўпры­го­жа­ны вестыбюлі і пакоі. Выставы ра­бот мы возім у іншыя дамы-ін­тэр­на­ты. Паглядзіце, якія цудоўныя рэ­чы звязала Аня Даніленка, яна яш­чэ прыгожа малюе па шкле.  Люд­мі­ла Шэўчык займаецца ды­ва­на­роб­с­т­вам, Галіна Маслава ро­біць паробкі са скуры, з ка­ме­нь­чы­каў, Валянцін Родзін пляце шы­коў­ныя кошыкі. Людзі, абдзеленыя мно­гім, цешацца гэтай творчай пра­цай, яна прыносіць ім за­да­ва­ль­нен­не. 

Вельмі ўдзячна Сяргею Вік­та­ра­ві­чу за гэтую цікавую экскурсію. На раз­ві­тан­не пачула: “Майце на ўва­зе, наш інструктар працуе на дзя­сят­ку!” Так дырэктар установы  Іван Іванавіч Каранкевіч  ацаніў пра­цу работніка. Не выклікае сум­нен­ня, што гэта ацэнка спра­вяд­лі­вая.

Ала УЛАДЗІМІРАВА.