Я ў электрыкі пайду! Няхай мя­не навучаць! | Дзяннiца

Я ў электрыкі пайду! Няхай мя­не навучаць!

Версия для печатиВерсия для печати

І навучаць! Ды не толькі па гэ­тай спецыяльнасці рыхтуе ква­лі­фі­ка­ва­ныя кадры Шчучынскі се­ль­с­ка­гас­па­дар­чы ліцэй. Тут мож­на набыць прафесіі вадзі­це­ля, зваршчыка, трактарыста. А якія для гэтага створаны ўмовы, на свае вочы ўбачылі ўдзельнікі Дня адкрытых дзвярэй, які прай­шоў нядаўна ў  навучальнай ус­та­но­ве. 

За гады свайго існавання гэта куз­ня рабочых кадраў пад­рых­та­ва­ла больш за 10,5 тысячы ра­бот­ні­каў сельскай гаспадаркі, многія з якіх працуюць сёння на прад­п­ры­ем­с­т­вах і ў арганізацыях нашага ра­ё­на. Дзякуючы вы­со­кап­ра­фе­сій­ным педагогам – выкладчыкам і май­с­т­рам вытворчага навучання – вы­пус­к­ні­кі ліцэя папаўняюць рады ква­лі­фі­ка­ва­ных кадраў.

У Дзень адкрытых дзвярэй для вы­пус­к­ні­коў школ раёна былі ар­га­ні­за­ва­ны экскурсіі па вучэбным кор­пу­се ліцэя, а таксама ў выт­вор­чых майстэрнях. Рабяты паз­на­ё­мі­лі­ся з выставай дэкаратыўна-тэх­ніч­най творчасці «Свет маіх за­хап­лен­няў» і этнаграфічнай эк­с­па­зі­цы­яй, пабывалі ў музеі баявой славы лі­цэя. Прэзентацыю сваёй на­ву­ча­ль­най установы прапанавалі гас­цям сённяшнія навучэнцы. Яны пад­ра­бяз­на расказалі пра спе­цы­я­ль­нас­ці, якія можна атрымаць у лі­цэі, пра сваіх педагогаў і да­сяг­нен­ні. 

Дарэчы, толькі ў мінулым годзе лі­цэ­іс­ты заваявалі тры дыпломы ў ад­к­ры­тых абласных спаборніцтвах па спартыўным арыентаванні. Але­ся Коршун заняла другое месца ў лёг­ка­ат­ле­тыч­ным кросе на 2000 м. З конкурсу «Арт-вакацыі» на­ву­чэн­цы  прывезлі дыпломы за першае і трэ­цяе месцы. Трэцяе месца за­ня­лі рабяты і ў абласным аглядзе-кон­кур­се тэхнічнай і дэкаратыўна-прык­лад­ной творчасці. 

– Я канчаткова вызначыўся з вы­ба­рам і буду паступаць у ліцэй, – дзе­ліц­ца сваімі планамі дзе­вя­цік­лас­нік СШ №3 г. Шчучына Аляксей Кас­пяр­чук. – І спецыяльнасць выб­раў – «трактарыст-машыніст се­ль­с­ка­гас­па­дар­чай вытворчасці, вадзі­цель аўтамабіля, элек­т­раз­вар­ш­чык». Мой тата таксама закончыў гэ­ту навучальную ўстанову і цяпер пра­цуе вадзіцелем у СВК «Шчучынаграпрадукт».

– А я прыйшоў пазнаёміцца з лі­цэ­ем, – гаворыць аднакласнік Аляк­сея Мікіта Седляр. – Пасля за­кан­чэн­ня адзінаццаці класаў пла­ную паступаць у ГрДУ імя Я. Ку­па­лы. На ўсялякі выпадак пе­ра­ка­наў­ся, што і ў гэтай навучальнай ус­та­но­ве можна набыць за­пат­ра­ба­ва­ныя спецыяльнасці. 

А вось сённяшнія ліцэісты Аляк­сандр Бурсевіч і Раман Шастаковіч са Слоніма і шчучынец Максім Пры­мак не сталі дарэмна губляць год (летась хлопцам не хапіла не­ка­ль­кіх балаў для паступлення ў ВНУ) і вырашылі за гэты час ат­ры­маць спецыяльнасць «электраманцёр па рамонце і аб­с­лу­гоў­ван­ні электраабсталявання, вадзі­цель аўтамабіля катэгорыі «С». Яны перакананы, што гэта – ра­цы­я­на­ль­нае  рашэнне, таму што ве­ды і прафесію за плячыма не на­сіць. 

У гэты ж дзень у ліцэі праходзіў кон­курс практычнага ваджэння аў­та­ма­бі­ля «Перакрыжаванні дарог». 

– У ім удзельнічаюць навучэнцы трэ­ця­га курса, якія атрымліваюць спе­цы­я­ль­насць вадзіцеля і ў чэр­ве­ні ўжо заканчваюць навучанне, – рас­каз­вае в.а. дырэктара Вайцех Ан­то­на­віч Аляксей. – У праграму спа­бор­ніц­т­ва ўвайшлі элементы ру­ху па аўтадроме. Такія навыкі спат­рэ­бяц­ца і пры здачы прак­тыч­на­га экзамену ў ДАІ. Для рабят гэ­та добрая трэніроўка перад га­лоў­ным іспытам. 

У выніку конкурсу былі выз­на­ча­ны пераможцы. У намінацыі «веданне ПДР і ваджэнне грузавога аў­та­ма­бі­ля маркі ГАЗ» першае мес­ца заняў Аляксандр Іоскевіч, дру­гое – Дзмітрый Іоч і Дзмітрый Мі­ка­я­нец, а трэцяе – Аляксей Войтка і Ар­тур Богдан. 

У намінацыі «веданне ПДР і вад­жэн­не грузавога аўтамабіля маркі МАЗ» першае месца заняў Дзміт­рый Машкала, другое – Мікалай Сяр­гей­чык і трэцяе – Аляксандр На­віц­кі. Яны атрымалі прызы ад Шчу­чын­с­кай раённай арганізацыі праф­са­ю­за работнікаў АПК. 

А некалькімі днямі раней у ліцэі пра­ходзіў тэарэтычны конкурс па ве­дан­ні  правілаў дарожнага руху. 

– Такі конкурс мы праводзілі сё­ле­та ўпершыню, – расказвае старшы май­с­тар Алег Іва­на­віч Шыханцоў. – Спачатку ар­га­ні­за­ва­лі камандныя спа­бор­ніц­т­вы, у выніку якіх у фінал выйшлі на­ву­чэн­цы 230 групы і ТУ-39. А за­тым правялі асабістыя спа­бор­ніц­т­вы, у якіх прынялі ўдзел 92 лі­цэ­іс­ты. Кожны адказваў на дзевяць бі­ле­таў і мог дапусціць толькі адну па­мыл­ку. Згодна з рэйтынгам былі адаб­ра­ны 16 чалавек, якія зма­га­лі­ся ў фінале. Лічу, што для рабят – гэ­та выдатны спосаб паглыбіць свае веды ў тэарэтычным вы­ву­чэн­ні ПДР. І трэба сказаць, што многія па­ча­лі рашаць нашмат лепш. 

Першае месца па веданні ПДР за­няў Дзмітрый Машкала, другое – Рус­лан Хоміч і трэцяе – Валерый Краў­чук. Усе яны – навучэнцы 230-й групы. 

– Правілы дарожнага руху грун­тоў­на вывучалі з першага курса, – га­во­раць хлопцы. – Дапамагалі выкладчыкі і майстры вытворчага навучання, кні­гі і камп’ютар. Увогуле, усе ат­ры­ма­ныя ў ліцэі веды абавязкова спат­рэ­бяц­ца ў жыцці. 

За выдатнае выступленне ра­бя­ты былі адзначаны прызамі і гра­шо­вы­мі падарункамі. 

За спаборніцтвамі з інтарэсам на­зі­ра­лі ўдзельнікі Дня адкрытых дзвя­рэй. Гасцінная сустрэча ў ліцэі мно­гім сёлетнім выпускнікам школ  да­па­маг­ла вызначыцца з выбарам. Тут з нецярпеннем чакаюць усіх, хто імкнецца вучыцца і стаць пра­фе­сі­я­на­лам. Прыём дакументаў пач­нец­ца з 15 чэрвеня. 

Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара.