На спартыўным алімпе – ва­сі­ліш­каў­цы | Дзяннiца

На спартыўным алімпе – ва­сі­ліш­каў­цы

Версия для печатиВерсия для печати

Нядаўна ў аграгарадку Ва­сі­ліш­кі прайшла раённая летняя спар­та­кі­я­да па мнагабор’і ў рам­ках комплексу “Абаронца Ай­чы­ны”

Паспытаць свае сілы і з’е­ха­лі­ся спартсмены з усіх куточкаў Шчу­чын­ш­чы­ны. Рабяты спа­бор­ні­ча­лі ў шасці відах спорту: пад­цяг­ван­ні на высокай пе­рак­ладзі­не, стральбе з пнеўматычнай він­тоў­кі, кіданні гранаты, пла­ван­ні, бегу на 100 метраў і тры кі­ла­мет­ры. Усе юныя спар­т­с­ме­ны паказалі сапраўднае май­с­тэр­с­т­ва і моцнае жаданне 

У асабістым заліку ў малодшай уз­рос­та­вай катэгорыі (15-16 гадоў) аб­са­лют­ным пераможцам раённай спар­та­кі­я­ды стаў Ілья Курыла з Ва­сі­ліш­каў­с­кай СШ. На  другім месцы – вучань гэтай жа школы Уладзіс­лаў Хмялеўскі. Замкнуў тройку лі­да­раў Міхаіл Болтуць з Астрынскай СШ імя Цёткі. 

Старшакласнікі (узроставая ка­тэ­го­рыя 17 -18 гадоў) таксама выс­ту­пі­лі дастойна. Першае і другое мес­цы ва ўпартай барацьбе за­ва­я­ва­лі васілішкаўскія юнакі Дзмітрый Лы­се­ня і Дзяніс Утаўка. «Бронза» – у вучня Ляшчанскага дз/с-СШ Ар­цё­ма Чаплі.  

У камандным заліку сярод га­рад­с­кіх школ першае месца заваявала  Ва­сі­ліш­каў­с­кая СШ, другое – Ас­т­рын­с­кая, трэцяе – Жалудоцкая. 

Сярод сельскіх школ бяс­сп­рэч­ным лідарам стаў Галавічпольскі дз/с-СШ. На другой прыступцы  спар­тыў­на­га п’едэсталу – Пер­ша­май­с­кі дз/с-СШ, а на трэцяй – Ляш­чан­с­кі дз/с-СШ.  

Ганна КАСПЕР.