Юны выратавальнік | Дзяннiца

Юны выратавальнік

Версия для печатиВерсия для печати

Васьмікласнік Ражанкаўскага дз/с-СШ Аляксандр Анюкевіч сам змагаўся з палам і сво­е­ча­со­ва выклікаў пажарных.

– Я вяртаўся дамоў у вёску Ба­лі­чы пасля экскурсіі ў Шчучынскі се­ль­с­ка­гас­па­дар­чы ліцэй, – рас­каз­вае Саша. – Каля вёскі Бобра заў­ва­жыў дым. Прыг­ледзеўшыся, зра­зу­меў, што гэта не касцёр, і вы­ра­шыў падысці бліжэй. Аказалася, га­рэ­ла сухая трава. Агонь, якому спры­яў моцны вецер, набіраў моц. Я  патэлефанаваў па нумары 101. Дыс­пет­чар усё падрабязна рас­пы­таў і сказаў, што пажарныя хутка пры­е­дуць. І, сапраўды, праз хві­лі­ны тры яны ўжо былі на месцы. 

Сашка не бяздзейнічаў. Ён знай­шоў вялікія галіны і пачаў, як мог, ту­шыць агонь. Яму на дапамогу па­дас­пе­лі людзі. Не праехаў міма і вадзі­цель «Амкадора». Усе разам яны стрымлівалі распаўсюджванне по­лы­мя да прыезду пажарных. Праз мінут 20 агульнымі на­ма­ган­ня­мі пажар быў патушаны. 

Дарослыя падзякавалі хлапчуку за яго смеласць і рашучасць. Той, хто падпаліў сухую траву, не па­ду­маў аб наступствах свайго ўчынку, а чатырнаццацігадовы падлетак ад­ра­зу ўсвядоміў, якую небяспеку мо­жа несці ў сабе пал.

– Да нас у школу не раз пры­ходзі­лі супрацоўнікі МНС, якія рас­каз­ва­лі аб правілах пажарнай бяс­пе­кі, а таксама гаварылі пра не­бяс­пе­ку вясновых палаў, – гаворыць Аляк­сандр. – Нумар вы­ра­та­ва­ль­ні­каў я ведаў з дзяцінства.

Ён і на ўсіх памятках напісаны, якія раз­ве­ша­ны ў школе. Таму нават не сум­ня­ваў­ся, калі тэлефанаваў па­жар­ным. 

Па ўсім відаць, Саша – вельмі раз­важ­лі­вы і сур’ёзны хлопец. Ён за­хап­ля­ец­ца астраноміяй, любіць на­зі­раць за планетамі ў свой тэ­лес­коп. Над пытаннем, якую ў бу­ду­чым выбраць прафесію, пакуль грун­тоў­на не разважаў.

Для гэтага ў юнага выратавальніка яшчэ ёсць час. 

Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара.