Бяспека працы на сяўбе | Дзяннiца

Бяспека працы на сяўбе

Версия для печатиВерсия для печати

У рамках месячніка кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахо­ве працы падчас пра­вядзен­ня вясенне-палявых работ у гас­па­дар­кі раёна з праверкай вы­е­ха­лі старшыня Шчучынскай ра­ён­най арганізацыі прафсаюза ра­бот­ні­каў АПК Генрых Фе­лік­са­віч Шандроха, старшы памочнік пра­ку­ро­ра раёна Алена Ва­ле­р­’­еў­на Адаміцкая і начальнік ад­дзе­ла працы і заработнай платы ўпраў­лен­ня па працы, занятасці і сацыяльнай абароне рай­вы­кан­ка­ма Андрэй Іванавіч Навіцкі.

Удзельнікі рэйду пабывалі на па­лет­ках ААТ “Васілішкі”, дзе аграрыі ўжо завяршылі сяўбу зерневых і па­ча­лі сеяць кукурузу.

– Майму трактару “Фендт” ідзе ўжо восьмы год, ён выдатна даг­лед­жа­ны, таму спраўляецца з пас­таў­ле­най задачай, – гаворыць ме­ха­ні­за­тар ААТ “Васілішкі” Ста­ніс­лаў Міхайлавіч Будзько. – У дзень за­ся­ваю кукурузай да 60 гектараў. На­вяс­ны агрэгат дазваляе не то­ль­кі сеяць, але і адначасова ўносіць у гле­бу мінеральныя ўгнаенні. Як ка­жуць, адным махам – двух зайцаў! 

Падчас кароткай размовы з механізатарам Андрэй Іванавіч На­віц­кі папрасіў дазволу зазірнуць у кабіну яго “жалезнага волата”: пра­ві­ль­на аформленая пуцёўка, вог­не­ту­шы­цель на месцы, аптэчка з належным камплектам ме­ды­ка­мен­таў. Як паказвае практыка, не кож­ны араты так скрупулёзна па­ды­ходзіць да падобных пытанняў, якія насамрэч надзвычай важныя.

– За выкананнем тэхнікі бяспекі ў гас­па­дар­цы вядзецца асобы кан­т­роль, – зазначае Станіслаў Мі­хай­ла­віч. – У нас усе механізатары пе­рад выхадам у поле праходзяць аба­вяз­ко­вы медагляд. Мы цалкам за­бяс­пе­ча­ны смецадзеннем і спе­ца­бут­кам. Атрымліваем і гарачае хар­ча­ван­не. Словам, адчуваем рэ­а­ль­ны клопат, а таму і аддача па поў­най.

На высокім узроўні працоўная дыс­цып­лі­на і ў ААТ “АграГЖС”. Тут усе аграрыі, якія прымаюць удзел у па­сяў­ной кампаніі, прайшлі ад­па­вед­ны інструктаж.

– У нашым се­ль­гас­п­рад­п­ры­ем­с­т­ве работнікаў, занятых у полі, кор­мяць два разы на дзень, – пад­к­рэс­лі­вае інжынер па ахове працы ААТ “АграГЖС” Наталля Міхайлаўна Снац­кая. – Прычым 50% ад кошту ап­лач­вае гаспадарка. А вось па­ру­ша­ль­ні­кі працоўнай дысцыпліны паз­баў­ля­юц­ца гэтай прывілеі і пла­цяць за абеды і падвячоркі цалкам са сваёй кішэні. 

Удзельнікі рэйду пабывалі і ў ін­шых арганізацыях аг­рап­ра­мыс­ло­ва­га комплексу раёна. Як выс­вет­лі­ла­ся, патрабаванні заканадаўства аб ахове працы не ўсюды вы­кон­ва­юц­ца ў поўнай меры. Так, на Шчу­чын­с­кай ППРФ на адным з трак­та­роў адсутнічаў спраўны вог­не­ту­шы­цель, загрузчык насення не быў аб­с­та­ля­ва­ны спецыяльнай ага­род­жай раменнай перадачы ды і бы­та­выя памяшканні ў мехмайстэрні ў в. Амбілеўцы даўно патрабуюць ра­мон­ту. 

Выяўлены шэраг праблем і ў ААТ “Шчучынаграпрадукт”, дзе не ўся тэхніка прыведзена ў належны стан. Парушэнні заканадаўства аб ахо­ве працы зафіксаваны ў СВК “Орля” і “Дэмбрава”. Усе гэтыя не­да­хо­пы ўзяты на кантроль, а кі­раў­ні­кам гаспадарак накіраваны пі­сь­мо­выя рэкамендацыі для апе­ра­тыў­на­га вырашэння праблемных пы­тан­няў. 

Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.