У памяць аб Леніне | Дзяннiца

У памяць аб Леніне

Версия для печатиВерсия для печати

Сёння адз­на­ча­ла­ся 146-я гадавіна з дня на­рад­жэ­ня Уладзіміра Ільіча Леніна – вя­до­ма­га палітычнага дзеяча ХХ ста­год­дзя, стваральніка першай у свеце сацыялістычнай дзяр­жа­вы. 

Ушанаваць памяць аб пра­ва­ды­ры Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэ­ва­лю­цыі на плошчы Свабоды ў Шчу­чы­не сабраліся прадстаўнікі ста­рэй­ша­га пакалення, моладзь, а так­са­ма члены раённай арганізацыі Ка­му­ніс­тыч­най партыі Беларусі. 

– Вучэнне Леніна не страціла сва­ёй актуальнасці і сёння, – пад­к­рэс­лі­ла першы сакратар райкама КПБ Анжаліна Расціславаўна Шпа­коў­с­кая. – Узяць хаця б  яго зна­ка­мі­ты тэзіс аб дружбе розных на­ро­даў. Мы, беларусы, жадаем жыць у мі­ры з суседзямі і плённа пра­ца­ваць на карысць роднай краіны.
Удзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі да помніка У.І. Леніну.

Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.