На работу – у суботу! | Дзяннiца

На работу – у суботу!

Версия для печатиВерсия для печати

Як вядома, частка сродкаў, заробленых на суботніку, накіруецца на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых і спартыўных лагераў да летняга сезона. Наш карэспандэнт выехаў у Ашуркі, дзе ў лагеры “Касмадром” вядуцца рамонтныя работы спальнага корпуса №2.

Цясляр Д.Л. Васільчык умела дэ­ман­ці­ра­ваў састарэлыя вокны ды дзве­ры і займаўся зборкай драў­ля­на­га каркаса, які будзе “абшывацца” металасайдынгам.

– Гэты будынак хоць і драўляны, але добра захаваўся, – гаворыць Дзя­ніс Леанідавіч. – Пасля рамонту ён паслужыць яшчэ не адзін год. 

Дарэчы, спальны корпус №2 знач­на памаладзее не толькі звон­ку, але і ўнутры. Хутка маляры па­фар­бу­юць падлогу і столі, тын­коў­ш­чы­кі выраўняюць сцены, элек­т­ры­кі заменяць сістэму асвятлення. Дзя­ку­ю­чы праведзенай пе­рап­ла­ні­роў­цы з’явяцца дадатковыя месцы. Усе рамонтныя работы будаўнікі абя­ца­юць завяршыць да 15 мая.

– Будучы школьнікам, я і сам не раз адпачываў у гэтым лагеры, – прыз­на­ец­ца майстар МПМК-166 Дзя­ніс Аляксандравіч Кавальчук. – Та­му з задавальненнем наводжу тут парадак. Два гады таму мы ўжо ад­на­ві­лі спальны корпус №3 і рэ­кан­с­т­ру­я­ва­лі лагерную сталовую. 

Штогод у “Касмадроме” ўма­цоў­ва­юць сваё здароўе каля 500 ра­бят. Летнія канікулы не за гарамі, і хут­ка лагер зноў ажыве, на­поў­ніц­ца звонкім дзіцячым смехам і вя­сё­лым гоманам. 

– Мы імкнёмся зрабіць ад­па­чы­нак хлопчыкаў і дзяўчынак мак­сі­ма­ль­на камфортным, – зазначае ды­рэк­тар лагера “Касмадром” Павел Мі­ка­ла­е­віч Мацко. – Пастаянна ўма­цоў­ва­ем матэраяльна-тэх­ніч­ную базу: за апошнія два гады цал­кам замянілі ложкі ў спальных кор­пу­сах №1 і №3, а хутка закупім 100 но­вых падушак. Між іншым, на ад­наў­лен­не лагера сёлета з раённага бюд­жэ­ту выдзелена 300 мільёнаў руб­лёў. Хочацца выказаць шчырыя сло­вы падзякі намесніку старшыні рай­вы­кан­ка­ма Ганне Ста­ніс­ла­ваў­не Хвядзюк і начальніку аддзела аду­ка­цыі, спорту і турызму Уладзі­мі­ру Раманавічу Дубку за клопат і да­па­мо­гу ў вырашэнні розных праб­лем­ных пытанняў. Спадзя­ём­ся, што ў бягучым годзе мы не зас­та­нем­ся і без падтрымкі нашых спон­са­раў. Разам нам па сілах пе­раў­т­ва­рыць “Касмадром” у квіт­не­ю­чую краіну дзяцінства.

Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара