Ражанкаўскія стрытбалісты – мацнейшыя ў раёне | Дзяннiца

Ражанкаўскія стрытбалісты – мацнейшыя ў раёне

Версия для печатиВерсия для печати

У рамках круглагадовай спартакіяды сярод каманд сельсаветаў у ДЮСШ і СШ №1 г. Шчучына прайшлі спаборніцтвы па стрытболе, у якіх прынялі ўдзел адзінаццаць мужчынскіх і столькі ж жаночых зборных.

Барацьба за перамогу была не на жарт напружанай: адчувалася, што спартсмены шмат трэніраваліся перад матчамі і былі ў выдатнай фізічнай форме. Балельшчыкі гучна падтрымлівалі любімыя каманды.

Дастойную гульню прадэманстравалі зборныя Дэмбраўскага, Васілішкаўскага, Орлеўскага і Астрынскага сельсаветаў. І ўсё ж фартуна была на баку ражанкаўскіх стрытбалістаў, якія абыгралі ўсіх сваіх сапернікаў і занялі першае месца. Не было роўных і жаночай зборнай з Ражанкі, якая таксама стала мацнейшай.

-- Спаборніцтвы па стрытболе закончыліся, аднак спартакіяда працягваецца, -- зазначае дырэктар цэнтра фізкультурна-аздараўленчай работы з насельніцтвам Анатолій Віктаравіч Пашук. – 7-8 мая мы запрашаем усіх аматараў футбола на спартыўную пляцоўку па вуліцы Авіятараў у Шчучыне, дзе пройдуць матчы па міні-футболе. Урачыстае адкрыццё спаборніцтваў адбудзецца ў 10.00. Не прапусціце!

Аляксандр КАСПЯРЧУК.