Сябры на сяўбе пазнаюцца | Дзяннiца

Сябры на сяўбе пазнаюцца

Версия для печатиВерсия для печати

Па стане на 18 красавіка ў гас­па­дар­ках Шчучыншчыны па­се­я­на 12 тысяч 655 гектараў яравых ку­ль­тур, што складае 46% да на­ме­ча­на­га. Блізіцца да за­вяр­шэн­ня сяўба зерневых і зер­не­ба­бо­вых. Яе ўжо паспяхова за­кон­чы­лі ў СВК “Дэмбрава”, ААТ “Васілішкі” і СВУ “Пратасаўшчына”. 

Аграрыі выкарыстоўваюць кож­ную пагодлівую хвіліну, каб вы­вес­ці тэхніку ў поле. 

– Сёлета шчучынскія аграрыі з-за неспрыяльных умоў надвор’я пачалі сяўбу на тыдзень пазней, чым у мінулым годзе, – расказвае аб ходзе па­сяў­ной кампаніі начальнік упраўлення се­ль­с­кай гаспадаркі і харчавання рай­вы­кан­ка­ма Г.Б. Хоміч. – Радуе, што сельгасарганізацыі добра ра­зу­ме­юць значэнне пасяўной кам­па­ніі і з адказнасцю падыходзяць да спра­вы.  Перадавікі аказваюць да­па­мо­гу слабейшым гаспадаркам. Нап­рык­лад,  СВК “Дэмбрава” да­па­ма­гае Шчучынскай ППРФ, аграрыі СВУ “Пратасаўшчына” – пер­ша­май­с­кім калегам. Сваё больш ду­жае плячо маюць намер пад­с­та­віць адстаючым работнікі ААТ “Васілішкі”. Упэўнены, што сяўбу мы закончым у аптымальныя тэр­мі­ны!

Гаспадаркі раёна ўжо актыўна прыс­ту­пі­лі да сяўбы кукурузы на зер­не: пасеяна 450 гектараў з зап­ла­на­ва­ных 10325.
А ў ААТ “Шчучынаграпрадукт” і “Васілішкі”, саўгасе “Вялікае Ма­жэй­ка­ва” ідзе пасадка бульбы (пасаджана 58 гектараў). Увогуле пад гэту культуру ў раёне ад­ведзе­на 460 гектараў. А вось пад цук­ро­выя буракі – 1050 га. 

Зараз у гаспадарках раёна прыс­ту­пі­лі да другой падкормкі азімых зер­не­вых і рапсу, пачалі хім­п­ра­пол­ку азімых. Актыўна вядзецца і пад­сеў шматгадовых траў. 

Штодзень на палетках Шчу­чын­ш­чы­ны задзейнічаны каля 55 адзі­нак энерганасычаных трактароў. Ма­рудзіць не з рукі, таму праца кі­піць у дзве змены. Для хлебаробаў ар­га­ні­за­ва­на гарачае харчаванне. 

Завяршыць пасяўную кампанію аг­ра­рыі плануюць згодна з планам: да 25 красавіка пасеюць цукровыя бу­ра­кі, да 9 мая – кукурузу, да 1 мая пасадзяць бульбу. 

Ганна КАСПЕР.