Гучыць Цётчына ліра | Дзяннiца

Гучыць Цётчына ліра

Версия для печатиВерсия для печати

15 ліпеня спаўняецца 140 га­доў з Дня нараджэння нашай сла­ву­тай зямлячкі, выдатнай бе­ла­рус­кай паэтэсы, грамадскага дзе­я­ча і асветніцы Алаізы Сця­па­наў­ны Пашкевіч, якая вядомая пад псеўданімам Цётка. Але пад­рых­тоў­ка да слаўнага юбілею ўжо ідзе поўным ходам. 

У Астрынскай сярэдняй школе дзей­ні­чае адзіны ў Беларусі музей Цёт­кі. У свой час экспанаты для яго па крупінках збірала настаўніца бе­ла­рус­кай мовы і літаратуры Га­лі­на Багумілаўна Пугач разам з вуч­ня­мі. Сёння гэту справу працягвае Ала Сямёнаўна Балобан.

Музей існуе з 1982 года, пас­та­ян­на папаўняецца новымі эк­с­па­на­та­мі і прэтэндуе на зван­не на­род­на­га. Зараз тут дзейнічаюць тры за­лы. Першая расказвае пра жыц­цё і творчы шлях Цёткі, другая – прыс­ве­ча­на паэтам і пісьменнікам Гродзен­ш­чы­ны і Шчучыншчыны, трэ­цяя – этнаграфічная.

Дзверы музея заўсёды адкрыты для аматараў творчасці нашай зна­ка­мі­тай зямлячкі. Пра жыццёвы і твор­чы шлях Цёткі гасцям нат­х­нёна расказваюць юныя эк­с­кур­са­во­ды – вучні мясцовай школы Насця Бы­леў­с­кая, Алена Сямашка, Юля Паг­ра­ноў­с­кая,  Дзіна Судас, сёс­т­ры Ірына і Таццяна Байгот, Вік­то­рыя і Ірына Раманчык. 

 – Музей з задавальненнем на­вед­ва­юць не толькі мясцовыя вучні і шчучынцы, але і госці з далёкага і бліз­ка­га замежжа, – расказвае Ала Ся­мё­наў­на Балобан. –  У кнізе вод­гу­каў застаюцца цікавыя запісы, якіх ужо сотні. 

Шчучыншчына актыўна рых­ту­ец­ца да 140-годдзя з Дня нараджэння Ала­і­зы Пашкевіч. Цікавыя ме­рап­ры­ем­с­т­вы з гэтай нагоды пройдуць ва ўсіх установах ДУК “Шчучынская ра­ён­ная бібліятэка імя Цёткі”, дзе ўжо, дарэчы, аформлены кніжныя выс­та­вы, прысвечаныя Алаізе Паш­ке­віч: “Кветка беларускай па­э­зіі”, “Песнярка долі народнай” і інш. Ра­ён­ная бібліятэка праводзіць кон­курс па папулярызацыі творчасці Цёт­кі «Песня і кветка роднага краю» .

На працягу года запланаваны кра­яз­наў­ча-паэтычная вечарына “Кветка беларускай паэзіі”, лі­та­ра­тур­ны вечар “Імгненняў паэтычных ха­рас­т­во”, відэапартрэт “Зорка Па­ня­мон­ня”  і многія іншыя ме­рап­ры­ем­с­т­вы. 

У Шчучынскім  РЦКіНТ і раённай біб­лі­я­тэ­цы імя Цёткі з 24 чэрвеня па 10 ліпеня адбудзецца мастацка-па­э­тыч­ны тур з удзелам мастакоў і пі­сь­мен­ні­каў Гродзенскага аб­’­яд­нан­ня саюза пісьменнікаў Бе­ла­ру­сі, у ліпені ў Астрыне пройдуць Цёт­кін­с­кія чытанні “Кветка бе­ла­рус­кай паэзіі», а ў Шчучыне – свята род­на­га слова “Стану песняй у на­родзе.

Ганна КАСПЕР.
Фота аўтара.