Як у Дэмбраве вясну гукалі | Дзяннiца

Як у Дэмбраве вясну гукалі

Версия для печатиВерсия для печати

Нядаўна ў аграгарадку Дэм­б­ра­ва прайшоў абрад “Гуканне вяс­ны”, які падрыхтавалі спе­цы­я­ліс­ты сектара па нес­та­цы­я­нар­ным абслугоўванні насельніцтва ЦКіНТ і Дэмбраўскага сельскага До­ма фальклора.

У той дзень дэмбраўцы, ап­ра­ну­тыя ў народныя касцюмы, з га­лін­ка­мі вярбы і навешанымі на іх па­пя­ро­вы­мі птушкамі хадзілі па ву­лі­цах і  прасілі дазволу ў старэйшых “вясну клікаць”. Усім, каго па да­ро­зе сустракалі, жадалі здароўя і даб­ра­бы­ту, дарылі самаробных пту­ша­чак. Лічылася, што ў час ве­лі­код­на­га посту нельга ладзіць іг­рыш­чы ў самой вёсцы, каб не нак­лі­каць бяду на яе жыхароў, таму мо­ладзь з музыкай і песнямі на­кі­ра­ва­ла­ся за вёску.

І вось пачалося гуканне. Дзяў­ча­ты сталі песні-вяснянкі спяваць, вяс­ну клікаць. Асаблівасць такіх пе­сень у тым, што кожны куплет за­вяр­ша­ец­ца гучным крыкам «Гу-у-у-у!»:

Жавароначкі, прыляціце - гу-у-у-у!
Вы нам лецейка прынясіце - гу-у-у-у!
А зімачку забярыце - гу-у-у-у!
Бо нам зімачка надаела - гу-у-у-у!
Усе хлебушкі пераела - гу-у-у-у!

Для таго, каб адагнаць ад удзе­ль­ні­каў свята хваробы і ліха, на пад­рых­та­ва­ным загаддзя вогнішчы спа­лі­лі Марэну (міфалагічны пер­са­наж, звязаны з сезоннымі аб­ра­да­мі памірання і ўваскрэсення пры­ро­ды). А каб паказаць, як добра будзе вясне, моладзь не толькі спя­ва­ла, але і вадзіла карагоды. Ха­цел­ся дзяўчатам дазнацца, хто з іх першым пойдзе замуж. І яны ва­ра­жы­лі, кідалі вяночкі на дрэвы. Да­рэ­чы, у Дэмбраве і па сёняшні дзень захавалася традыцыя пра­водзіць гульні, якія падабаліся на­шым дзядулям і бабулям, – “Каршун” і “А мы проса сеялі”. 

На заканчэнне абрадавага дзе­ян­ня ўдзельнікі запрашалі жыхароў і гасцей аг. Дэмбрава станцаваць по­бы­та­выя танцы і скокамі праз агонь ачысціцца ад негатыўнай энер­ге­ты­кі і злых помыслаў.

Дарэчы, абрад “Гуканне вясны” так­са­ма ярка і цікава нядаўна прай­шоў у вёсцы Красная. Яго пад­рых­та­ва­лі супрацоўнікі Ляш­чан­с­ка­га сельскага клуба і спецыялісты сек­та­ра па нестацыянарным аб­с­лу­гоў­ван­ні насельніцтва ЦКіНТ. 

Будзем спадзявацца, што ма­тух­на Зямля за такі вясновы абрад адо­рыць нас шчодрым ураджаем улет­ку!

Ася ХАЙБУЛАЕВА,
загадчыца сектара па нес­та­цы­я­нар­ным абслугоўванні на­се­ль­ніц­т­ва ЦКіНТ.