Прадукцыя завода "Аўтапровад" будзе маркіравацца эмблемай якасці | Дзяннiца

Прадукцыя завода "Аўтапровад" будзе маркіравацца эмблемай якасці

Версия для печатиВерсия для печати

На гэтым тыдні на Гродзен­ш­чы­ну прыйшла добрая вестка: выз­на­ча­ны пераможцы Прэміі Ура­ду Рэспублікі Беларусь за да­сяг­нен­ні ў галіне якасці за 2015 год. ААТ “Шчучынскі завод “Аўтапровад”, “Гродзенскі мя­са­кам­бі­нат”, “Малочны Свет” і Гродзен­с­кі дзяржаўны ўні­вер­сі­тэт імя Янкі Купалы пацвердзілі зван­не лаўрэата ў гэтым прэс­тыж­ным конкурсе.

На гэтым тыдні на Гродзен­ш­чы­ну прыйшла добрая вестка: выз­на­ча­ны пераможцы Прэміі Ура­ду Рэспублікі Беларусь за да­сяг­нен­ні ў галіне якасці за 2015 год. ААТ “Шчучынскі завод “Аўтапровад”, “Гродзенскі мя­са­кам­бі­нат”, “Малочны Свет” і Гродзен­с­кі дзяржаўны ўні­вер­сі­тэт імя Янкі Купалы пацвердзілі зван­не лаўрэата ў гэтым прэс­тыж­ным конкурсе.

– На нашым прадпрыемстве дзей­ні­чае сістэма менеджменту якас­ці, якая прымяняецца да пра­ек­та­ван­ня і вытворчасці кабельна-пра­вад­ні­ко­вай прадукцыі і вырабу жгу­тоў правадоў. Летась завод ат­ры­маў сертыфікацыю на ад­па­вед­насць патрабаванняў шэрагу між­на­род­ных стандартаў, – дзеліцца на­ча­ль­нік аддзела кіравання якас­цю Сяргей Уладзіміравіч Батунін. – Мы працуем з усведамленнем та­го, што павінны пастаянна са­маў­дас­ка­на­ль­вац­ца, шукаць найбольш эфек­тыў­ныя метады выпуску на­шай прадукцыі, факусіраваць увагу на патрабаваннях спажыўцоў – як знеш­ніх, так і ўнутраных. 

У выніку тэхнічнага пе­ра­ас­наш­чэн­ня сёння «Аўтапровад» вы­пус­кае больш за 250 марак і 2500 мар­ка­раз­ме­раў кабельных вырабаў, а так­са­ма шырокі асартымент жгутоў пра­ва­доў, забяспечвае патрэбы аў­та­ма­бі­ль­ных і аўтатрактарных прад­п­ры­ем­с­т­ваў рэспублікі – Бе­лА­за, Лідсельмаша, МАЗа, Гом­се­ль­ма­ша і іншых. Больш за 70% шчу­чын­с­кай прадукцыі ад­г­ру­жа­ец­ца на экспарт. 

Прадпрыемства з’яўляецца чле­нам тэхнічнага камітэта «Электратэхніка і электроніка», што свед­чыць аб высокай дзелавой рэ­пу­та­цыі завода «Аўтапровад».

Вялікая ўвага тут на­да­ец­ца паляпшэнню ўмоў працы ра­бот­ні­каў, рацыянальнаму вы­ка­рыс­тан­ню абсталявання, па­вы­шэн­ню вытворчасці працы, яе бяс­пе­цы, своечасовай пастаўцы тавараў спа­жыў­цу.

– Безумоўна, і гэтыя, і са­цы­я­ль­ныя аспекты, а яшчэ культуру на­шай вытворчасці прынцыпова ацэ­нь­ва­ла ўрадавая камісія, якая пры­яз­д­жа­ла да нас на завод, – га­во­рыць С.У. Батунін. – У гэтай пе­ра­мо­гі надзвычай шмат скла­да­ль­ні­каў, і за званнем лаўрэата стаіць нап­ру­жа­ная праца вельмі многіх людзей – ад дырэктара завода да ра­бо­ча­га.

У хуткім часе лаўрэатам ура­да­вай Прэміі за дасягненні ў галіне якас­ці ў Мінску ва ўрачыстай аб­с­та­ноў­цы будуць уручаны дыпломы і сімвалічныя статуэткі. Прад­п­ры­ем­с­т­вам-пераможцам будзе дадзе­на права выкарыстоўваць эм­б­ле­му Прэміі пры маркіроўцы пра­дук­цыі, дакументацыі і рэк­лам­ных матэрыялаў. Знак якасці да­ра­го­га каштуе!

Таццяна СТУПАКЕВІЧ.