Вязень лагера Дахау | Дзяннiца

Вязень лагера Дахау

Версия для печатиВерсия для печати

Сёлета вучні СШ №1 г. Шчу­чы­на, якія ўваходзяць у групу "Пошук", што дзейнічае пры са­ве­це музея баявой славы шко­лы, збіраюць матэрыялы пра бы­лых вязняў кан­цэн­т­ра­цый­ных лагераў (у Шчучыне іх 10 ча­ла­век) і гета, запаўняюць ан­ке­ты, запісваюць успаміны.

Напярэдадні Міжнароднага дня па­мя­ці вязняў канцэнтрацыйных ла­ге­раў і гета, у шосты школьны дзень адбылася сустрэча ўдзе­ль­ні­каў клуба "Музеязнаўства", які пра­цуе на базе народнага музея шко­лы, з былым вязнем канцлагера Да­хау Віктарам Сямёнавічам Яч­не­вым.

Да пачатку Вялікай Айчыннай вай­ны гэты чалавек жыў у Кас­цю­ко­ві­чах, што на Магілёўшчыне. Калі го­рад быў акупіраваны фашыстамі, час­т­ка насельніцтва была пры­му­со­ва вывезена ў Германію. Так ён, 14-гадовы хлапчук, разам з іншымі дзе­ць­мі аказаўся ў канцлагеры Да­хау. Якія жахі ён паспытаў, зна­ходзя­чы­ся там, як яму ўдалося вы­жыць, Віктар Сямёнавіч расказаў удзе­ль­ні­кам сустрэчы.

З вялікай цікавасцю слухалі ра­бя­ты аповед пра жахлівую гіс­то­рыю існавання гэтага лагера, які быў створаны ў сакавіку 1933 года на ўскраіне горада (у 17-ці кі­ла­мет­рах ад Мюнхена). Праз яго прай­ш­ло 250 тысяч вязняў з 24 краін, 70 ты­сяч загінулі. Лагер займаў плош­чу ў 235 га, меў крэматорый і га­за­выя камеры, каменны мяшок (падвал без вокнаў). Жылі ў ба­ра­ках, тэрыторыя лагера была аб­не­се­на калючым дротам. У дзяцей два разы на тыдзень бралі кроў для лячэння нямецкіх салдат, пра­водзі­лі над малымі злачынныя ме­ды­цын­с­кія эксперыменты.

Вязні лагера былі вызвалены вой­с­ка­мі Злучаных Штатаў Аме­ры­кі.

Лёс зміласцівіўся над Віцем Яч­не­вым: хлапчук выжыў. Пасля вай­ны закончыў Віцебскі ветэрынарны ін­с­ты­тут. А яго бацька і брат за­гі­ну­лі на франтах Вялікай Айчыннай.

У час сустрэчы Віктар Сямёнавіч га­ва­рыў аб тым, што маладое па­ка­лен­не павінна ведаць праўду пра вай­ну, ведаць яе гераічныя і тра­гіч­ныя старонкі, берагчы мір, каб больш такое ніколі не паў­та­ры­ла­ся.

Рабяты падзякавалі В.С. Ячневу за цікавы аповед і запэўнілі, што мо­ладзь заўсёды будзе шанаваць подз­віг сваіх дзедаў і прадзедаў і пом­ніць пра тых, дзякуючы каму мы жывём пад мірным небам.

Віктар Сямёнавіч наведаў так­са­ма музей баявой славы школы, у якім яго захавальніца Л.М. Хрып­то­віч і экскурсавод Кірыл Цішко аз­на­ё­мі­лі госця з экспазіцыяй, што рас­каз­вае пра вязняў кан­цэн­т­ра­цый­ных лагераў і гета, расказалі пра гіс­то­рыю яўрэйскай абшчыны на Шчу­чын­ш­чы­не. В.С. Ячнеў падзя­ка­ваў за захаванне памяці.

Шчырыя словы падзякі хочацца вы­ка­заць намесніку дырэктара па вы­ха­ваў­чай рабоце Г.У. Маркевіч і кі­раў­ні­ку савета музея баявой сла­вы школы Л. М. Хрыптовіч за ар­га­ні­за­цыю гэтай цікавай і карыснай сус­т­рэ­чы.

Наталля СЯМАШКА,
вучаніца 10 "А" класа СШ №1,
старшыня савета музея ба­я­вой славы.