"Дзякуй, любімая Беларусь!" | Дзяннiца

"Дзякуй, любімая Беларусь!"

Версия для печатиВерсия для печати

Гімназістка Віялета Арабчык ста­ла пераможцай раённага эта­па рэспубліканскага конкурсу са­чы­нен­няў "Шчасце жыць у мір­най краіне", прысвечанага 55-год­дзю Беларускага фонду міру.

60 работ з усіх раёнаў Гродзен­ш­чы­ны былі дасланы на абласны этап конкурсу,  20 з іх названы леп­шы­мі, і толькі адна будзе прад­с­таў­ле­на ў ГА "Беларускі фонд міру". Гэ­тыя два дзясяткі работ, сярод якіх і сачыненне Віялеты, увойдуць у асобны зборнік, падрыхтаваны гра­мад­с­кім аб'яднаннем.

– Для ўдзелу ў абласным этапе кон­кур­су мы накіравалі тры са­чы­нен­ні вучняў школ нашага раёна, адаб­ра­ныя з 18 работ, – расказвае ме­та­дыст раённага вучэбна-ме­та­дыч­на­га кабінета Ірына Ві­то­ль­даў­на Богдан. – Хочацца адзначыць, што практычна ўсе сачыненні кан­кур­сан­тащ атрымаліся глыбокімі і змяс­тоў­ны­мі. Рабяты добра ве­да­юць гераічнае мінулае сваёй кра­і­ны, гісторыю сваёй сям'і. Вельмі кра­на­лі радкі, у якіх школьнікі вы­каз­ва­лі словы спагады хлопчыкам і дзяў­чын­кам тых краін, дзе дзя­цін­с­т­ва азмрочана вайной. Чырвонай ніт­кай праз сачыненні рабят пра­ходзі­ла думка аб неабходнасці яд­нан­ня ўсіх народаў для захавання і ўма­ца­ван­ня міру на зямлі.

Дыпломамі першай ступені былі адз­на­ча­ны работы вучаніцы 7 кла­са СШ №2 г Шчучына Валерыі Яхім­чык, члена гуртка "Этнограф" Шчу­чын­с­ка­га цэнтра творчасці дзя­цей і моладзі Ілоны Саўко і дзе­вя­цік­лас­ні­цы гімназіі Віялеты Араб­чык. Гэтыя работы і былі на­кі­ра­ва­ны ў абласное аддзяленне Бе­ла­рус­ка­га фонду міру  для ўдзелу ў аб­лас­ным этапе конкурсу. Лепшым ся­род сачыненнящ, дасланых з на­ша­га раёна,  абласное журы наз­ва­ла творчую работу Віялеты Араб­чык.

– Віялета з вялікім жаданнем пра­ца­ва­ла над сваим сачыненнем, – расказвае настаўніца беларускай мо­вы і літаратуры гімназіі Тамара Мі­ка­ла­еў­на Міцкевіч. – Тэма міру ў на­шай сінявокай Беларусі ака­за­ла­ся ёй надзвычай блізкай. Дзяў­чын­ка разважала над тым, якое гэта шчас­це – жыць у мірнай краіне з упэў­не­нас­цю ў заўтрашнім дні. Яна рас­каз­ва­ла пра дзяцінства свайго дзя­ду­лі, апаленае вайной, уз­га­да­ла трагедыі Хатыні, Зінякоў і Ага­родзіш­ча, парадавалася за нашу сён­няш­нюю працавітую, доб­ра­зыч­лі­вую, квітнеючую краіну.

"...Дзякуй, любімая Беларусь, за маг­чы­масць быць шчаслівай... Я га­на­ру­ся тым, што я – дачка сваёй зям­лі, я – дачка Беларусі. Я га­на­ру­ся тым, што належу да народа, які называюць беларусамі. Я га­на­ру­ся мужнымі продкамі, якія з го­на­рам адстойвалі сваю зямлю і сла­вяц­ца працавітасцю, мі­ра­лю­бі­вас­цю і добразычлівасцю."

У гэтых радках гучыць уся моц і сі­ла вялікай любові да сваёй Радзі­мы...

Ганна РУДСКАЯ.