Пераможная тройца | Дзяннiца

Пераможная тройца

Версия для печатиВерсия для печати

Гімназісты Андрэй Асанаў і Аляк­сей Краўчанка, а таксама ву­ча­ні­ца СШ №3 г. Шчучына Ган­на Маркевіч сталі пераможцамі зак­люч­на­га этапа рэс­пуб­лі­кан­с­кіх прадметных алімпіяд.

– Шчучыншчыну прадстаўлялі шэсць школьнікаў і шанц стаць пе­ра­мож­цам быў у кожнага з іх, – га­во­рыць намеснік начальніка ад­дзе­ла адукацыі, спорту і турызму Жан­на Іванаўна Мецько. – Дыпломы ат­ры­ма­лі трое рабят. Андрэй Аса­наў заняў абсалютнае першае мес­ца па матэматыцы. Яму не хапіла то­ль­кі аднаго бала, каб на 100 пра­цэн­таў выканаць усе пра­па­на­ва­ныя на алімпіядзе заданні: з 60 маг­чы­мых ён набраў 59. Андрэй із­ноў залічаны ў каманду для ўдзелу ў міжнароднай алімпіядзе.

Аляксей Краўчанка заваяваў дып­лом трэцяй ступені ў алім­пі­ядзе па нямецкай мове. І гэта пры тым, што вывучае яе як другую за­меж­ную. У мінулым годзе поспехі юна­ка заўважыў нават пасол Гер­ма­ніі ў Рэспубліцы Беларусь.

Дзякуючы штодзённай кар­пат­лі­вай рабоце трэцяе месца па пра­цоў­ным навучанні заняла Ганна Мар­ке­віч. Для выдатнага выс­туп­лен­ня неабходна было не толькі ства­рыць сваімі рукамі ўнікальную рэч, але і добра ведаць тэорыю па прад­ме­це.  

– Мэтанакіраванасць школьніка і во­пыт педагога – гэта тыя скла­да­ль­ні­кі, ад якіх залежыць пас­пя­хо­вае выступленне на алімпіядзе, – лі­чыць Жанна Іванаўна. – І, ка­неч­не, сістэматычная падрыхтоўка. Най­леп­шы варыянт – калі вучні чэр­па­юць свае веды з некалькіх кры­ніц. Для гэтага ў нашым раёне зроб­ле­на ўсё магчымае. Пас­та­ян­ныя заняткі са сваім настаўнікам, з ра­ён­ны­мі трэнерамі даюць высокія рэ­зу­ль­та­ты. У Тамары Васільеўны Ула­са­вай, Таццяны Іванаўны Га­ро­ха­вай і Наталлі Мікалаеўны Кулак нап­ра­ца­ва­ны багаты вопыт, у тым лі­ку і ў падрыхтоўцы алімпіяднікаў.

Дарэчы, сёлета вучні Шчу­чын­с­ка­га раёна на абласным этапе за­ва­я­ва­лі  16 дыпломаў, шэсць з якіх ат­ры­ма­лі за першыя і другія мес­цы.

– Безумоўна, хацелася б, каб выс­туп­лен­ні нашых рабят былі больш рэзультатыўнымі, – га­во­рыць Жанна Іванаўна. – Мы пра­а­на­лі­зу­ем сітуацыю, знойдзем тыя рэ­зер­вы, што яшчэ не былі вы­ка­рыс­та­ны пры падрыхтоўцы, задзей­ні­ча­ем увесь патэнцыял, каб у поўнай меры прадэманстраваць усе здольнасці і магчымасці нашых дзя­цей.

Сёлета Андрэй Асанаў, Аляксей Краў­чан­ка і Ганна Маркеевіч раз­віт­ва­юц­ца са школай. Кожны з іх сва­ім выдатным вынікам на зак­люч­ным этапе рэспубліканскай алім­пі­я­ды атрымаў  бонус пры пас­туп­лен­ні ў вышэйшую навучальную ўста­но­ву. Той, хто працуе, і ўзна­га­род­ж­ва­ец­ца па заслугах.  

Ганна РУДСКАЯ.