Траву паліць – два мільёны плаціць | Дзяннiца

Траву паліць – два мільёны плаціць

Версия для печатиВерсия для печати

– У рамках рэспубліканскай ак­цыі "За бяспеку – разам", якая пра­доў­жыц­ца да 29 красавіка, на Шчу­чын­ш­чы­не праходзіць шэ­раг мерапрыемстваў, – рас­каз­вае начальнік Шчучынскага ра­ён­на­га аддзела па надз­вы­чай­ных сітуацыях Аляксандр Дзміт­ры­е­віч Малюгін. – Днямі быў пра­ведзе­ны інструктаж для чле­наў усіх аглядных камісій се­ль­вы­кан­ка­маў. Спецыялісты Энер­га­наг­ля­ду, Шчучынскага РЭС, га­за­вай гаспадаркі яшчэ раз на­га­да­лі ім, на што неабходна звяр­таць увагу, наведваючы дамы вяс­коў­цаў. Дарэчы, у час акцыі аг­ляд­ныя камісіі працуюць кож­ны чацвер.

На мінулым тыдні ва ўсіх се­ль­с­кіх Саветах дэпутатаў прайшлі па­шы­ра­ныя сесіі, удзел у якіх пры­ня­лі і супрацоўнікі Шчучынскага РАНС. Яны агучылі ўдзельнікам пра­ві­лы пажарнай бяспекі. Гутарка так­са­ма ішла пра вясеннія палы і спа­ль­ван­не смецця – праблемы, што прыходзяць разам з вясной і пры­но­сяць шмат непрыемнасцей.

Нягледзячы на ўсе прымаемыя ме­ры, на тэрыторыі раёна ўсё ж зда­ра­юц­ца пажары. Днямі за­га­рэў­ся хлеў у жыхароў вёскі Алішкаўцы Ас­т­рын­с­ка­га сельсавета. Паш­код­жа­ны ў выніку ўзгарання і жылы дом з хлявом у вёсцы Глыбокае Ка­мен­с­ка­га сельсавета. Ужо трой­чы тушылі пажарныя агонь, які ўзнік з-за палаў, і восем разоў ім уда­ло­ся ліквідаваць узгаранне ў па­чат­ко­вай стадыі.

– Ёсць выпадкі, калі ўста­ноў­ле­ны вінаватыя, і яны панеслі зас­лу­жа­нае пакаранне, – гаворыць Аляк­сандр Дзмітрыевіч. – Адзін вяс­ко­вец аштрафаваны ў памеры дзвюх ба­за­вых велічынь. Два мільёны руб­лёў – 10 базавых – прыйдзецца вып­ла­ціць жыхару Мажэйкаўскага се­ль­са­ве­та за выпальванне сухой рас­лін­нас­ці. Папярэджанне за рас­па­ль­ван­не кастра атрымала і ста­лая вяскоўка.

Актуальнасць акцыі абумоўлена нап­ру­жа­ным становішчам з па­жа­ра­мі. З пачатку года на тэрыторыі Шчу­чын­с­ка­га раёна адбылося 13 па­жа­раў, вогненная стыхія забрала жыц­цё аднаго чалавека. Асноўнымі пры­чы­на­мі ўзнікнення надз­вы­чай­ных сітуацый у жылым сектары па-ра­ней­ша­му застаюцца не­ас­ця­рож­нае абыходжанне з агнём, па­ру­шэн­не правіл эксплуатацыі пячнога ацяп­лен­ня і электраабсталявання, дзі­ця­чае свавольства. У большасці вы­пад­каў вогненныя надз­вы­чай­ныя сітуацыі – гэта вынік бес­тур­бот­нас­ці і грэбавання правіламі бяс­пе­кі.

Як і заўсёды, у гэтыя дні асаб­лі­вая ўвага надаецца адзінокім і адзі­но­кап­ра­жы­ва­ю­чым грамадзянам, сем'ям, у якіх дзеці прыз­на­ны ў сацыяльна не­бяс­печ­ным становішчы.

– Хацелася б у чарговы раз звяр­нуц­ца да жыхароў нашага ра­ё­на і папрасіць іх паклапаціцца не то­ль­кі пра асабістую бяспеку, але і не абысці ўвагай тых, хто пра­жы­вае па суседстве, асабліва калі гэ­та грамадзяне, што ўжываюць спір­т­ныя напіткі, вядуць асацыяльны лад жыцця, – заклікаў А.Дз. Ма­лю­гін.

Ганна РУДСКАЯ.