«Залатое» ўшу шчучынцаў | Дзяннiца

«Залатое» ўшу шчучынцаў

Версия для печатиВерсия для печати

Шчучынскія рабяты даўно ўпадабалі такі вiд усходніх адзiнаборстваў, як ушу. На рахунку  выхаванцаў секцыі “Таэкван-до” цэнтра творчасці дзяцей і моладзі – нямала заслужаных ўзнагарод. Нядаўна рабяты вярнуліся з першынства рэспублікі па ўшу сярод юнакоў з чарговай перамогай.

 Паспытаць свае сілы і пакарыць спартыўны Алімп у Віцебск з’ехаліся  каля 300 юных спартсменаў з розных куточкаў Беларусі і Расіі. Гонар Шчучыншчыны абаранялі 10 юнакоў ва ўзросце 14-15 гадоў. Выхаванцы трэнера У.Б. Шурупава, як заўсёды, прадэманстравалі высокі ўзровень фізічнай падрыхтоўкі і заваявалі ажно 8 медалёў! Золата “ўзялі” Міхаіл Якімовіч, Аляксей Люляк, Сямён Ступакевіч, Яўген Макей і Аляксандр Варэнік. Сярэбраныя медалі заваявалі Данііл Дземянчук, Вадзім Возны і Глеб Андзілеўка.  

 Дзякуючы ўпартай барацьбе спартсменаў, у агульным заліку шчучынская каманда заняла першае месца! Трэнер Уладзімір Барасывіч Шурупаў ганарыцца поспехамі рабят і пераканы, што яны яшчэ не раз праявяць сябе на рынгу і папаўняць свае скарбонкі заслужанымі ўзнагародамі. Адпачываць няма калі. Ушысты актыўна трэніруюцца і рыхтуюцца да новых высокіх стартаў.

Ганна КАСПЕР.