Генеральная ўборка | Дзяннiца

Генеральная ўборка

Версия для печатиВерсия для печати

Месячнік па навядзенні па­рад­ку на зямлі – гэта толькі старт паў­сядзён­ных клопатаў пра чыс­ці­ню на тэрыторыі раёна 

Першы намеснік старшыні рай­вы­кан­ка­ма Г.Б. Хоміч сёння пра­вёў нараду, галоўнай тэмай якой стала навядзенне парадку на зямлі.

– Найпершая ўвага – пры­да­рож­ным тэрыторыям, лесапалосам, ту­рыс­тыч­ным аб’ектам, населеным пун­к­там, – даў распараджэнне Ге­надзій Баляслававіч прысутным кі­раў­ні­кам дарожнай і камунальнай служ­баў, лясгасу.

Многае залежыць і ад бытавой ды экалагічнай культуры саміх жы­ха­роў Шчучыншчыны. А таму так важ­на старшыням сельвыканкамаў пра­ца­ваць з людзьмі, праводзіць рас­т­лу­ма­ча­ль­ную работу, ар­га­ні­зоў­ваць на добрыя справы па ўбор­цы сваіх двароў і вуліц. Да­рэ­чы, у нашым раёне налічваецца 431 вёска, два гарадскія пасёлкі і рай­цэнтр. Галоўны санітарны ўрач ра­ё­на П.С. Волчак, начальнік рай­ін­с­пек­цыі прыродных рэсурсаў і ахо­вы навакольнага асяроддзя А.В. Сушчэвіч, намеснік начальніка зем­леў­па­рад­ка­ва­ль­най службы Г.І. Аль­хо­вік не толькі расказалі аб вы­ні­ках рэйдаў і праверак, але і па­ка­за­лі на слайдах праблемныя тэ­ры­то­рыі, акцэнтавалі ўвагу на не­да­пуш­чэн­ні стыхійных звалак. 

Увогуле яшчэ вельмі многае вар­та зрабіць, каб не было нам со­рам­на за сваю зямлю. Да прыкладу, тэ­ры­то­рыя былой фермы «Белы Брод» ААТ «Шчучынаграпрадукт» уяў­ляе сабой «Брудны Брод». І та­кіх мясцін, на жаль, нямала. Прад­пі­сан­ні, пратаколы, штрафы – усё гэ­та для тых, хто не хоча разумець важ­насць пастаўленай задачы. Праз два тыдні зноў адбудзецца ана­ла­гіч­ная нарада, на якой будзе пра­кан­т­ра­ля­ва­на выкананне за­дан­няў па навядзенні парадку на зям­лі.

Таццяна ВАЛЯНЦІНАВА.