Зыходзячы з патрэб і ін­та­рэ­саў людзей | Дзяннiца

Зыходзячы з патрэб і ін­та­рэ­саў людзей

Версия для печатиВерсия для печати

Красавік – час справаздач для се­ль­са­вец­кай улады. Па тра­ды­цыі абмеркаванне выканання ме­рап­ры­ем­с­т­ваў мінулагодняга ком­п­лек­с­на­га плана па па­вы­шэн­ні ўзроўню жыц­це­за­бес­пя­чэн­ня насельніцтва і зац­вяр­д­жэн­не новага праходзіць на сесіі ў пашыраным фармаце – з удзе­лам дэпутатаў сельскага Савета, чле­наў выканкама, кіраўнікоў су­б­’­ек­таў гаспадарання, раённых служ­баў і арганізацый, прад­с­таў­ні­коў мясцовага самакіравання. Ме­на­ві­та такая каманда была дня­мі ўключана ў сур’ёзную раз­мо­ву ў Шчучынскім сельскім Са­ве­це дэпутатаў.

– Пытанні жыццезабеспячэння – гэ­та жыццё і быт людзей. Гэта іх бяс­пе­ка і здароўе, правапарадак, нар­ма­ль­нае функцыянаванне сфе­ры абслугоўвання, сацыяльная пад­т­рым­ка тых, хто мае ў гэтым пат­рэ­бу, – акцэнтаваў увагу стар­шы­ня Шчучынскага раённага Са­ве­та дэпутатаў Іван Юльянавіч Са­ка­лоў­с­кі. – Там, дзе мы жывём, па­він­ны быць парадак, арганізаванасць, дыс­цып­лі­на. 

Практычна ўсё з намечанага на мі­ну­лы год атрымалася выканаць, да­ла­жыў старшыня Шчучынскага се­ль­с­ка­га Савета дэпутатаў С.Я. Воз­ны. Гэта заканамерны вынік: мяс­цо­вая ўлада працуе ў цесным кан­так­це з кіраўніцтвам ААТ “Шчучынаграпрадукт”, дэпутацкім кор­пу­сам і старастамі. Дарэчы, за апош­нія восем гадоў сельсавет двой­чы выходзіў пераможцам у ра­ён­ным спаборніцтве. Мог прэ­тэн­да­ваць на гэта званне ў чарговы раз, але сур’ёзна “прасеў” па ад­ным з галоўных паказчыкаў – такім, як законнасць і грамадскі пра­ва­па­ра­дак: на тэрыторыі было ўчынена 28 злачынстваў, сярод якіх і цяжкія. 

Сітуацыя не характэрная для гэ­та­га сельсавета, ды і ў мінулым годзе прафілактычную работу пра­водзі­лі не менш актыўна, суп­ра­ць­с­та­я­лі алкагалізацыі, іншаму не­га­ты­ву. Так, 11 дарослых з сем’яў, дзе ёсць непаўналетнія дзеці, прай­ш­лі лячэнне ад алкагольнай за­леж­нас­ці. 5 выпівох былі на­кі­ра­ва­ны ў ЛПП, сёлета столькі ж “на стар­це”. Між тым старшыня за­не­па­ко­е­ны: з-за цягі да чаркі не­ка­то­рыя вяскоўцы страцілі інтарэс да ра­бо­ты. Вось і цяпер 26 чалавек нідзе не працуюць, асобныя жы­вуць за сродкі пажылых бацькоў. 

У сельсавецкай улады самы цес­ны кантакт з участковым ін­с­пек­та­рам міліцыі С.С. Яхімчыкам. Пра­цуе савет грамадскага пункта ахо­вы парадку, на пасяджэннях якога з правапарушальнікамі, п’яніцамі, няд­бай­ны­мі бацькамі і аса­цы­я­ль­ны­мі асобамі вядзецца сур’ёзная раз­мо­ва. У прафілактычны працэс ук­лю­ча­ны медыкі і педагогі, пра­ва­а­хоў­ні­кі і ідэолагі. Не даюць спуску схі­ль­ным да выпіўкі работнікам і ў мяс­цо­вай гаспадарцы. А мі­ну­ла­год­ні крымінагенны скачок С.Я. Воз­ны тлумачыць прыгарадным ста­ту­сам сельсавета і яго да­рож­най інфраструктурай: здарэнні на М6 і аб’язной трасе ідуць у “залік” се­ль­са­ве­ту. “Дапамаглі” з пра­ва­па­ру­шэн­ня­мі і “вандроўнікі” з сум­ніў­най рэпутацыяй, якія пасяліліся ў вёс­ках. Між тым С.Я. Возны прыз­наў: выпраўляць сітуацыю не­аб­ход­на, і гэта па сіле.

Пажарная бяспека і ўмовы бяс­печ­на­га пражывання і летась, і сё­ле­та – сярод прыярытэтных пы­тан­няў. У 2015-ым здарыліся два па­жа­ры, але людзі не загінулі. У да­мах адзінокіх, інвалідаў 1 і 2 груп, мна­гадзет­ных сем’яў, а таксама па­жы­лых людзей, пад адным да­хам з якімі жывуць дарослыя дзеці-вы­пі­во­хі, устаноўлены АПА. Уво­гу­ле гэтымі маленькімі “выратавальнікамі” аснашчана 70% до­маў­ла­дан­няў.

Дэмаграфічная сітуацыя радуе: ле­тась на свет з’явілася 17 не­маў­лят, што больш, чым у 2 разы ў па­раў­нан­ні з папярэднім годам, а за­вяр­шы­лі свой зямны шлях у ас­ноў­ным пажылыя вяскоўцы. Каб па­доў­жыць жыццё людзей, 7 ня­мог­лых інвалідаў і адзінокіх змясцілі на сацыяльныя ложкі. Ма­ла­ма­ё­мас­ным грамадзянам і мна­гадзет­ным сем’ям была аказана дзяр­жаў­ная адрасная і матэрыяльная да­па­мо­га на агульную суму звыш 80 млн. рублёў.

У населеных пунктах стала больш утульна і чыста. Вываз смец­ця з прыгарадных Буйвічаў, Ян­чу­коў, Даўлюдаўшчыны і Плян­таў сёлета будзе ажыццяўляць РУП ЖКГ. Варта пашырыць гэту пас­лу­гу і на вёскі, размешчаныя ўздоўж ажыўленых дарог, лічыць С.Я. Возны. Старшыня папрасіў за­ас­фа­ль­та­ваць частку дарогі ад Юш­коў да Будраўцаў, на што пачуў кан­к­рэт­нае “Зробім” ад начальніка ДРБУ-161 М.І. Сцельмашка, які пры­сут­ні­чаў на сесіі. Дарэчы, яшчэ ад­но “дабро” прагучала з вуснаў дэ­пу­та­та сельскага Савета, прад­п­ры­ма­ль­ні­ка Я.Г. Комара: ён па­а­бя­цаў зрабіць і ўстанавіць ля касцёла ў Барташах і на месцы апошняга спа­чы­ну ў Будраўцах новыя кры­жы.

“Падабаецца мне ваша вёсачка За­рэч­ча, ды і ў іншых за­пуш­ча­нас­ці няма”, – пахваліў мясцовых жы­ха­роў І.Ю. Сакалоўскі, калі зайшла раз­мо­ва пра добраўпарадкаванне тэ­ры­то­рыі, падтрыманне на­леж­на­га санітарнага стану ў населеных пун­к­тах. Такі імідж – агульны вынік: пас­та­ра­лі­ся ўлада, самі вяскоўцы і спад­чын­ні­кі апусцелай ба­ць­каў­ш­чы­ны. Між тым, агляднай камісіі трэ­ба абавязкова звяртаць увагу на добраўпарадкаванне, пад­к­рэс­ліў Іван Юльянавіч, і больш пат­ра­ба­ва­ль­на ставіцца да ўладальнікаў не­даг­лед­жа­ных  сядзіб. “Калі гэта будзе прынцыповая і справядлівая лі­нія, большасць людзей яе пад­т­ры­ма­юць”, – перакананы старшыня рай­са­ве­та.

Пералік добрых спраў вялікі. Ле­тась былі адрамантаваны дарогі, ву­лі­цы і пад’езды да некалькіх вё­сак. Пяць старых дамоў знесены, на іх месцы цяпер палеткі. Ля Даў­лю­даў­ш­чы­ны прыбрана звалка, за вёс­кай Янчукі выкарчаваны ава­рый­ныя дрэвы.

А вось пяць старых таполяў у Скор­жы­ках яшчэ належыць знесці, як і закончыць агароджванне мо­гі­лак у Барташах. Трэба завяршаць рас­па­ча­тае, згодзен і член се­ль­вы­кан­ка­ма, дырэктар ААТ “Шчучынаграпрадукт” Б.М. Куц. Прад­п­ры­ем­с­т­ва будзе шукаць рэ­сур­сы, каб гэта зрабіць. “Наш се­ль­са­вет развіваецца і мае сваё аб­ліч­ча”, – заўважыў Барыс Міхайлавіч. Кі­раў­нік перакананы: самае га­лоў­нае сёння, каб людзі мелі працу, за­ха­ваць для іх дастойны са­цы­я­ль­ны пакет. Парадаваў навіной: за пер­шы квартал вытворчасць “Шчучынаграпрадукта” паказала 23-працэнтны рост у параўнанні з та­кім жа перыядам мінулага года. 

На сесіі старшыня се­ль­вы­кан­ка­ма С.Я. Возны выказаў вялікую ўдзяч­насць Б.М. Куцу, яго на­мес­ні­ку С.І. Астаповічу, загадчыкам учас­т­каў В.В. Нюнько і С.П. Куцу за да­па­мо­гу ў вырашэнні многіх надзён­ных праблем, у пры­ват­нас­ці, у навядзенні чысціні і парадку на зямлі, дастаўцы паліва, зносе трух­ля­вых сядзіб і г.д.

Гаварылі на пасяджэнні і аб ін­шых аспектах важнай работы па за­бес­пя­чэн­ні патрэб людзей. У пры­ват­нас­ці, аб тым, што на ра­бо­ту магазінаў нараканняў няма. На­лад­жа­на і медыцынскае аб­с­лу­гоў­ван­не насельніцтва. Вывучаюцца шля­хі вырашэння лазневай праб­ле­мы. Асобна падкрэслілі: улада не здымае з сябе аба­вя­за­це­ль­с­т­ваў, але і жыхары сельсавета па­він­ны быць актыўнымі ўдзельнікамі пра­цэ­саў, якія зробяць іх жыццё больш зручным і камфортным. 

Таццяна ПАЛУБЯТКА.
Фота аўтара.