Дружна жывуць, цікава ад­па­чы­ва­юць | Дзяннiца

Дружна жывуць, цікава ад­па­чы­ва­юць

Версия для печатиВерсия для печати

Напярэдадні Сусветнага дня зда­роўя, які сёлета быў прыс­ве­ча­ны прафілактыцы і лячэнню ды­я­бе­ту, у інтэрнаце Шчу­чын­с­ка­га сельскагаспадарчага ліцэя ад­бы­ла­ся сустрэча навучэнцаў з фе­ль­ча­рам-валеолагам цэнтра гі­гі­е­ны і эпідэміялогіі С.І. Кі­ры­ла­вай.

Да размовы з рабятамі Святлана Іва­наў­на падрыхтавалася грун­тоў­на: памяткі, плакаты, брашуркі з ін­фар­ма­цы­яй пра цукровы дыябет уда­ла дапаўнялі яе расказ. Цікава бы­ло юнакам і дзяўчатам паг­лядзець відэаролікі пра ра­цы­я­на­ль­нае харчаванне. Самыя ак­тыў­ныя, каб вызначыць, як уплываюць на смакавыя ўласцівасці прадуктаў роз­ныя харчовыя дабаўкі, правялі дэ­гус­та­цыю: завязаўшы вочы, каш­та­ва­лі ежу, а затым адгадвалі стра­ву, якую елі. 
Рабяты даведаліся шмат ці­ка­ва­га: як правільна харчавацца, каб быць здаровым, па якой прычыне ўзні­кае цукровы дыябет, як па­пя­рэдзіць развіццё гэтага зах­вор­ван­ня, як фізічная актыўнасць да­па­ма­гае арганізму быць заўсёды «ў фор­ме»... 

Як аказалася, юнакі і дзяўчаты і са­мыя добра ведаюць, наколькі важ­на абраць здаровы лад жыцця. Мно­гія з іх актыўна займаюцца спор­там. Навучэнец другога курса лі­цэя Аляксандр Пац упэўнены, што кожны павінен сам усвядоміць, на­ко­ль­кі важна аддаць перавагу паў­на­вар­тас­на­му жыццю, у якім не будзе месца для згубных звычак. Пе­ра­ка­наў­чыя довады ён прывёў у сва­ім выступленні.
Карысная сустрэча завяршылася ... фізкультмінуткай. Рабяты і да­рос­лыя пад кіраўніцтвам Святланы Іва­наў­ны Кірылавай і навучэнца гру­пы ТУ-39 Аляксандра Бурсевіча вы­кон­ва­лі розныя практыкаванні. Што й казаць: рух – гэта жыццё. 

– Такія сустрэчы для рабят, што жы­вуць у інтэрнаце, праводзяцца пас­та­ян­на, – расказвае вы­ха­ва­цель Людміла Герасімаўна Ла­гоц­кая. – Мы распрацавалі план ра­бо­ты на год, згодна з якім ар­га­ні­зоў­ва­ем розныя мерапрыемствы, ста­ра­ем­ся зрабіць так, каб свой во­ль­ны час нашы выхаванцы праводзілі з карысцю. У гэтым навучальным годзе мы запрашалі іх на гадзіну ка­рыс­най парады «Ведаць, каб не ас­ту­піц­ца», прысвечаную Між­на­род­на­му дню адмаўлення ад ку­рэн­ня, ладзілі вечар-гутарку «Пра людзей мастацтва, што пайшлі з жыц­ця ад СНІДу», праводзілі «круглы стол» «Здароўе – сваімі ру­ка­мі» – аб прафілактыцы грыпу і ОРЗ. Рабяты прымалі ўдзел у гадзі­не памяці «Крывавы след Аф­га­ніс­та­на на шчучынскай зямлі», у кон­кур­се вершаў «Абаронцам Ай­чы­ны славу пяём», у бліц-турніры «Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Бе­ла­русь». Цікава прайшла прэ­зен­та­цыя-знаёмства «Як сустракаюць Но­вы год у розных краінах». 

Кожны месяц у інтэрнаце він­шу­юць імяніннікаў, а кожную сераду ра­бя­ты  маюць магчымасць ад­па­чыць на дыскатэцы.

– Вялікую ўвагу мы надаём пра­фі­лак­тыч­най рабоце: праводзім ін­ды­ві­ду­а­ль­ныя гутаркі з на­ву­чэн­ца­мі аб бяспечных і адказных па­водзі­нах, – працягвае Людміла Ге­ра­сі­маў­на. – Для падтрымання па­рад­ку ў інтэрнаце аб’яўлены кон­курс на лепшы пакой. 

Не так даўно Л. Г. Лагоцкая ар­га­ні­за­ва­ла гурток «Умелыя ручкі», на за­нят­ках якога рабяты майструюць пры­го­жыя паробкі, вучацца га­та­ваць і выпякаць розныя слодычы. Для сваіх работ яны вы­ка­рыс­тоў­ва­юць салёнае цеста, сырую ма­ка­ро­ну, крупы і многае іншае. З са­ма­роб­ных карцін арганізавана цэлая выс­та­ва.

– Многія мерапрыемствы мы пра­водзім сумесна з бібліятэкарам Та­ма­рай Міхайлаўнай Міронавай, суп­ра­цоў­ні­ка­мі інспекцыі па спра­вах непаўналетніх, а таксама з ра­ён­ным камітэтам БРСМ, – га­во­рыць Людміла Герасімаўна. – У блі­жэй­шы час будзем рыхтавацца да святкавання  9 Мая – Дня Пе­ра­мо­гі.

Як вядома, у інтэрнаце жывуць ра­бя­ты, якія прыехалі вучыцца ў лі­цэй з іншых гарадоў і сельскай мяс­цо­вас­ці. Часам ім вельмі цяжка прыз­вы­ча­іц­ца да новага ася­род­дзя. Здараецца і такое, што, паз­ба­віў­шы­ся апекі бацькоў, хлопцы і дзяў­ча­ты трапляюць у неп­ры­ем­ныя сітуацыі. Таму вельмі важна, каб побач знаходзіліся дарослыя, якія змогуць не толькі навучыць і да­па­маг­чы добрай парадай,  але і пра­кан­т­ра­ля­ваць. Арганізацыя во­ль­на­га часу навучэнцаў вельмі важ­ны аспект у складанай справе вы­ха­ван­ня. Занятыя цікавай спра­вай рабяты не будуць шукаць пры­год, а аддадуць перавагу вучобе і раз­віц­цю сваіх здольнасцей. 

Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара.