Трэба разабрацца | Дзяннiца

Трэба разабрацца

Версия для печатиВерсия для печати

Сем зваротаў – такі вынік “прамой лініі”, якую ў мінулую су­бо­ту правёў старшыня Шчу­чын­с­ка­га раённага Савета дэ­пу­та­таў Іван Юльянавіч Са­ка­лоў­с­кі. Па тэматыцы пытанняў, ад­ра­са­ва­ных уладзе, захавалася тэн­дэн­цыя апошняга часу: чацвёра жы­ха­роў горада па­тэ­ле­фа­на­ва­лі, каб выказаць свае адносіны да работы жыллёва-ка­му­на­ль­най службы.

А першым на “прамую лінію” даз­ва­ніў­ся жыхар вёскі Матылі. Вяс­ко­вец заклапочаны: захаваў да вяс­ны дзве тоны бульбы, а куды ця­пер яе рэалізаваць – не ведае. “Дапамажыце”, – папрасіў чалавек.

Трэба сказаць, не апраўдаліся надзеі тых гаспадароў, хто мер­ка­ваў выгадна прадаць лішкі вы­раш­ча­на­га ўраджаю менавіта вясной. Ак­тыў­на­га попыту на “другі хлеб” сё­ле­та няма. А калі і надарыцца які па­куп­нік, то цану дае не вельмі ці­ка­вую. Дарэчы, рынак суседніх кра­ін, куды беларусы ў асноўным ад­п­раў­ля­лі бульбу, насычаны ўласнай пра­дук­цы­яй. У нашых гандлёвых аб­’­ек­тах яе таксама хапае. Жыў­нас­ці на падворках вясковых жы­ха­роў паменшала, значыць, на корм шмат не патрабуецца. Такія рэаліі. І ў будучым, адводзячы ўчасткі пад гэ­ту культуру, відаць, варта гэта ўліч­ваць.

Разам з тым Іван Юльянавіч з ра­зу­мен­нем паставіўся да праб­ле­мы вяскоўца, паабяцаў, што спе­цы­я­ліс­ты паспрабуюць знайсці пат­рэб­ныя гандлёвыя кантакты і па­ве­да­мяць яму.

Ажно некалькі пытанняў ад­ра­са­ва­ла на “прамую лінію” жыхарка до­ма №30 па вуліцы Астроўскага. У прыватнасці, жанчына звярнула ўва­гу на адсутнасць цвёрдай пля­цоў­кі пад скрынямі для збору смец­ця і адходаў. Не задаволена яна і якас­цю ўборкі пад’езду, не згодна і з сумай, якую трэба плаціць за ас­вят­лен­не месцаў агульнага ка­рыс­тан­ня… Расказала, што са­мас­той­на спрабавала знайсці адказы на пы­тан­ні, якія хвалююць, – тэ­ле­фа­на­ва­ла ў камунальную службу ней­кай асобе (ведае яе толькі па іме­ні). Выслухаўшы заяўніцу, Іван Юль­я­на­віч даў слушную параду: у та­кім разе варта было накіраваць ка­лек­тыў­ны пісьмовы зварот кі­раў­ніц­т­ву арганізацыі, а не траціць час на перамовы з чалавекам, не надзе­ле­ным паўнамоцтвамі вы­ра­шаць сур’ёзныя праблемы.

– Будзем разбірацца па кожнай па­зі­цыі і абавязкова Вас пра­ін­фар­му­ем, – запэўніў гараджанку стар­шы­ня райсавета. А паклаўшы труб­ку, дадаў: – Раз ёсць “прамая лі­нія”, кожны чалавек можа звяр­нуц­ца сюды і расказаць аб тым, што яго непакоіць.

Камунальная тэма мела працяг у ды­я­ло­гах з жыхаркамі дома №22 па ўсё той жа вуліцы Астроўскага і до­ма №1 па Заводскай. Па словах пер­шай, арганізацыя, якая вы­кон­ва­ла рамонт пад’езда, завысіла аб­’­ём работ, а значыць, і кошт пас­лу­гі. Маўляў, жыльцы гэты факт не ўпус­ці­лі, ім паабяцалі вярнуць пе­рап­ла­ча­ныя сумы. Аднак чакаюць ужо трэці месяц… Гэтая ж жан­чы­на звярнула ўвагу яшчэ на адну агу­ль­ную праблему – адсутнасць по­руч­няў на ўваходзе ў пад’езд. Яны вельмі патрэбны, бо ў доме жы­вуць тры інваліды і жанчына, якой пад 90.

Сэнс звароту другой гараджанкі прык­лад­на такі. У іх доме пер­ша­па­чат­ко­ва былі ўстаноўлены ін­ды­ві­ду­а­ль­ныя прыборы ўліку цяпла. Рэ­гу­ля­ваць тэмпературу ў ква­тэ­рах у жыльцоў магчымасць ёсць, ад­нак плаціць за ацяпленне ча­му­сь­ці даводзіцца па паказаннях на агу­ль­ным лічыльніку.

Як сведчаць звароты на “прамую лі­нію”, пачатку капітальнага ра­мон­ту дома і добраўпарадкавання тэ­ры­то­рыі зачакаліся насельнікі ад­ной са шматпавярховак на Шко­ль­най, а рамонту праезнай часткі ву­лі­цы –  жыхары Шчучына з Ка­му­ніс­тыч­най.

 Кожную з агучаных людзьмі сі­ту­а­цый належыць разгледзець спе­цы­я­ліс­там адпаведных службаў, аб­мер­ка­ваць з кіраўніцтвам рай­вы­кан­ка­ма, падкрэсліў І.Ю. Са­ка­лоў­с­кі.  Заяўнікі атрымаюць адказы.

Дарэчы, спыталі ў старшыні рай­са­ве­та і пра будаўніцтва ган­д­лё­ва­га аб’екта “Еўрааопта” ў раёне ву­лі­цы Заводская. Як паведаміў Іван Юль­я­на­віч, пытанне гэта не зні­ма­ец­ца. А пакуль што “Еўраопт” рых­ту­ец­ца адчыніць свой магазін на аран­да­ва­ных плошчах у новым бу­дын­ку ў цэнтры горада.

Таццяна ПАЛУБЯТКА.