Шосты школьны дзень: ад­па­чы­ваць ці вучыцца? | Дзяннiца

Шосты школьны дзень: ад­па­чы­ваць ці вучыцца?

Версия для печатиВерсия для печати

Тэма чарговага абласнога ін­тэр­нэт-форума “Школа і сям’я – ве­лі­чы­ні аднолькава адказныя і ад­но­ль­ка­ва зацікаўленыя ў лёсе дзі­ця­ці” выклікала непадробны ін­та­рэс у бацькоўскай гра­мад­с­кас­ці. У рамках форума аб­мяр­коў­ва­лі­ся самыя розныя праб­ле­мы, сярод якіх – арганізацыя шос­та­га школьнага дня. 

47 працэнтаў удзельнікаў дыс­ку­сіі лічаць, што ў суботу дзеці па­він­ны быць дома з бацькамі. 21 пра­цэнт выказваецца станоўча аб  пра­вядзен­ні мерапрыемстваў у шос­ты школьны дзень. 10 пра­цэн­таў бацькоў за тое, каб субота бы­ла паўнавартасным вучэбным днём. Асобую актыўнасць у аб­мер­ка­ван­ні гэтага пытання праявілі та­ты і мамы школьнікаў нашага ра­ё­на.

– Арганізацыю адукацыйнага пра­цэ­су ў рамках шостага шко­ль­на­га дня прадугледжвае адзін з ар­ты­ку­лаў Кодэкса аб адукацыі, – тлу­ма­чыць галоўны спецыяліст ад­дзе­ла адукацыі, спорту і турызму Шчу­чын­с­ка­га райвыканкама Во­ль­га Пятроўна Чыжык. – А згодна з рэ­ка­мен­да­цы­я­мі Міністэрства аду­ка­цыі Рэспублікі Беларусь, усе ра­бя­ты з пятага па адзінаццаты кла­сы ў суботу павінны быць заняты ка­рыс­най дзейнасцю: прымаць удзел у школьным мерапрыемстве або наведваць гурткі па інтарэсах і інш. Дарэчы, кожны класны кіраўнік аба­вя­за­ны ведаць, дзе ў гэты дзень знаходзіцца яго вучань. Су­бот­няя занятасць для дзяцей па­чат­ко­вых класаў носіць рэ­ка­мен­да­цый­ны характар. Аднак звычайна, ка­лі ў школах праходзіць спар­тыў­нае мерапрыемства, а гэта ад­бы­ва­ец­ца кожную другую суботу ме­ся­ца, удзел у ім прымаюць і вы­ха­ван­цы 1-4 класаў.

У мае школьныя гады субота бы­ла звычайным вучэбным днём. І пы­тан­не аб тым, ісці ў гэты дзень у шко­лу ці не, не паўставала ніколі. Пас­ля ўрокаў мы маглі наведваць фа­ку­ль­та­ты­вы, займацца ў спар­тыў­ных секцыях, і мне здаецца, ат­рым­лі­ваў­ся своеасаблівы баланс па­між разумовай і фізічнай наг­руз­ка­мі. Цяпер жа, гледзячы, як мая дач­ка-выпускніца па суботах збі­ра­ец­ца ў гімназію, шчыра прызнацца, ду­маю аб тым, што пасля цяжкага нап­ру­жа­на­га тыдня лепш бы дзе­цям адпачываць дома. 

– Педагагічным калектывам школ, згодна з рэкамен­дацыямі Мі­ніс­тэр­с­т­ва адукацыі, мы прапануем ар­га­ні­зоў­ваць бацькоўскія суботы, каб таты і мамы маглі правесці больш часу са сваімі дзецьмі, ра­зам паўдзель­нічаць у розных ме­рап­ры­ем­с­т­вах, – расказвае Вольга Пят­роў­на. – І ў тых установах аду­ка­цыі, дзе з бацькамі наладжаны доб­ры кантакт, гэта стала тра­ды­цы­яй. Дарэчы, у шосты школьны дзень дзеці павінны знаходзіцца ва ўста­но­ве адукацыі на працягу ча­ты­рох гадзін. 

У нашым раёне праводзіўся ма­ні­то­рынг меркавання адміністрацыі на­ву­ча­ль­ных устаноў наконт за­ня­тас­ці дзяцей у суботу. Большасць з апы­та­ных лічылі, што ў гэты дзень у школах павінен быць ар­га­ні­за­ва­ны адукацыйны працэс і выказвалі свае прапановы. Адны ўпэўнены, што дзецям патрэбны гэты дзень як свабодны ад вучобы. Другія ад­да­ва­лі перавагу заняткам ва ўста­но­вах дадатковай адукацыі, дзе ра­бя­ты могуць наведваць гурткі. Іс­на­ва­лі і такія меркаванні, што шос­ты школьны дзень лепш за ўсё  мак­сі­ма­ль­на запоўніць фа­ку­ль­та­тыў­ны­мі заняткамі. І толькі некалькі ча­ла­век прапаноўвалі зрабіць су­бо­ту звычайным вучэбным днём. 

– Дасылаючы свае прапановы ў Мі­ніс­тэр­с­т­ва адукацыі, мы  ім­к­ну­лі­ся ўлічыць усе пажаданні і мер­ка­ван­ні, – тлумачыць Вольга Пят­роў­на. –  Сярод іх – уключыць у рас­к­лад заняткаў урокі фізкультуры і пра­цоў­на­га навучання, вызначыць су­бо­ту  як вучэбны дзень для дру­гой і трэцяй ступеняў навучання. Іс­на­ваў і такі варыянт, каб зрабіць су­бо­ту вучэбным днём з нес­к­ла­да­ны­мі праграмнымі прадметамі, аб­ме­жа­ваў­шы­ся трыма-чатырма ўро­ка­мі. Прапаноўвалі мы таксама ар­га­ні­зоў­ваць у шосты дзень толькі ра­ён­ныя і абласныя ме­рап­ры­ем­с­т­вы і заняткі па інтарэсах, дазволіць пра­вядзен­не класных і ін­фар­ма­цый­ных гадзін. 

Для таго, каб зрабіць шосты ву­чэб­ны дзень максімальна ка­рыс­ным для дзяцей, трэба раз­г­ледзець розныя варыянты. У сувязі з гэтым аддзел адукацыі, спорту і ту­рыз­му Шчучынскага рай­вы­кан­ка­ма арганізаваў online-форум на сай­це аддзела адукацыі, спорту і ту­рыз­му ў раздзеле “Выхаваўчая ра­бо­та. Для бацькоў.”, зайшоўшы на які, свае прапановы па гэтым пы­тан­ні можа выказаць кожны. Усе мер­ка­ван­ні будуць абавязкова ўлі­ча­ны педагагічнымі калектывамі школ.

Ганна РУДСКАЯ.