Інтэрнацыянальны характар эка­ла­гіч­ных праблем | Дзяннiца

Інтэрнацыянальны характар эка­ла­гіч­ных праблем

Версия для печатиВерсия для печати

Нядаўна ў рамках праграмы між­на­род­на­га адукацыйнага аб­ме­ну асацыяцыі “Адукацыя для ўстой­лі­ва­га развіцця”, Бе­ла­рус­ка­га дзяржаўнага педагагічнага ўні­вер­сі­тэ­та імя Максіма Танка і нямецкай экалагічнай ар­га­ні­за­цыі Janun e.V. (г. Гановер) нашу кра­і­ну наведалі валанцёры і трэ­не­ры нефармальнага аб’яднання Janun e.V. Яны прыбылі ў Бе­ла­русь, каб пазнаёміцца з нап­ра­цоў­ка­мі ў вобласці ўстойлівага раз­віц­ця ў беларускай сістэме аду­ка­цыі, а таксама падзяліцца сва­ім вопытам. Адзін з іх – Вай­чэс­лаў Якшыац – правёў се­мі­нар-практыкум для шчучынскіх гім­на­зіс­таў і выкладчыкаў ан­г­лій­с­кай мовы гімназіі.

– У мінулым годзе я пабывала ў ня­мец­кім Гановеры, дзе расказала, як рэалізуюцца ў нашай гімназіі эка­ла­гіч­ныя праекты, – расказвае нас­таў­ні­ца англійскай мовы Вольга Пят­роў­на Стульгіс. – Гаварыла так­са­ма пра асвятленне экалагічнай тэ­ма­ты­кі ў нашай гімназічнай га­зе­це і паказвала нумары, якія вазіла з сабою. Сёлетні візіт прадстаўніка ня­мец­кай арганізацыі аказаўся для нас надзвычай цікавым. Вайчэслаў Як­шы­ац – серб па нацыянальнасці, нас­таў­нік англійскай і французскай моў, мастак. Усё яго жыццё прыс­ве­ча­на рэалізацыі ідэй па ахове на­ва­ко­ль­на­га асяроддзя і ўстой­лі­вым развіцці. У самай даступнай фор­ме ён расказаў нашым гім­на­зіс­там і настаўнікам пра многія эка­ла­гіч­ныя праблемы, разам з ра­бя­та­мі  майстраваў наглядныя па­роб­кі, у форме гульні дэманстраваў цес­ную ўзаемасувязь, якая існуе ў пры­родзе паміж яе насельнікамі. І хоць размова праходзіла на ан­г­лій­с­кай мове, рабятам было ўсё зра­зу­ме­ла. Дарэчы, Вайчэслаў не ўжы­вае яду жывёльнага па­ход­жан­ня: ён – веган. Адмаўляецца нават ад мёду. Мы частавалі яго бе­ла­рус­кі­мі дранікамі, а ён гатаваў для нас сербскія вегетарыянскія стра­вы.  

Па прызнанні нашага госця, Шчу­чын яму вельмі спадабаўся сваёй ці­шы­нёй, утульнасцю і са­ма­быт­нас­цю. 

У планах далейшага суп­ра­цоў­ніц­т­ва – візіт беларускіх школьнікаў у Германію. А атрыманыя веды і во­пыт дапамогуць у далейшай рэ­а­лі­за­цыі экалагічных праектаў і ўстой­лі­ва­га развіцця.

Ганна РУДСКАЯ.