На святой зямлі Іерусаліма | Дзяннiца

На святой зямлі Іерусаліма

Версия для печатиВерсия для печати

Прыхаджане царквы Ар­хан­ге­ла Міхаіла ўжо каля двух дзя­сят­каў год накіроўваюцца ў па­лом­ніц­кія вандроўкі па намоленых мяс­ці­нах Беларусі, Расіі і Ук­ра­і­ны. А сёлета збылася даўняя ма­ра многіх вернікаў – наведаць свя­тую зямлю Іерусаліма. Ха­це­ла­ся дакрануцца да найвялікшай свя­ты­ні, памаліцца Хрысту і прас­вя­той Багародзіцы, усім свя­тым за сваіх родных і блізкіх, усіх  хрысціян, пабачыць на свае вочы біблейскае месца, зра­зу­мець і адчуць асяродак, у якім адбываліся Ветхазаветныя і Евангельскія падзеі.

Раным-рана, памаліўшыся ў хра­ме разам з благачынным айцом Аляк­сан­д­рам і айцом Сергіем, ат­ры­маў­шы благаславенне, мы ад­п­ра­ві­лі­ся ў дарогу. Маліліся, хва­ля­ва­лі­ся, але з божай дапамогай у 16.00 таго ж дня мы ступілі на зям­лю Хрыстову. Цяжка перадаць сло­ва­мі тыя пачуцці, што перапаўнялі на­шы душы. Мы плакалі, хацелася пры­пас­ці да зямлі і цалаваць гэтую Свя­ты­ню. Дзякавалі Богу, што на­шы мары здзейсніліся. 

У аэрапорце Бэн-Гурыон мы сус­т­рэ­лі­ся са сваім гідам – цудоўным ча­ла­ве­кам, журналістам-ба­гас­ло­вам, тонкім псіхолагам, які за сем дзён стаў для нас блізкім ча­ла­ве­кам. Яго зварот да жанчын – «матушкі» да гэтага часу гучыць у ву­шах, а яго пропаведзі мы гатовы бы­лі слухаць бясконца. 

Ужо ў першы дзень адправіліся па Хрыстовых дарогах вакол Га­лі­лей­с­ка­га мора. Галілейскае мора – еван­ге­ль­с­кая назва палестынскага во­зе­ра. Менавіта гэту мясцовасць Ісус Хрыстос выбраў для свайго слу­жэн­ня. Большасць яго вучняў – вы­хад­цы з тых мясцін. З чоўна на хва­лях возера Хрыстос пра­па­ве­да­ваў людзям на беразе, хадзіў па во­дах гэтага возера. 

Нам таксама пашчасціла прап­лыць на чоўне па Галілейскім во­зе­ры. І калі, ступіўшы на човен, мы ўба­чы­лі сцяг Рэспублікі Беларусь і па­чу­лі наш гімн, гэта кранула да слёз. 

Праз некаторы час мы спыніліся ў Магдале, каля рускага ма­нас­ты­ра, пабудаванага на тэрыторыі ста­ра­жыт­на­га пасялення, дзе на­радзі­ла­ся і жыла святая Марыя Маг­да­ле­на, якая першая ўбачыла ўвас­к­рэ­сен­не Хрыстова. Гасподзь выг­наў з яе сем чарцей, і яна суп­ра­вад­жа­ла цела Хрыста разам з Ба­га­родзі­цай і апосталам Іаанам да тру­ны, была пры яго пахаванні. Не­да­лё­ка ад манастыра знаходзіцца ра­до­на­вая крыніца, дзе нам так­са­ма пашчасціла акунуцца. 

На захадзе ад возера раз­меш­ча­ны Назарэт, а таксама гара Фавор, на якой адбылося цуда прэ­аб­ра­жэн­ня Гасподня. На гары Фавор уз­ведзе­ны два манастыры: каталіцкі і пра­вас­лаў­ны. 

Кожны з паломнікаў марыў тра­піць на месца хрышчэння Хрыс­то­ва. І нам пашчасціла атрымаць хрыш­чэн­не (другое) у рацэ Іардан. Ра­ка ў гэтым месцы вельмі вузкая, то­ль­кі 5-6 метраў, вада мутная і са­ле­на­ва­тая з-за блізкасці Мёртвага мо­ра. 

Пасля абмывання ў рацэ Іардан едзем у горад Іерыхон – самы ста­ра­жыт­ны на зямлі. Тут, на гары Спа­ку­сы, Д’ябал і выпрабоўваў Гос­па­да, паказаў яму ўсю славу і ба­гац­це свету. Тут Гасподзь трымаў 40-дзённы пост. 

З хваляваннем у душы мы чакалі та­го часу, калі пераступім парог га­лоў­на­га храма – Уваскрэсення Хрыс­то­ва. І вось бліжэй да поў­на­чы адкрываюцца дзверы, і мы за­ходзім у двор, а затым і ў сам храм. Першае, што бачым, – ка­мень памазання, на які пасля зняц­ця з крыжа паклалі цела Хрыстова са­мыя блізкія яму людзі. Яны не па­кі­ну­лі яго у час мукаў і смерці, па­ма­за­лі яго цела пахучымі мас­ла­мі і ўкруцілі ў плашчаніцу, пад­рых­та­ваў­шы да пахавання. Колькі слёз бы­ло праліта над целам Госпада! І нам немагчыма было думаць без слёз аб тым, што вось тут, у не­ка­ль­кіх метрах ад нас, знаходзіцца га­ра Галгофа. Не верылася, што ме­на­ві­та на гэтым самым месцы ста­я­лі Прасвятая Багародзіца і жон­кі-міраносіцы ў час смяротнай ка­ры Хрыстовай, з жахам і болем глядзе­лі на яго мукі і смерць. 

Вячэрняя літургія вялася на грэ­час­кай мове, і толькі асобныя вок­лі­чы чыталіся на царкоўна-сла­вян­с­кай. Як радаваліся мы ўсе, што нам выпала такое шчасце – пры­час­ціц­ца каля труны Гасподняй.  

А на наступны дзень мы прайшлі кры­жо­вы шлях Госпада, робячы пры­пын­кі на месцах, дзе Хрыстос быў асуджаны на смерць, дзе пры­маў крыж, сустрэўся з прасвятой Ба­га­родзі­цай і інш. Толькі пад ве­чар нам давялося прыкласціся да са­мой труны Гасподняй. Не пе­ра­даць тыя пачуцці, што нас ахапілі...

Незабыўныя ўражанні пакінула Іудзей­с­кая пустыня, асабліва адзін з самых старажытных і самых зна­чы­мых манастыроў Праваслаўнай Цар­к­вы – Лаўра прападобнага Са­вы.

У апошні дзень перад ад’ездам мы накіраваліся ў храм На­рад­жэн­ня Хрыстова. Служба праходзіла ў са­мой пячоры, дзе нарадзіўся Хрыс­тос. 

Уражанняў ад паездкі засталося ве­ль­мі многа. Няхай на Святой Зям­лі, нягледзячы на ўсе па­лі­тыч­ныя абставіны, не перастае гучаць свя­тая малітва, не спыняецца па­ток паломнікаў. А мы, вернікі Шчу­чын­ш­чы­ны, не перастаём дзя­ка­ваць Богу за такую магчымасць там пабываць. 

Словы падзякі хочацца выказаць і хрысціянцы, прыхаджанцы і ўво­гу­ле добраму чалавеку Ліліі Ан­то­наў­не Шушляковай, якая не толькі да­па­маг­ла арганізаваць гэту паездку, але і падтрымлівала ўсіх ма­ра­ль­на, а многіх і матэрыяльна. 

Вольга КАНАПАЦКАЯ.