Капітан міліцыі Віталій Бур­дзей – лепшы па прафесіі | Дзяннiца

Капітан міліцыі Віталій Бур­дзей – лепшы па прафесіі

Версия для печатиВерсия для печати

“Кампетэнтны, адказны, су­р­’­ёз­ны”, – так капітана міліцыі Ві­та­лія Віктаравіча Бурдзея ха­рак­та­ры­зуе намеснік начальніка РА­УС па ідэалагічнай рабоце і кад­ра­вым забеспячэнні Дз.Дз. Кі­ры­лаў. І дадае: “Райаддзел га­на­рыц­ца, што наш калега па вы­ні­ках аператыўна-службовай дзей­нас­ці ў мінулым годзе прызнаны “Лепшым па прафесіі” сярод суп­ра­цоў­ні­каў крымінальна-вы­ка­наў­чых інспекцый УУС Гродзен­с­ка­га аблвыканкама. Афі­цэр узнагароджаны гра­ма­тай, а яго фота змешчана на Дош­ку гонару абласнога ўпраў­лен­ня”. 

Жаданне звязаць свой лёс са служ­бай у міліцыі выпускнік Ра­жан­каў­с­кай школы Віталій Бурдзей най­перш “зацвердзіў” у бацькоў. Ву­чо­ба ў Акадэміі МУС будзе ка­рыс­най для маладога хлопца, які хо­ча мець добры багаж пра­фе­сій­ных ведаў, быць моцным духоўна і фі­зіч­на загартаваным, была пе­ра­ка­на­на мама Галіна Аляк­сан­д­раў­на. Бацька Віктар Валянцінавіч так­са­ма адобрыў рашэнне сына стаць суп­ра­цоў­ні­кам міліцыі. 

Гады вучобы ў Акадэміі пра­ля­це­лі хутка, і ў 2009-ым узмужнелы Ві­та­лій змяніў курсанцкія пагоны на лей­тэ­нан­ц­кія. Першым месцам служ­бы стаў для маладога афіцэра рай­ад­дзел міліцыі ў Шчучыне, у пры­ват­нас­ці, аддзяленне кры­мі­на­ль­на­га вышуку. Але праз некалькі га­доў, у лютым 2013-га, сышчык В.В. Бурдзей перайшоў у іншае мі­лі­цэй­с­кае падраздзяленне – кры­мі­на­ль­на-выканаўчую інспекцыю, дзе быў прызначаны на пасаду ін­с­пек­та­ра.

– Вопыт вышуковай работы на той момант я ўжо атрымаў, ха­це­ла­ся паспрабаваць сябе ў іншай дзей­нас­ці, – тлумачыць Віталій Вік­та­ра­віч гэты паварот у службе. – Нас­той­лі­ва, месяц за месяцам ава­лод­ваў новымі ведамі. Дапамагаў во­пыт­ны калега Сяргей Леанідавіч Ра­ма­нюк. Цяпер слушную параду заў­ж­ды магу атрымаць у на­ча­ль­ні­ка інспекцыі Вольгі Фёдараўны Ге­ра­сім­чык. Фармалізму ў рабоце яна не дапускае.

Служба ў гэтай інспекцыі мае сваю спецыфіку. Пад кан­т­ро­лем і апекай чатырох суп­ра­цоў­ні­каў у пагонах і аднаго во­ль­на­на­ём­на­га знаходзяцца людзі, асуд­жа­ныя да пакарання, не звязанага з іза­ля­цы­яй ад грамадства, асобы, у ад­но­сі­нах да якіх устаноўлены пры­вен­тыў­ны нагляд, і якія маюць не знятую ці не пагашаную судзі­масць. 

– Гэтым грамадзянам даецца шанц пачаць новае, без пра­ва­па­ру­шэн­няў і крыміналу жыццё,  таму “разбудзіць” у іх жаданне вып­ра­віц­ца – галоўная задача супрацоўніка кры­мі­на­ль­на-выканаўчай інспекцыі, – разважае Віталій Віктаравіч. – Тут толькі забаронай і аб­ме­жа­ван­ня­мі сітуацыю не выправіш. Трэба ўмець слухаць чалавека, убачыць у ім асобу, устанавіць кантакт. Да­водзіц­ца займацца і сацыяльна-бы­та­вым уладкаваннем былых асуд­жа­ных. Як паказвае практыка, ка­лі такі чалавек мае стымул жыць сум­лен­на, то гэта ў яго ат­рым­лі­ва­ец­ца.

Што да працаўладкавання па­да­печ­ных, то сёння не проста знайсці ра­бо­ту для спецыяліста без кры­мі­на­ль­на­га мінулага, а для кан­тын­ген­ту інспекцыі – у разы цяжэй, ка­жу субяседніку. Ён пагаджаецца і тлу­ма­чыць, што для вызваленых з мес­цаў пазбаўлення волі на прад­п­ры­ем­с­т­вах ёсць бронь. “Праз служ­бу занятасці туды накіроўваем іх на працу, – тлумачыць Віталій Вік­та­ра­віч. – Гэта ж служба раз на ме­сяц высылае нам пералік вакансій. На­шы падапечныя прымаюць удзел і ў сезонных работах”.

У В.В. Бурдзея і яго калег служ­ба няпростая: жыццёвыя каш­тоў­нас­ці ў тых, хто парушыў закон, час­та адрозніваюцца ад агу­ль­нап­ры­ня­тых нормаў. Таму строгасць і дыс­цып­лі­на – нязменныя крытэрыі ў рабоце супрацоўніка кры­мі­на­ль­на-выканаўчай інспекцыі. Дарэчы, служ­бо­выя абавязкі не ўклад­ва­юц­ца ў дакладны часавы адрэзак. Да­водзіц­ца выязджаць у рэйды і ве­ча­рам, каб праверыць, як выконвае выз­на­ча­ны судом распарадак дня той ці іншы асуджаны да аб­ме­жа­ван­ня свабоды. Так, з 7 гадзін ве­ча­ра да 6 раніцы ён павінен зна­ходзіц­ца ў сваім доме ці кватэры. Схі­ль­ныя да парушэнняў найперш ма­ла­дыя асобы. Канешне, скла­да­на ўсядзець дома, калі за акном вяс­на. Тым не менш усе па­пя­рэд­жа­ны: абмежаванне свабоды – не пус­ты гук. Парушыш – “заробіш” больш строгія ўмовы адбыцця па­ка­ран­ня. Паводзіш сябе як на­ле­жыць – пакаранне будзе заменена на больш мяккае.

Напэўна, не ўсе ведаюць, што без адрыву ад службы Віталій Вік­та­ра­віч скончыў яшчэ і Беларускі дзяр­жаў­ны тэхналагічны ўні­вер­сі­тэт, атрымаў спецыяльнасць эка­на­міс­та. У мэтанакіраванага 29-га­до­ва­га афіцэра падрастаюць да­чуш­ка і сынок, а ўтульнасць і кам­форт у кватэры – справа рук жонкі Ка­ці. Маладая жанчына паспявае і до­ма ўправіцца, і ў конкурсах паў­дзе­ль­ні­чаць. Вось і цяпер рыхтуе для дзіцячага садка, які наведвае дач­ка, прэзентацыю пра сваю ся­м­’ю, з задавальненнем расказвае муж. Мяркую, у гэтай творчай ра­бо­це Каця знойдзе месца, каб рас­ка­заць пра захопленасць Віталія спор­там і яго азарт рыбака, а так­са­ма ўспомніць яшчэ адзін важны эпі­зод з жыцця мужа. Нагадаю: ле­там 2014-га Віталій разам са свя­та­ром Аляксандрам Пасцерняком вы­ра­та­ва­лі ад немінучай смерці суп­руж­ную пару, якая патрапіла ў вір падчас купання на Нёмане. Людзі засталіся жыць і захавалі ў сэр­цы ўдзячнасць смелым зем­ля­кам.

Калі табе няма і трыццаці, можна і трэба марыць пра пакарэнне но­вых жыццёвых, у тым ліку пра­фе­сій­ных вяршынь. Здзяйснення сме­лых мараў Віталію і пажадаем.

Таццяна ПАЛУБЯТКА.
Фота аўтара.