“Добрае сэрца” – добрыя спра­вы | Дзяннiца

“Добрае сэрца” – добрыя спра­вы

Версия для печатиВерсия для печати

Па ўсёй рэспубліцы веснавым ча­сам людзі імкнуцца навесці па­ра­дак у сваім асяроддзі¸ бо то­ль­кі прырода – нязменная і веч­на жывая крыніца здароўя і ду­хоў­на­га багацця чалавека.

Вось і на днях старшыня Шчу­чын­с­кай раённай арганізацыі Бе­ла­рус­кага таварыства Чырвонага Кры­жа Галіна Станіславаўна Мацюк ра­зам са шчучынскімі ліцэістамі з ва­лан­цёр­с­ка­га атрада “Добрае сэр­ца” дружна выйшлі ў гарадскі парк, каб ачысціць тэрыторыю ад смец­ця. Пераважна прыбіралі мі­ну­ла­год­няе лісце. Як заўсёды, былі ся­род моладзі свае лідары. У пры­ват­нас­ці, Ілья Кулік,  які крыху ра­ней прымаў удзел у рабоце аб­лас­но­га валанцёрскага савета, адкуль пры­е­хаў з новымі ідэямі, каб тва­рыць дабро для людзей. У выніку сіл і часу маладыя людзі затрацілі няш­мат, а задавальненне ад зроб­ле­на­га атрымалі надоўга.

Рычард БЯЛЯЧЫЦ.