“Мы за дзень пасадзілі больш за пяць тысяч дрэў” | Дзяннiца

“Мы за дзень пасадзілі больш за пяць тысяч дрэў”

Версия для печатиВерсия для печати

Калі мы разам з ляснічым Шчу­чын­с­ка­га лясніцтва Дзміт­ры­ем Аляксандравічам Жлаба пры­е­ха­лі ў 139-ты лясны квар­тал, пасадка елачак практычна за­вяр­ша­ла­ся. Леснікі Іван Ген­ры­ха­віч Макара, Андрэй Янавіч Шко­да, Іван Станіслававіч Паў­ло­віч і Сяргей Іванавіч Сядзе­ль­нік дасаджвалі апошнія дрэўцы. Спрак­ты­ка­ва­на рабілі лункі, аку­рат­на змяшчалі туды карэнні сад­жан­ца і прыціскалі зямлёй.   

– На гэтым участку з-за складаных кліматычных умоў высахлі яловыя дрэвы, – расказвае Д.А. Жла­ба. – Яны былі высечаны, і ця­пер тут пасаджаны маладыя дрэў­цы: паўтарагадовыя сосны і трох­га­до­выя елкі. На гектары зямлі – дзесьці 3,5 тысячы саджанцаў. Увесь пасадачны матэрыял – з га­да­ва­ль­ні­ка лясгаса. 
Малюсенькія дрэўцы ледзь выг­ляд­ва­лі з зямлі, і нават цяжка было ўя­віць сабе, што праз некалькі год тут зашуміць лес. 

– Пасадкі лесу вядуцца і ў іншых квар­та­лах лясніцтва, – працягвае Дзміт­рый Аляксандравіч. – На сён­няш­ні дзень (а была серада) ужо за­сад­жа­ны дзесьці 20 гектараў ле­су. Акрамя ёлкі і сасны, садзім дуб з закрытай каранёвай сістэмай. З ім абыходзіцца больш складана – у гле­бу трэба заглыбіць не толькі ка­рэн­ні, а пасадзіць іх з комам зямлі. За­тое прыжывальнасць выдатная. 

На пасадцы лесу працуюць не то­ль­кі работнікі лясгаса, сваю да­па­мо­гу прапаноўваюць працоўныя ка­лек­ты­вы, школьнікі. Хтосьці за­ня­ты на ўборцы лясной тэрыторыі. 

– Яшчэ дзве брыгады працуюць у нашым лясніцтве па да­моў­ле­нас­ці, – гаворыць ляснічы. – Ма­ладзе­нь­кі­мі дрэўцамі засаджваюцца ў ас­ноў­ным месцы вырубак, пра­га­лі­ны, сяльгасняўдобіцы. Стараемся пра­ца­ваць як мага хутчэй, пакуль зям­ля яшчэ вільготная і саджанцы доб­ра прыжываюцца. 

Калі мы выязджалі з лесу, па­чаў­ся невялікі дожджык. Якраз да­рэ­чы! Маленькім дрэўцам зусім не па­мя­ша­юць свежыя кроплі вады. 

Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара.