Зашумяць маладыя лясы | Дзяннiца

Зашумяць маладыя лясы

Версия для печатиВерсия для печати

З 2 па 9 красавіка ў Беларусі па ініцыятыве Міністэрства ляс­ной гаспадаркі праводзіцца ак­цыя “Тыдзень лесу-2016”, якая прой­дзе ў нашай краіне ўжо ў дзя­вя­ты раз.

– Сёлетняя акцыя стане на­па­мі­нам аб Чарнобыльскай трагедыі, што адбылася 30 год таму назад, – рас­каз­вае галоўны ляснічы Шчу­чын­с­ка­га лясгаса Сяргей Іосіфавіч Хвай­ніц­кі. – Прыняць удзел у гэтым што­га­до­вым вясновым ме­рап­ры­ем­с­т­ве можа кожны жадаючы. Ра­бот­ні­кі Шчучынскага лясгаса, а так­са­ма многія працоўныя калектывы, вуч­ні актыўна садзяць лес, пры­бі­ра­юць ад смецця лясную тэ­ры­то­рыю. За гэты тыдзень плануецца па­садзіць каля 37 га лясных ку­ль­тур. Перавагу аддаем хвойным па­ро­дам: на кожны гектар будзе высаджана ка­ля 5000 дрэваў сасны ці ёлкі. Разам з тым у лесааднаўленні задзей­ні­ча­ны і вольха, бяроза, а таксама дуб, які вырошчваўся па новай тэх­на­ло­гіі – з закрытай каранёвай сістэмай.

У спісе ўдзельнікаў акцыі “Тыдзень лесу-2016” – вучні пер­шай і трэцяй гарадскіх школ, гім­на­зіс­ты, навучэнцы се­ль­с­ка­гас­па­дар­ча­га ліцэя, вучні Васілішкаўскай і Жа­лу­доц­кай СШ, Каменскага, Дэм­б­раў­с­ка­га, Скрыбаўскага, Ра­жан­каў­с­ка­га і Орлеўскага дз/с-СШ, ка­лек­ты­вы Шчучынскай міжраённай ін­с­пек­цыі аховы жывёльнага і рас­лін­на­га свету, інспекцыі пры­род­ных рэсурсаў і аховы навакольнага ася­род­дзя, Шчучынскага РАНС, След­ча­га камітэта, супрацоўнікі ад­дзе­лаў і службаў райвыканкама і ін­шыя.

– Прыемна, што не толькі ка­лек­ты­вы імкнуцца прыняць удзел у ак­цыі, – гаворыць Сяргей Іосіфавіч. – Ко­ль­касць добраахвотных па­моч­ні­каў лесаводаў з кожным годам рас­це. Напрыклад, сёлета да нас звяр­ну­ла­ся сям’я гродзенцаў, якія так­са­ма хочуць пасадзіць маладыя дрэў­цы. Безумоўна, мы пад­т­рым­лі­ва­ем такую ініцыятыву. Дарэчы, на сай­це Міністэрства лясной гас­па­дар­кі размешчаны ўсе каардынаты ляс­ніц­т­ваў Шчучынскага лясгаса і пе­ра­лі­ча­ны запланаваныя работы.

Тыдзень лесу – гэта і добрая маг­чы­масць бліжэй пазнаёміцца з ра­бо­тай лесаводаў. З гэтай мэтай пра­водзяц­ца Дні адкрытых дзвя­рэй. Вучні СШ №3 г. Шчучына ў рам­ках акцыі пабывалі на экскурсіі ў Шчучынскім лясгасе, наведалі ад­мі­ніс­т­ра­цый­ны будынак ус­та­но­вы, а таксама Шчучынскае ляс­ніц­т­ва, даведаліся шмат новага і ці­ка­ва­га аб ахове лесу і ле­са­ад­наў­лен­ні.

Дарэчы, масавыя пасадкі лесу ў Шчу­чын­с­кім лясгасе пачаліся з 30 са­ка­ві­ка, і згодна з данымі на мі­ну­лую пятніцу ўжо было пасаджана больш за 60 га маладзенькіх дрэў­цаў. Працавалі лесаводы і ў су­бо­ту: каля 150 чалавек працавалі ў ле­се і былі заняты на іншых ра­бо­тах.

Галоўная мэта “Тыдня лесу-2016” – чарговы раз нагадаць бе­ла­ру­сам аб тым, што лясы – наша на­цы­я­на­ль­нае багацце, якое мы па­він­ны берагчы і даглядаць.

Ганна РУДСКАЯ.