Тэлефануйце, і вам абавязкова дапамогуць | Дзяннiца

Тэлефануйце, і вам абавязкова дапамогуць

Версия для печатиВерсия для печати

На суботнюю "прамую лінію", якую 2 красавіка праводзіў на­ча­ль­нік упраўлення сельскай гас­па­дар­кі і харчавання рай­вы­кан­ка­ма Генадзій Баляслававіч Хо­міч, паступіла каля дзесяці зван­коў. Жыхары раёна звярталіся да кіраўніка райсельгасхарчу з роз­ны­мі жыццёвыя праблемамі, і ні адна з іх не засталася па-за ўва­гай.

Першым на “прамую лінію” па­тэ­ле­фа­на­ваў жыхар вёскі Матылі і па­ці­ка­віў­ся, дзе можна прадаць бу­ль­бу. Генадзій Баляслававіч тут жа зра­біў некалькі званкоў і высветліў, што яе закупкай у раёне зай­ма­ец­ца толькі Шчучынскі філіял аб­л­с­па­жыў­та­ва­рыс­т­ва. Таксама можна ад­вез­ці бульбу на перапрацоўку на Ра­гоз­ніц­кі крухмальны завод або пас­п­ра­ба­ваць прадаць яе на рын­ку. А вось на закупшчыкаў з Расіі ле­пей не спадзявацца: у краіне-су­сед­цы летась вырасцілі нядрэнны ўрад­жай "другога хлеба".

З пытаннем да камунальнікаў звяр­ну­ла­ся жыхарка дома №51 па ву­лі­цы Леніна ў Шчучыне.

– Амаль цэлы месяц з-за ад­сут­нас­ці лямпачак у нашым пад'ездзе не было святла, – паведаміла жан­чы­на. – Аднак, калі прыйшла пара пла­ціць па жыроўках, выс­вет­лі­ла­ся, што нам налічана столькі ж гро­шай, колькі і жыхарам суседняга па­д'­ез­да, дзе асвятленне спраўна пра­ца­ва­ла. Як такое можа быць?

Генадзій Баляслававіч уважліва выс­лу­хаў скаргу, затым па­тэ­ле­фа­на­ваў дырэктару РУП ЖКГ Дзміт­рыю Вячаслававічу Казаноўскаму і пап­ра­сіў аператыўна разабрацца ў сі­ту­а­цыі.

Пэўныя прэтэнзіі да ка­му­на­ль­ні­каў выказала і яшчэ адна шчу­чын­ка, якая жыве па вуліцы 17 Ве­рас­ня.

– За ацяпленне сваёй ад­на­па­ка­ё­вай кватэры агульнай плошчай 52,6 м. кв. у лютым мне налічылі 200 тысяч рублёў, у той час, як жы­ха­ры суседняй вуліцы – Пер­ша­май­с­кай – заплацілі значна менш, – паскардзілася жанчына. – Мая дач­ка, якая таксама пражывае ў ад­на­па­ка­ё­вай кватэры па вуліцы Ас­т­роў­с­ка­га ў Шчучыне, заплаціла за аналагічныя паслугі каля 90 ты­сяч рублёў. У чым прычына такой роз­ні­цы?

Г.Б. Хоміч запэўніў, што ў блі­жэй­шы час спецыялісты ка­му­на­ль­най службы разбяруцца ў гэтай сі­ту­а­цыі і дадуць жанчыне пісьмовы ад­каз.

З просьбай дапамагчы ўлад­ка­вац­ца на працу да Генадзія Ба­ляс­ла­ва­ві­ча звярнуўся жыхар вёскі Пра­та­саў­ш­чы­на.

– Я інвалід 3-й групы, – зазначыў муж­чы­на. – У роднай гаспадарцы ад­п­ра­ца­ваў звыш 40 гадоў і зараз зна­ход­жу­ся на заслужаным ад­па­чын­ку. Амаль уся мая пенсія ідзе на набыццё медыкаментаў. Вось і вы­ра­шыў па магчымасці падза­ра­біць. Знайдзіце для мяне якую-не­будзь вакансію, адпаведную майму ста­ну здароўя...

– Мы разгледзім варыянты, як Вам дапамагчы, – паабяцаў Г.Б. Хо­міч.

У мінулую суботу на "прамую лі­нію" да Генадзія Баляслававіча Хо­мі­ча паступіла яшчэ некалькі зван­коў. Жыхары вуліцы Заводскай у Шчу­чы­не паведамілі, што ў іх два­ры неабходна замяніць некалькі ста­рых лавак і зрабіць дзіцячую пя­соч­ні­цу. Вяскоўцы з Вензаўшчыны пап­ра­сі­лі прагрэйдзіраваць ім да­ро­гу, а жыхар вёскі Балічы рас­ка­заў аб струхлелых дрэвах ля се­ль­с­ка­га магазіна, якія патрабуюць зно­су. Усе гэтыя пытанні Г.Б. Хоміч узяў на асабісты кантроль, а зна­чыць, яны будуць вырашаны.

Аляксандр КАСПЯРЧУК.