Тры сямёркі – да поспеху | Дзяннiца

Тры сямёркі – да поспеху

Версия для печатиВерсия для печати

У ААТ “Шчучынаграпрадукт” за­вяр­шыў­ся другі этап бу­даў­ніц­т­ва МТФ “Скоржыкі-777”, падчас яко­га было асвоена звыш 50 мі­ль­яр­даў рублёў. Уведзены ў эк­с­п­лу­а­та­цыю даільна-малочны блок, пабудаваны кароўнік на 386 галоў і цэх сухастою.

– Зараз мы актыўна завозім на на­шу ферму кароў, – гаворыць за­гад­чык МТФ “Скоржыкі-777” Ста­ніс­лаў Альфонсавіч Булавацкі. – Уся жы­вё­ла свая: нецеляў бяром на су­сед­ніх фермах “Будраўцы”, “Скоржыкі” і “Жылічы”.

На поўную магутнасць новая фер­ма запрацуе толькі праз два га­ды. Усяго тут будуць ут­рым­лі­вац­ца 2100 кароў, у тым ліку 777 галоў дой­на­га статка.

– У бягучым месяцы плануем на­да­іць першую тону малака, – пра­цяг­вае Станіслаў Альфонсавіч. – Упэў­не­ны, што пры строгім вы­ка­нан­ні тэхналогій будзем ат­рым­лі­ваць у сярэднім не менш за 25 літ­раў малака ад кожнай рагулі. Па­куль асноўная даільная зала на 36 мес­цаў пустуе. Запусцім яе, калі рас­це­ляц­ца як мінімум 18 кароў. Уся­го ў красавіку чакаем звыш 50 га­лоў прыплоду.

Так супала, што ў дзень нашага ві­зі­ту на МТФ “Скоржыкі-777” якраз з’я­ві­ла­ся на свет першая ця­лу­шач­ка. Яе адразу змясцілі ў ін­ды­ві­ду­а­ль­ны домік і пачалі выпойваць ма­лодзі­вам. Дарэчы, для маладняку тут закуплена 60 спецыяльных бок­саў.

– Створаны выдатныя ўмовы і для ўтрымання дарослых кароў, – заз­на­чае аператар машыннага да­ен­ня Ірына Мар’янаўна Царова, якая перайшла сюды працаваць з МТФ “Скоржыкі”. – Жывёла ат­рым­лі­вае высакаякасныя кармы, а зна­чыць, і надоі будуць высокімі. Упэў­не­на, тут я надаю за год звыш 8000 літ­раў малака на карову.

Многія працэсы на новай ферме ме­ха­ні­за­ва­ныя, што значна па­ляг­чае працу людзей. Да прыкладу, пад­ло­гу ў памяшканнях, дзе ўтрым­лі­ва­юц­ца каровы, чысцяць аў­та­ма­тыч­ныя скрэперы. Кожная ра­гу­ля носіць на шыі спецыяльны рэс­пон­дэр, які збірае і заносіць у кам­п­’­ю­тар усю інфармацыю аб жы­вё­ле.

– МТФ “Скоржыкі-777” – наша са­мая буйная малочнатаварная фер­ма, – зазначае галоўны заатэхнік ААТ “Шчучынаграпрадукт” Кан­с­тан­цін Міхайлавіч Пучко. – Па ма­гут­нас­ці яна пераўзыходзіць ча­ты­ры іншыя фермы гаспадаркі разам узя­тыя, акрамя МТФ “Жылічы”. Каб да­біц­ца высокіх надояў і выканаць праг­ноз­ныя паказчыкі, вельмі важ­на захаваць здароўе кароў. Таму ўсе нецелі, якія завозяцца сюды, пра­ходзяць строгі агляд і дэ­зін­фек­цыю. Гэта дапамагае знізіць маг­чы­масць узнікнення захворванняў да мі­ні­му­му.

Пакуль штат работнікаў на новай фер­ме канчаткова не ўкам­п­лек­та­ва­ны і будзе пашырацца ў за­леж­нас­ці ад напаўняльнасці па­мяш­кан­няў жывёлай. Завяршыць бу­даў­ніц­т­ва гэтага вытворчага аб­’­ек­та плануецца ў канцы бягучага го­да, калі будуць уведзены ў эк­с­п­лу­а­та­цыю яшчэ адзін кароўнік на 391 га­ла­ву, цэх маладняку і кам­бі­кор­ма­вы склад, а таксама доб­раў­па­рад­ка­ва­на прылеглая тэрыторыя.

Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.