"Знаўца польскай арфаграфіі" | Дзяннiца

"Знаўца польскай арфаграфіі"

Версия для печатиВерсия для печати

Так называецца конкурс, які пра­вя­лі нядаўна аддзел аду­ка­цыі, спорту і турызму сумесна з гра­мад­с­кім аб’яднаннем “Саюз па­ля­каў на Беларусі”.

Польскую мову як прадмет, а так­са­ма на факультатывах і на за­нят­ках гурткоў вывучаюць 207 вуч­няў з пяці ўстаноў адукацыі: Га­ла­віч­по­ль­с­ка­га і Орлеўскага дз/с-СШ, СШ №2 г. Шчучына, Ва­сі­ліш­каў­с­кай СШ і Астрынскага ЦТДзіМ. Пе­да­го­гі стараюцца раскрыць дзецям пры­га­жосць польскай мовы, вып­ра­ца­ваць у вучняў моўныя навыкі, аз­на­ё­міць з моўным этыкетам, раз­віць уменні зносін з носьбітамі по­ль­с­кай мовы. І гэта ў іх ат­рым­лі­ва­ец­ца, пра што сведчаць  вынікі пра­ведзе­на­га конкурсу.

Пераможцы вызначаліся ў трох уз­рос­та­вых групах. Сярод вучняў  5-6 класаў дыплом І ступені за­ва­я­ва­ла Кацярына Гайдук, вучаніца 6 кла­са Галавічпольскага дз/с-СШ (настаўнік Я.С. Астап), дыплом ІІ сту­пе­ні – у Марты Войтах, шас­цік­лас­ні­цы СШ №2 г. Шчучына (настаўнік С.Ю. Ярмак), дыплом ІІІ сту­пе­ні – у Таццяны Шэршань, ву­ча­ні­цы 5 класа Васілішкаўскай СШ (настаўнік І.П. Камкова).

Сярод вучняў другой узроставай гру­пы першае месца заняла Лі­за­ве­та Шандроха, а другое – Марта-Ма­рыя Багдзевіч, абедзве – вы­ха­ван­кі гуртка  Астрынскага ЦТДзіМ (кіраўнік А.С. Басько). Трэцяе мес­ца ў Ангеліны  Пятрашкі, вучаніцы 7 класа Орлеўскага дз/с-СШ (настаўнік Т.Э. Бурдзей).

У трэцяй узроставай групе сярод 10-11 класаў дыплом І ступені ат­ры­ма­ла Вераніка Кашлей – вы­ха­ван­ка гуртка  Астрынскага ЦТДзіМ (кіраўнік А.С. Басько), дыплом ІІ сту­пе­ні – у Наталлі Каспер, ву­ча­ні­цы 10 класа Галавічпольскага дз/с-СШ (кіраўнік Я.С. Астап), ІІІ ступені – ў Лізаветы Барысковай, адзі­нац­ца­цік­лас­ні­цы СШ № 2 г. Шчучына (настаўнік С.Ю. Ярмак).

Традыцыйна ўдзельнікі конкурсу ат­ры­ма­лі салодкія пачастункі ад стар­шы­ні раённай арганізацыі гра­мад­с­ка­га аб’яднання “Саюз па­ля­каў на Беларусі” В.І. Богдана.

Ірына БОГДАН,
метадыст Шчучынскага ра­ён­на­га вучэбна-метадычнага ка­бі­не­та.