Шчучынскі пармезан на стале ра­сі­ян | Дзяннiца

Шчучынскі пармезан на стале ра­сі­ян

Версия для печатиВерсия для печати

Прадукцыя Шчучынскага мас­ла­сыр­за­во­да вядома далёка за межамі нашай краіны. Сыры,  мас­ла, цэльнамалочную і кіс­ла­ма­лоч­ную прадукцыю не толькі вы­со­ка ацанілі, але і палюбілі  ра­сій­с­кія спажыўцы. Яно нядзіў­на: у прадуктаў непаўторны смак, вырабляюцца яны з на­ту­ра­ль­на­га высакаякаснага малака на аснове беражлівага за­ха­ван­ня даўніх традыцый, сучасных тэх­на­ло­гій, таленту і любові май­с­т­роў сваёй справы.

Сёння прадпрыемства выпускае больш за 60 найменняў малочных пра­дук­таў, і ў гэтым асартыменце па традыцыі пераважае сырная пра­дук­цыя, менавіта ў выт­вор­часць сыроў укладваюцца ас­ноў­ныя рэсурсы. Летась на заводзе згод­на з праграмай мадэрнізацыі ўведзе­на ў строй новае салільнае ад­дзя­лен­не пад 60 тон сыру ў суткі з абуладкаваннем камеры для за­хоў­ван­ня 800 тон гэтага прадукту.  Та­кім чынам з’явілася магчымасць вы­раб­ляць сыры з працяглым тэр­мі­нам выспявання – ад 3 да 12 ме­ся­цаў. У выніку будзе  на­рош­ч­вац­ца экспартны патэнцыял прад­п­ры­ем­с­т­ва.

– Мы адпраўляем у Расію 70 пра­цэн­таў экспартнай прадукцыі, – рас­каз­вае намеснік дырэктара па ка­мер­цый­ных пытаннях Сяргей Мі­ка­ла­е­віч Квартальны. – Прамыя пас­таў­кі ідуць у Маскву, Санкт-Пе­цяр­бург, Варонеж, некаторыя ін­шыя гарады, свой сегмент рынку з’я­віў­ся ў Крыме. У хуткім часе на­шу прадукцыю паспытаюць жы­ха­ры Чэлябінска і Нарыльска. 

Шчучынскія вытворцы пра­па­ну­юць расійскім спажыўцам як тра­ды­цый­ныя віды сыроў – “Пашахонскі”, “Кастрамскі”, “Расійскі”, “Галандскі”,  так і рас­п­ра­цоў­кі, якія ўжо заваявалі сім­па­тыі замежных пакупнікоў, нап­рык­лад, сыры “Чорны Рыцар”, “Шарм”, “Беларускае злата”, “Кароль Эд­вард” з водарам адтопленага ма­ла­ка і іншыя. А хутка і наш мяс­цо­вы спажывец, і расіяне змогуць аца­ніць навінкі шчучынскіх сы­ра­ро­баў – сыры “Пармеграно”, «Маасдам classik» і “МааSдам de Grand”.

Заўважым, што прадукцыя шчу­чын­с­кіх вытворцаў пастаўляецца ў роз­ныя рэгіёны Расіі. Як зазначыў на­ча­ль­нік аддзела знеш­не­э­ка­на­міч­най дзейнасці Міхаіл Мікалаевіч Гец­ман, гэта стала магчымым дзя­ку­ю­чы цеснаму супрацоўніцтву прад­п­ры­ем­с­т­ва з буйнымі ра­сій­с­кі­мі гандлёвымі сеткамі, такімі, як “Перекрёсток”, “Пятёрочка”, “Магнит” і іншымі. Якасная пра­дук­цыя Шчучынскага масласырзавода доб­ра раскупляецца, бо адпавядае са­мым высокім патрабаванням і за­да­ва­ль­няе самыя вытанчаныя гус­ты.

Таму невыпадкова прад­п­ры­ем­с­т­ва  пацвярджае сваё лідарства ся­род іншых вытворцаў. Шчучынскі мас­ла­сыр­за­вод не раз станавіўся лаў­рэ­а­там прэстыжных конкурсаў, та­кіх, як “Прадукт года”, “Чэмпіён сма­ку”, “Лепшая  прадукцыя года”, “Лепшыя  тавары на рынку Рэс­пуб­лі­кі Беларусь”, “Лепшыя тавары Бе­ла­ру­сі на рынку Расійскай Фе­дэ­ра­цыі”. Акрамя таго, шчучынскія сы­ры ўжо другі год удастоўваюцца зван­ня фіналіста Прэміі спа­жы­вец­ка­га прызнання  “Народная марка Бе­ла­ру­сі”.  У скарбонцы да­сяг­нен­няў ёсць статуэтка і дыплом “За якасць” Міжнароднага клуба лі­да­раў гандлю (Парыж). 

Між іншым, узнагароды за вы­со­кую якасць рэгулярна ат­рым­лі­ва­юць не толькі сыры, але і цэ­ль­на­ма­лоч­ная прадукцыя. Напрыклад, па выніках народнага конкурсу-дэ­гус­та­цыі чэмпіёнамі смаку прыз­на­ны кефір (3,6%) слонімскай выт­вор­час­ці, масла са­лод­кас­ме­тан­ко­вае  масавай доляй тлушчу 72,5% і 82,5%.

А, як нам паведамілі ў сектары мар­ке­тын­гу і рэкламных ка­му­ні­ка­цый прадпрыемства, літаральна на днях завод па рашэнні Фонда пад­т­рым­кі прадпрымальніцкіх ініцыятыў Ра­сій­с­кай Федэрацыі атрымаў Дып­лом лаўрэата штогадовай  нацыянальнай прэ­міі “Кампанія №1” і ўдастоены га­на­ро­ва­га звання “Надзейны пас­таў­ш­чык прадукцыі і паслуг”. Пры гэтым ды­рэк­тар ААТ  “Шчучынскі мас­ла­сыр­за­вод” узнагароджаны га­на­ро­вым  знакам “За ўклад у развіццё на­цы­я­на­ль­най эканомікі”, што яшчэ раз падкрэслівае статуснасць на­ша­га прадпрыемства на расійскім рын­ку і прызнанне шчучынскай пра­дук­цыі расійскім спажыўцом.  

Нашы “малочнікі” пастаянна шу­ка­юць новыя рынкі збыту, а тэх­но­ла­гі распрацоўваюць новыя смакі і змо­гуць парадаваць  сваіх спа­жыў­цоў разна­стайнымі элітнымі на­він­ка­мі, можна сказаць, эк­с­к­лю­зіў­ны­мі, бо яны будуць выпускацца не­вя­лі­кі­мі партыямі.

Трэба падкрэсліць,  што на прад­п­ры­ем­с­т­ве праходзіць сур’ёзная рэс­т­рук­ту­ры­за­цыя: так, са снежня мі­ну­ла­га года стаў дзейнічаць ад­дзел знешнеэканамічнай дзей­нас­ці, пасля чаго  рэалізацыя эк­с­пар­т­най прадукцыі значна па­вя­лі­чы­ла­ся.  

Ала УЛАДЗІМІРАВА.
Фота аўтара і з архіва мас­ла­сыр­за­во­да.