Адвечны хлебаробскі клопат | Дзяннiца

Адвечны хлебаробскі клопат

Версия для печатиВерсия для печати

Прыйшла вясна, а з ёю і ад­веч­ны хлебаробскі клопат пра бу­ду­чы ўраджай. Класічная за­да­ча вясновага дня – ар­га­ні­за­ва­на правесці пасяўную кампанію. Га­тоў­насць усіх яе ўдзельнікаў аца­ні­лі нядаўна на пасяджэнні ра­ён­на­га выканаўчага камітэта. 

Важныя акцэнты расставіў пер­шы намеснік старшыні рай­вы­кан­ка­ма – начальнік упраўлення се­ль­с­кай гаспадаркі і харчавання Г.Б. Хо­міч:

– Для выканання дзяржаўнага за­ка­зу, забеспячэння жы­вё­ла­га­доў­лі фуражом і перапрацоўчай га­лі­ны сыравінай, насычэння рынку пра­дук­цы­яй раслінаводства ў се­ль­с­ка­гас­па­дар­чых арганізацыях ра­ё­на трэба атрымаць 144 тысячы тон зер­ня ў свірнавай вазе, 54 тысячы тон цукровых буракоў, 12140 тон – мас­ла­на­сен­ня рапсу, 14720 тон – бу­ль­бы, 2000 тон – агародніны, 2700 тон – пладоў і ягад, на­рых­та­ваць на стойлавы перыяд 148900 тон кармавых адзінак травяных кар­моў.

Каб выйсці на прагнозныя па­каз­чы­кі па прадукцыі земляробства, сё­ле­та неабходна пасеяць 14923 гек­та­ры зерневых і зернебабовых ку­ль­тур (з кукурузай на зерне), ку­ку­ру­зы на зялёны корм – 7790 гек­та­раў, бульбы – 460, цукровых бу­ра­коў – 1050, агародніны – 40 гек­та­раў. Заданне па ўраджайнасці та­кое: атрымаць не менш за 48,5 цэн­т­не­ра зерневых і зернебабовых ку­ль­тур, 320 ц – бульбы, 515 ц – цук­ро­вых буракоў, 24,6  ц – рапсу, 500 ц – агародніны, 85 ц – пладоў і ягад.

Сёлета пашыраюцца пасевы ад­на­га­до­вых і шматгадовых траў, змян­ша­юц­ца плошчы пад цук­ро­вы­мі буракамі і кукурузай на сілас. Ставіцца задача ат­ры­маць прыбаўку ўраджайнасці па ас­ноў­ных сельгаскультурах і па­вя­лі­чыць плошчы пад вы­со­ка­бял­ко­вы­мі кармавымі ўгоддзямі з мэтай па­ляп­шэн­ня якасці травяністых кар­моў.
Падмурак пад будучы ўраджай аг­ра­рыі пачалі закладваць яшчэ мі­ну­лай восенню і зімой гэтага года: бы­ло ўзнята зябліва на плошчы звыш 22 тысяч гектараў, у глебу зап­раў­ле­на 313 тысяч тон арганікі, а таксама ўнесена пэўная ко­ль­касць калійных і фосфарных уг­на­ен­няў. У аптымальныя тэрміны бы­лі пасеяны азімыя зерневыя ку­ль­ту­ры і рапс.

І калі на сённяшні дзень з за­бес­пя­чэн­нем мінеральнымі ўгнаеннямі яшчэ ёсць пы­тан­ні, адзначыў Г.Б. Хоміч, то з на­сен­нем яравых зерневых і зер­не­ба­бо­вых культур поўны парадак: за­сы­па­на і праверана значна больш, чым патрабуецца на сяўбу. Усё насенне кандыцыйнае, 960 тон яго – вышэйшых рэпрадукцый, а 36,6 працэнта ад патрэбы ў на­сен­ні – эліта і суперэліта. Вы­са­ка­я­кас­на­га насення мяркуецца набыць яш­чэ больш. А гаспадаркі, якія вы­рош­ч­ва­юць “другі хлеб”, з мэтай па­ляп­шэн­ня сартавога складу пла­ну­юць купіць 130 тон насеннай бу­ль­бы вышэйшых рэпрадукцый.

Ёсць праблема, дарэчы, яна ак­ту­а­ль­ная для ўсёй рэспублікі, з вы­рош­ч­ван­нем азімага рапсу. Віной та­му надвор’е – гарачыня ў жніўні, ка­лі вялася сяўба, і “мінус” пры ад­сут­нас­ці снегу ў пачатку лютага. Мес­ца­мі, магчыма, давядзецца пе­ра­ся­ваць гэту каштоўную культуру.
Што да сяўбы зерневых і зер­не­ба­бо­вых культур, то пастаўлена за­да­ча правесці яе за 15 дзён. Ве­ль­мі важна пры гэтым дакладна ар­га­ні­за­ваць работу, захоўваць выт­вор­чую і працоўную дыс­цып­лі­ну. Асаблівая ўвага будзе ўдзе­ле­на ахове працы.

Тэхніка і працоўныя рэсурсы на ся­ле ёсць. У прыватнасці, агульны парк налічвае 521 трактар, у тым лі­ку 53 энерганасычаныя, якія па­він­ны будуць працаваць у дзве зме­ны. У тэхнічным арсенале аг­ра­ры­яў таксама 33 камбінаваныя гле­ба­ап­ра­цоў­чыя пасяўныя шы­ро­ка­за­хоп­ныя агрэгаты, 24 зернявыя се­ял­кі. Забяспечанасць кадрамі скла­дае 98 працэнтаў, таму да ра­бо­ты на пасяўной падключацца ме­ха­ні­за­та­ры і тэхніка з пра­мыс­ло­вых, будаўнічых і іншых ар­га­ні­за­цый раёна і вобласці. 

І хаця агульная гатоўнасць на­пя­рэ­дад­ні вясновай пасяўной  у ра­ё­не высокая, у адрас асобных яе ўдзе­ль­ні­каў на пасяджэнні рай­вы­кан­ка­ма прагучалі крытычныя заў­ва­гі. Указана на неабходнасць не­ад­к­лад­на выправіць сітуацыю.  

Былі разгледжаны і іншыя пы­тан­ні, ад якіх прама ці ўскосна за­ле­жыць ход пасяўной кампаніі. На­га­да­лі таксама пра не менш важ­ную задачу – да 1 мая завяршыць ра­монт і тэхнічнае абслугоўванне кор­ма­на­рых­тоў­чай тэхнікі.Па абмеркаваным пытанні пры­ня­та адпаведнае рашэнне. 

Таццяна ПАЛУБЯТКА.