Суботні дыялог | Дзяннiца

Суботні дыялог

Версия для печатиВерсия для печати

“Прамыя  лініі” па суботах зас­та­юц­ца запатрабаванымі ў жы­ха­роў раёна. Людзі давяраюць уладзе, звяртаюцца з самымі роз­ны­мі пытаннямі і на­ба­ле­лы­мі праблемамі. Без увагі не зас­та­ец­ца ніводны зварот.

Як сведчыць практыка, са­мы­мі частымі з’яўляюцца пытанні, вы­ра­шэн­не якіх у кампетэнцыі жыл­лё­ва-камунальнай службы. Вось і “прамая лінія”, якую пра­вёў намеснік старшыні Шчу­чын­с­ка­га райвыканкама Ян Бра­ніс­ла­ва­віч Майсей, паказала тую ж тэн­дэн­цыю. Дарэчы, некаторыя зва­ро­ты не адкладваліся на доў­гі час  і вырашаліся аператыўна.

Жыхарка вуліцы Астроўскага ў Шчу­чы­не прасіла дапамагчы ра­заб­рац­ца з пераразлікамі ў кві­тан­цы­ях за жыллёва-камунальныя пас­лу­гі. Яшчэ жанчына ўзняла пы­тан­не работы аператара ка­бе­ль­на­га тэлебачання ТАА “Рост” г. Ліды. На яе думку,  аператар не­аб­г­рун­та­ва­на часта мяняе каналы, з-за чаго па­вы­ша­ец­ца і без таго высокая пла­та.

Намеснік старшыні рай­вы­кан­ка­ма абяцаў разабрацца з “жыроўкамі”, а што тычыцца дру­го­га пытання, то аператару ка­бе­ль­на­га тэлебачання накіруюць афі­цый­ны запыт і тлумачэнні да­вя­дуць да ведама жыхароў, якія ка­рыс­та­юц­ца паслугамі “Роста”.

На званок жыхаркі вуліцы За­вод­с­кай Я.Б. Майсей адрэагаваў не­ад­к­лад­на. Жанчына паведаміла, што на лесвічных пляцоўках ў па­д­’­ез­дзе дома, дзе яна пражывае, пат­ра­бу­ец­ца замяніць лямпачкі. Ка­му­на­ль­ні­кам было дадзена ўказанне тэр­мі­но­ва вырашыць гэтае пы­тан­не.

А вось у доме №11 “а” у аг. Рут­ке­ві­чы на мінулым тыдні адключылі свят­ло  на лесвічных пляцоўках і ў пад­ва­лах. Аб нязручнасцях, звя­за­ных з гэтымі дзеяннямі ка­му­на­ль­ні­каў, расказала жыхарка дома. “Будзем разбірацца”, – зазначыў Ян Браніслававіч. І разам з тым пад­к­рэс­ліў, што жыхарам раёна ў па­доб­ных сітуацыях няма рацыі ча­каць выхаднога дня, каб па­тэ­ле­фа­на­ваць на “прамую лінію”. На­ча­ль­ні­кі ўпраўленняў і службаў рай­вы­кан­ка­ма і ў буднія дні гатовы выс­лу­хаць і дапамагчы. Вось і ў даным вы­пад­ку святло адключылі ў чац­вер, ці варта было жыльцам ча­каць да суботы?

Усе, хто патэлефанаваў на “прамую лінію”, атрымаюць пі­сь­мо­выя адказы з тлумачэннямі.

Ала УЛАДЗІМІРАВА.