Крыніца інфармацыі – “Дзянніца” | Дзяннiца

Крыніца інфармацыі – “Дзянніца”

Версия для печатиВерсия для печати

Сустрэча з падпісчыкамі заў­сё­ды акрыляе. Калі чуеш доб­рыя словы ў адрас выдання і ў ад­рас сваіх калег, хочацца ра­біць газету яшчэ больш цікавай, ін­фар­ма­цый­на насычанай, яркай і прывабнай. Слушныя парады і па­жа­дан­ні таксама бяром да ўва­гі.

Вось і чарговы Дзень пад­піс­чы­ка, які прайшоў у цэн­т­ра­ль­ным аддзяленні паштовай су­вя­зі, прадэманстраваў адданасць шчу­чын­цаў і жыхароў раёна свай­му выданню. Два дзясяткі ча­ла­век падчас мерапрыемства пад­пі­са­лі­ся на раёнку.

Медработнік Алена Аркадзьеўна Но­вік аформіла падпіску на “Дзянніцу” на чарговы квартал для сва­ёй мамы. Жанчына – даўняя пры­хі­ль­ні­ца раёнкі, хоць і ў паважаным уз­рос­це, але цікавіцца,  што па­бу­да­ва­лі ў раёне, што адкрылі, як аг­ра­рыі рыхтуюцца да сяўбы.

– І я паважаю раёнку, – кан­с­та­туе Алена Аркадзьеўна. – Пра людзей творчых люблю пачытаць і рэ­цэпт смачнай стравы за­на­та­ваць.  Цяпер і сувенір ад “Дзянніцы” застанецца на памяць. Пры­ем­на!

А вось Марыя Васільеўна Бекіш, жы­хар­ка в. Тапілішкі, прызналася, што заўсёды з цікавасцю чытае пра землякоў – ветэранаў вайны і зас­лу­жа­ных працаўнікоў.

– Пахвальна, што журналісты зна­ходзяць такіх людзей і рас­каз­ва­юць пра іх, – падкрэсліла жан­чы­на. – Гэта ж наш гонар, з іх трэба браць прыклад, асабліва моладзі. Люб­лю сваю раёнку, заўсёды ча­каю яе з нецярпеннем. Мае ўнукі-шко­ль­ні­кі таксама “Дзянніцу” чы­та­юць, мне гэта вельмі прыемна.

Наша пастаянная падпісчыца Ма­рыя Іванаўна Дамінікевіч з в. На­ва­сёл­кі таксама расказала, што даў­но сябруе з “Дзянніцай” і зна­ходзіць на яе старонках шмат ка­рыс­най інфармацыі.

– Газета ўсе тэмы асвятляе, – заз­на­чы­ла жанчына. – Прачытаеш – і ў  курсе падзей не толькі раёна, але вобласці і рэспублікі. І навіны ве­да­еш, і для душы нешта зной­дзеш, а то і параду агародніцкую во­зь­меш на ўзбраенне.

Настаўніца пачатковых класаў Люд­мі­ла Іванаўна Яхоўская вы­пі­са­ла некалькі выданняў і, канешне ж, “Дзянніцу”.

– Чытаю яе ад першай да апош­няй старонкі, – прызналася Люд­мі­ла Іванаўна. – Шмат карыснай ін­фар­ма­цыі знаходжу, дзякуй за гэта суп­ра­цоў­ні­кам газеты!

Добрай сяброўкай прыходзіць ра­ён­ка ў дом Раісы Іосіфаўны Ба­ль­ко са Шчучына. Жанчына рас­ка­за­ла, што аднойчы пратэрмінавала пад­піс­ку і газета месяц не ішла, дык так яе не хапала. “Цяпер вось на квартал выпісала, каб быць з на­ві­на­мі”, – заключыла жанчына.

 Даўні прыхільнік раёнкі Іосіф Уладзі­мі­ра­віч Васюк са Шчучына так­са­ма пажадаў застацца разам з ёю надалей. Мужчына расказаў, што, акрамя навін, ён з за­да­ва­ль­нен­нем чытае жыццёвыя гісторыі, а лёсы ў людзей бываюць такія нез­вы­чай­ныя.

Даўно сябруюць з “Дзянніцай” Яд­ві­га Францаўна Зінкевіч, Лілія Іва­наў­на Саўко, Марыя Осіпаўна Са­нь­ко, Лілія Іванаўна Болтач, Крыс­ці­на Пятроўна Герасімчык, Ва­ля­р­’­ян Баляслававіч Палуян, Да­ну­та Сцяпанаўна Куроўская і мно­гія іншыя жыхары Шчучына, якія прынялі ўдзел у Дні пад­піс­чы­ка.

Хочацца падзякаваць нашай па­моч­ні­цы – аператару сувязі Вользе Аляк­сан­д­раў­не Ушкевіч, якая не то­ль­кі хуценька афармляла кві­тан­цыі, але і актыўна агітавала за ра­ён­ку.

А вы, паважаныя чытачы, не за­бы­лі­ся падпісацца на “Дзянніцу”? Ча­су засталося няшмат, так што пас­пя­шай­це­ся на пошту! Будзем ра­зам!

Ала УЛАДЗІМІРАВА.
Фота аўтара.