Пахне ў доме кулічамі... | Дзяннiца

Пахне ў доме кулічамі...

Версия для печатиВерсия для печати

Вы толькі паглядзіце, які пі­ра­жок спёк мой дзядуля! – ад­ра­зу з парога паведаміла мне ма­ле­нь­кая прыгажуня Сафія і па­бег­ла паказваць іх агульнае ку­лі­нар­нае тварэнне. Як выс­вет­лі­ла­ся, дзяўчынка таксама да­па­ма­га­ла дзядулю: разам з ім уп­ры­гож­ва­ла велікодны куліч. І, трэба ска­заць, атрымалася выдатна.

Цеплыня, утульнасць і шчырая, доб­ра­зыч­лі­вая атмасфера ад­чу­ва­лі­ся з першых хвілін нашай раз­мо­вы з гаспадарамі. Дарэчы, пад ад­ным дахам гэтага дыхтоўнага, даг­лед­жа­на­га дома ў Янчуках раз­мяс­ці­лі­ся дзве сям’і. Пяць год таму, ка­лі дачка Алены Феліксаўны і Ста­ніс­ла­ва Іосіфавіча Чашчэвікаў Алё­на выйшла замуж, бацька быў ка­тэ­га­рыч­ны: “Дзеці павінны жыць з на­мі, інакш навошта я будаваў гэ­ты дом?” Маладая сям’я Хі­ль­ма­но­ві­чаў прыняла прапанову ста­рэй­шых, а зяць Сяргей хутка знайшоў агу­ль­ную мову і з цесцем, і з цёш­чай. Як паказаў час, рашэнне ака­за­ла­ся правільным. Яны жывуць друж­на, падтрымліваюць адзін ад­на­го, дапамагаюць, разам адз­на­ча­юць святы і радуюцца поспехам.

– Мае бацькі заўсёды выхоўвалі мя­не ў веры, –  расказвае Сяргей. – З маленства я шмат часу пра­водзіў у касцёле, прымаў удзел у служ­бах, быў міністрантам. Нават пас­ту­піў у семінарыю і збіраўся стаць ксяндзом. Толькі абставіны скла­лі­ся такім чынам, што вучобу мне прыйшлося пакінуць. Сваю па­ла­він­ку я таксама сустрэў у храме. Уба­чыў Алёну 9 мая на Днях мо­ладзі, што праходзілі ў шчучынскім кас­цё­ле, і яна пакарыла маё сэрца.

Цяпер у Алёны і Сяргея Хі­ль­ма­но­ві­чаў растуць дзве цудоўныя да­чуш­кі: старэйшай Сафіі праз не­ка­ль­кі месяцаў споўніцца чатыры, а ма­лод­шай Анечцы цяпер толькі годзік і чатыры месяцы. Яны – са­мая вялікая радасць для бацькоў, ба­буль і дзядуляў.

– Сваіх дачушак, хоць яны яшчэ ма­ле­нь­кія, мы з жонкай таксама вы­хоў­ва­ем у лепшых хрысціянскіх тра­ды­цы­ях, –  працягвае Сяргей. – У гэтым плане мы з Алёнай ад­на­дум­цы. Бяром дзяўчынак на служ­бу ў касцёл, звычайна на дзіцячую ім­шу ў нядзелю. Сафійцы там ве­ль­мі падабаецца. Яна і песні мно­гія ведае і спявае разам з дзецьмі. Ле­там абавязкова прыме ўдзел у “Канікулах з Богам”.

Мы захоўваем традыцыі сваіх ба­ць­коў і спадзяёмся, што нашы дзе­ці будуць таксама іх пра­цяг­ваць. Кожны раз на Вялікдзень, і так было заўсёды, я прымаю ўдзел у ранішняй імшы, а потым усёй ся­м­’­ёй збіраемся за вялікім свя­точ­ным сталом, каб з’есці “свянцонае”: яй­ка з соллю і хлебам. Яшчэ з дзя­цін­с­т­ва засталіся ўспаміны, як мы з род­ны­мі высвятлялі, чыё фар­ба­ва­нае яйка мацнейшае. У мяне было драў­ля­нае, прыгожа раз­ма­ля­ва­нае. Думаю, усе пра гэта ведалі, але ніхто не падаваў знаку, і я заў­сё­ды ў такіх “яечных баях” пе­ра­ма­гаў. Цяпер, калі ў мяне ўжо ёсць свая сям’я, ніколі не забываю пра ба­ць­коў­с­кі дом: мы ездзім у Шчу­чын да маіх таты і матулі ў вы­хад­ныя, а на Вялікдзень бываем у іх праз год, каб не крыўдзіць бацькоў Алё­ны. Тата яшчэ працуе на “Аўтапровадзе”, а мама – на зас­лу­жа­ным адпачынку.

А  ў вялікім гасцінным доме Чаш­чэ­ві­каў месца хапае ўсім.

– У маёй мамы, якая, дарэчы, жы­ве таксама ў Янчуках, праз не­ка­ль­кі хат ад нас, ужо 16 унукаў! – да­лу­ча­ец­ца да размовы Алена Фе­лік­саў­на. – У адной з маіх дзвюх сяс­цёр –  11 дзяцей. Уявіце сабе, якая збіраецца кампанія, калі яны пры­яз­д­жа­юць да нас у госці. За адзін стол усадзіць усіх не­маг­чы­ма. Дый за два  – праб­ле­ма­тыч­на…

Алена Феліксаўна працуе ў Шчу­чын­с­кім цэнтры творчасці дзяцей і мо­ладзі педагогам дадатковай аду­ка­цыі. Яна – майстрыца на ўсе ру­кі: і гатуе выдатна, і шые... Дарэчы, гэ­та менавіта яна стварала ўні­ка­ль­ныя касцюмы князя і княгіні Друц­кіх-Любецкіх, а таксама бал­ьмай­с­т­ра для першага балю ў па­ла­цы.  

Сяргею было зусім не складана прыз­вы­ча­іц­ца да таго сямейнага ўкла­ду, у якім вырасла яго жонка. Тут, як і ў іншых каталіцкіх сем’ях, так­са­ма шануюць традыцыі.

– Колькі год прайшло, а да гэтай па­ры ў памяці засталася ве­лі­код­ная карцінка з дзяцінства, калі мы, тры сястрычкі, прыбраныя, з пры­го­жы­мі бантамі чакалі, пакуль ма­ма накрые на стол, – расказвае Але­на Феліксаўна. – На вуліцы бы­ло цёпла, зелянела трава, ярка свя­ці­ла сонца. А на душы – такое ўра­чыс­тае адчуванне свята! Мама га­та­ва­ла вельмі смачнае мяса: ва­ры­ла, а затым рэзала на кавалачкі і націрала часнаком. Здаецца, і сён­ня помню гэты пах. Цяпер ужо та­кую страву ніхто не гатуе. Усе шу­ка­юць незвычайныя рэцэпты ў ін­тэр­нэ­це, фаршыруюць курыцу або запякаюць мяса ў фользе. І ча­му­сь­ці ўжо няма такога адчування свя­та, як было раней...

– На жаль, і велікодны куліч з элек­т­рыч­най хлебапечкі не можа па­раў­нац­ца з духмяным пячным пі­ра­гом, – разважае  Сяргей.

Дарэчы, новыя сучасныя тэх­на­ло­гіі паспяхова асвойвае Станіслаў Іо­сі­фа­віч і часта радуе сваё ся­мей­с­т­ва свежаспечаным прадуктам.

– Рэцэпты бяру з кніг, а таксама з інтэрнэту, – дзеліцца ён. – Але са­мае галоўнае – улічыць па­жа­дан­ні ўсіх маіх дамачадцаў: хто лю­біць салодкае, хто – з ра­зын­ка­мі… Гатую і іншыя стравы. І заў­сё­ды падыходжу да гэтага з душой.

Вось і Сяргей упэўнены, што ніх­то, акрамя ягонага цесця, не прыгатуе та­кі  смачны і пульхны амлет, які «не сядае» і знікае з талерак за лі­ча­ныя хвіліны.

Дарэчы, у гэтым гасцінным доме пры­жы­ла­ся яшчэ адна традыцыя, якую зяць пераняў у сваіх бацькоў.

– Звычайна па суботах мая мама га­та­ва­ла мучныя бліны з мачанкай, – расказвае Сяргей. – У апошні час кож­ную нядзелю мы таксама па­ча­лі пячы бліны, толькі бульбяныя, але абавязкова з мачанкай. Нашы дзяў­ча­ты ў адказе за бліны, а муж­чын­с­кая палова – за падліву. Ат­рым­лі­ва­ец­ца вельмі смачна! Такі агу­ль­ны занятак нас яшчэ больш згур­тоў­вае. 

На свята абавязкова прыязджае ў бацькоўскі дом і сын Уладзіслаў са сваёй жонкай. Ён асталяваўся ў ста­лі­цы, працуе інжынерам у аэ­ра­пор­це.

На гэты раз за велікодным ста­лом збяруцца чатыры пакаленні друж­най сям’і Чашчэвікаў-Хі­ль­ма­но­ві­чаў, а таксама бацькі Сяргея. Аба­вяз­ко­ва прыйдзе да сваіх дзя­цей бабуля Ядзя – мама Алены Фе­лік­саў­ны, якая звычайна бярэ на ся­бе самы адказны абавязак – фар­буе велікодныя яйкі. Пасля ўра­чыс­тай імшы ў касцёле яны  ра­зам з’ядуць асвенчаныя стравы, па­він­шу­юць адзін аднаго, падзя­ку­юць Богу за шчасце і дабрабыт, бу­дуць радавацца і весяліцца. А паз­ней Сяргей і Алёна абавязкова на­ве­да­юць сваіх хроснікаў і ўручаць ім велікодныя падарункі.

Развітваючыся, я ў думках падзя­ка­ва­ла айцу Вітальду Пя­це­ль­чы­цу, які  накіраваў мяне ме­на­ві­та ў гэты дом, дзе адкрытыя і свет­лыя людзі жывуць з чыстымі дум­ка­мі і Богам у сэрцы.

Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара.