Ноч адчыненых кватэр, або Адыходзячы да сну, не за­бы­вай­це замкнуць дзверы | Дзяннiца

Ноч адчыненых кватэр, або Адыходзячы да сну, не за­бы­вай­це замкнуць дзверы

Версия для печатиВерсия для печати

Жыхара аднаго з дамоў па ву­лі­цы Заводскай у Шчучыне раз­будзіў шорах, які даносіўся з су­сед­ня­га пакоя. Прыслухаўшыся, муж­чы­на зразумеў: у кватэры ён не адзін, а гэты “хтосьці” яўна не член сям’і. Начны прышэлец неш­та шукаў, падсвечваючы са­бе запальнічкай...

 

Гаспадар дома пачуваў сябе ні­я­ка­ва­та. А калі справіўся з эмоцыямі (як тут не спалохацца?), пстрыкнуў ук­лю­ча­ль­ні­кам. Перад ім стаяў нез­на­ё­мы малады чалавек. “Можна пак­лі­каць Олю?” – пытаннем апя­рэдзіў ён гаспадара. Пачуўшы ў ад­каз, што дзяўчына з такім іменем у гэтай кватэры не пражывае, ху­це­нь­ка падаўся да дзвярэй.

– А назаўтра гаспадар жылля не знай­шоў на месцы свае зберажэнні і звярнуўся з заявай у міліцыю, – пра­цяг­вае гісторыю пра начнога гос­ця начальнік аддзялення кры­мі­на­ль­на­га вышуку РАУС Павел Мі­ка­ла­е­віч КУЗНЯЦОЎ. – Ана­ла­гіч­ны візіт зламыснік нанёс яшчэ ў ад­ну кватэру, дзе разжыўся на ся­рэб­ра­ны ланцужок. Раскрылі мы гэ­тыя злачынствы аператыўна. Та­ды і ўстанавілі, якім чынам трапляў ра­ней судзімы грамадзянін у жыл­лё гараджан. Аказваецца, ён за­ходзіў у пад’езды, дзверы ў якіх не аб­с­та­ля­ва­ны кодавымі замкамі, па­ды­маў­ся на апошні паверх. А сы­ходзя­чы ўніз, націскаў на дзвярныя руч­кі. Зачыненыя  на ключ абмінаў і ішоў далей. А натрапіўшы на не­зам­к­нё­ныя, ціхенька заходзіў унутр. Дарэчы, гаспадары другой ква­тэ­ры, пакуль злодзей “аглядаў” па­мяш­кан­не, так і працягвалі спаць. Між іншым, такім жа чынам гэ­ты малады чалавек “праверыў” не­ка­ль­кі кватэр жыхароў абласнога цэн­т­ра. За сваю няўважлівасць і не­а­бач­лі­васць людзі расплаціліся стра­ча­ны­мі каштоўнымі рэчамі і гра­шы­ма.

П.М. Кузняцоў акцэнтаваў увагу на тым, што  нельга правакаваць зла­мыс­ні­ка абыякавымі адносінамі да ўласнай маёмасці. Палавіна крадзя­жоў з жыллёвых па­мяш­кан­няў учыняецца праз свабодны дос­туп. Таму заўсёды, нават не­на­доў­га адыходзячы з дому, правярайце, ці закрыты вокны і дзверы. Як ба­чы­це з гэтай гісторыі, нават пры­сут­насць гаспадароў цяпер не па­ло­хае нахабнага злодзея. Каб вый­г­раць час, прымяняецца хітрая так­ты­ка: “я зблытаў кватэры”, “шукаю зна­ё­ма­га” (дарэчы, начны злодзей “застукаўшым” яго гаспадарам кож­ны раз называў новыя імёны сваіх уяў­ных сяброў, да якіх ён прый­шоў).

Пад “удар” нячыстых на руку людзей таксама трапляюць не­жы­лыя сядзібы, дачы і дамы для се­зон­на­га пражывання. Зімой іх улас­ні­кі рэдка наведваюцца на ле­ціш­чы, а з надыходам вясны застаюць бу­дын­кі з разбітымі вокнамі і з пус­ты­мі вугламі.

– Цёплы сезон абвастрае яшчэ ад­ну праблему, – далучаецца да раз­мо­вы оперупаўнаважаны ад­дзялення крымінальнага вышуку Дзя­ніс Віктаравіч ЖАГУНЬ. – Уз­рас­тае зладзейскі попыт на двух­ко­ла­вы транспарт. Калі меркаваць па мі­ну­лым годзе, самы высокі ён у Шчу­чы­не і ў Васілішках. Толькі ле­тась па фактах крадзяжу ве­ла­сі­пе­даў у раёне было заведзена звыш двух дзясяткаў крымінальных спраў. На жаль, не заўсёды ма­ё­масць вяртаецца да гаспадароў: ук­радзе­ную рэч разбіраюць на зап­час­т­кі, фарбуюць ці на пэўны час пры­хоў­ва­юць. Паколькі камеры ві­дэ­а­на­зі­ран­ня ля грамадскіх і жы­лых аб’ектаў яшчэ рэдкасць, вый­с­ці на след злодзея складана. А гэ­тым спрактыкаваным “спецыялістам” і хвіліны хапае, каб ажыц­ця­віць задуманае. Вось вам прык­лад. Мужчына з’ездзіў на ве­ла­сі­педзе ў гараж, прывёз адтуль пра­дук­ты. А пакуль насіў сумку ў ква­тэ­ру, паставіў ровар у падвале. Вяр­нуў­ся праз лічаныя хвіліны, ды то­ль­кі транспарту і след прастыў... Да­рэ­чы, у зладзюжак за­пат­ра­ба­ва­ны не толькі “горнікі”, але нават дзі­ця­чыя трохколавыя “велікі”. Па­вы­ша­ная цікавасць да іх, калі рэч па­кі­ну­лі без нагляду.

Аператыўнікі засяродзілі ўвагу яш­чэ на некалькіх момантах. Па-пер­шае, вельмі важна праяўляць пі­ль­насць у адносінах да нез­на­ё­мых людзей, якія з’яўляюцца на па­ро­зе вашага дома ў вобразе спе­цы­я­ліс­та той ці іншай службы, ка­ра­бей­ні­ка з сумкай тавараў у руках ці “знахаркі” са смуглым колерам тва­ру і г.д. “Зніжкі” і “акцыі”, якімі за­ваб­лі­ва­юць гэтыя людзі, могуць абяр­нуц­ца, як гэта не раз бывала, стра­тай грошай ці маёмасці. Такія вы­пад­кі былі летась і на Шчу­чын­ш­чы­не. Парада простая: не кан­так­туй­це з незнаёмымі людзьмі.  Да­рэ­чы, у нестабільны для эканомікі, а значыць, і жыцця людзей перыяд гэ­тыя ашуканцы звычайна ак­ты­ві­зу­юц­ца. Сустрэўшы падазронага нез­на­ём­ца, паведаміце пра гэта ў мі­лі­цыю, у сельскі Савет ці сваім род­ным. Пры магчымасці за­пом­ні­це прыкметы ці нумар тран­с­пар­т­на­га сродку.

 Па-другое, з 1 ліпеня гэтага года ў Беларусі будзе праведзена дэ­на­мі­на­цыя афіцыйнай грашовай адзін­кі і ў абарот паступяць новыя бан­к­но­ты. Не выключана, што “пад шу­мок” з’явяцца рознага роду прай­дзіс­ве­ты. Варта праявіць асаб­лі­вую ўважлівасць пажылым людзям і ні ў якім разе не згад­жац­ца на іх прапановы абмяняць “старыя” грошы на “новыя”. Нез­на­ё­мы гандляр можа падсунуць фа­ль­шыў­ку “на здачу” пры разліку за па­куп­ку.

Калі чалавек усё ж стаў ахвярай зла­чын­с­т­ва, трэба адразу ж звяр­тац­ца ў міліцыю. Гэта дапаможа хут­ка выйсці на след тых, хто яго ўчы­ніў. Беспакаранасць стымулюе зла­мыс­ні­каў да новых кры­мі­на­ль­ных дзеянняў, а значыць, па­цяр­пець могуць і іншыя людзі.

Таццяна ПАЛУБЯТКА.