Задача кожнага дня – бяспека людзей | Дзяннiца

Задача кожнага дня – бяспека людзей

Версия для печатиВерсия для печати

У мінулым годзе ў Шчу­чын­с­кім раёне ў пажарах загінулі ча­ты­ры чалавекі, трое з іх – на тэ­ры­то­рыі Першамайскага се­ль­са­ве­та. Паколькі тэма пажарнай бяс­пе­кі надзвычай актуальная для рэгіёна, на гэтым тыдні ў Пер­ша­май­с­кім дз/с-СШ адбыўся се­ль­с­кі сход, удзел у якім пры­ня­лі намеснікі старшыні рай­вы­кан­ка­ма Г.С. Хвядзюк і А.В. Са­доў­с­кі, начальнік Шчучынскага РАНС А.Дз. Малюгін, прад­с­таў­ні­кі іншых зацікаўленых службаў і ар­га­ні­за­цый. 


Галоўная мэта гэтага сходу – яш­чэ раз нагадаць вяскоўцам пра­ві­лы пажарнай, электрычнай і га­за­вай бяспекі,  расказаць пра тра­гіч­ныя выпадкі гібелі ў агні, каб такая страш­ная бяда ніколі не прыйшла ні ў адзін дом.

Няма большага гора для ба­ць­коў, чым гібель дзяцей. Кадры з фі­ль­ма пра трагедыю, што адбылася ў в. Нацкава Мастоўскага раёна, ка­лі загінулі трое дзетак, кранаюць за жывое. Дзе знайсці сілы яшчэ ад­ной маці, каб перажыць смерць сы­на, якога яна пакінула аднаго ў за­чы­не­ным доме? Колькі б ні бы­ло праліта бацькоўскіх слёз, дзя­цей ужо не вярнуць... І прычына гэ­та­га – бяспечнасць і безадказнасць да­рос­лых.

Рабяты з агітбрыгады Пер­ша­май­с­кай школы для ўдзельнікаў схо­ду падрыхтавалі міні-прад­с­таў­лен­не, у якім яскрава расказалі пра пры­чы­ны пажараў, і як іх паз­бег­нуць.

– У Першамайскім сельсавеце за­рэ­гіс­т­ра­ва­на 1872 чалавекі, з якіх 553 жывуць адны, а 102 уво­гу­ле адзінокія, – паведаміла стар­шы­ня сельвыканкама Наталля Мі­ка­ла­еў­на Сідлярэвіч. – У мінулым годзе мы накіравалі 31 пісьмо дзе­цям аб неабходнасці выканання про­ці­па­жар­ных работ у дамах іх ста­рэ­нь­кіх бацькоў і ўстаноўкі АПА, сё­ле­та – сем такіх напамінаў, а яш­чэ 80 адправілі работнікі ЦТСАН. У 2016 годзе ўстаноўлена 16 па­жар­ных апавяшчальнікаў з вывадам сіг­на­лу на знешняе гукавае прыс­та­са­ван­не.

Летась на тэрыторыі сельсавета зда­ры­лі­ся чатыры пажары, у агні за­гі­ну­лі тры чалавекі.

– Прычына гэтых трагедый – не­ас­ця­рож­нае абыходжанне з агнём пры курэнні, – патлумачыў на­ча­ль­нік Шчучынскага РАНС А.Дз. Ма­лю­гін. – Пакуль гінуць людзі, пра­фі­лак­тыч­ную работу нельга лічыць дас­ка­на­лай.

А.Д. Малюгін нагадаў удзе­ль­ні­кам сходу аб тым, што няспраўныя пе­чы і дымаходы могуць стаць пры­чы­най пажару, патлумачыў, што паддашкавыя памяшканні не­ль­га загрувашчваць рэчамі, таму што нават з маленькай іскры, вы­паў­шай з дымаходу, можа раз­га­рэц­ца вялікі агонь. Шмат неп­ры­ем­нас­цей прыносяць і нестандартныя зас­це­ра­га­ль­ні­кі. Дапамагчы вы­ра­та­ваць жыццё, а такія прыклады ёсць у нашым раёне – могуць па­жар­ныя апавяшчальнікі.

Начальнік РАНС засяродзіў ува­гу вяскоўцаў на праблеме вясенніх па­лаў. Выпальванне сухой рас­лін­нас­ці таксама можа прывесці да ўзнік­нен­ня сур’ёзных пажараў і ка­ра­ец­ца штрафам да 40 базавых ве­лі­чынь.

На тэрыторыі сельсавета было пра­ведзе­на пажаратэхнічнае аб­с­ле­да­ван­не, і ў дамах вяскоўцаў, што сталі негатыўным узорам таго, у якіх умовах жыць нельга, былі зня­ты кадры фільма. Яго таксама пра­дэ­ман­с­т­ра­ва­лі ўдзельнікам схо­ду.

Большасць трагедый, звязаных з па­жа­ра­мі, адбываецца па прычыне п’ян­с­т­ва. Для нашага раёна гэта праб­ле­ма вельмі актуальная. Пра гэ­та гаварыла старшы памочнік пра­ку­ро­ра раёна А.В. Адаміцкая. На ўліку ў нарколага знаходзіцца ка­ля 1500 чалавек. Прык­лад­на столькі ж людзей ўчынілі пра­ва­па­ру­шэн­ні, звязаныя з алкаголем. Спіртное правакуе і ся­мей­на-бытавыя канфлікты, у вы­ні­ку якіх таксама здараюцца тра­ге­дыі. Цяпер кожны сямейна-бытавы кан­ф­лікт вывучаецца работнікамі пра­ку­ра­ту­ры раёна.
 
Бічом часу лічыць алкаголь і на­ча­ль­нік аддзела аховы пра­ва­па­рад­ку і прафілактыкі Шчучынскага РА­УС С.М. Асовік.

– За два месяцы гэтага года ў ад­дзел паступіла 938 па­ве­дам­лен­няў і заяў грамадзян аб про­ціп­раў­ных дзеяннях, – расказаў Сяргей Мі­ка­ла­е­віч. – Па 65 з іх узбуджаны кры­мі­на­ль­ныя справы. Учынена за­бой­с­т­ва. Жанчына нанесла мужу  ўдар нажом, ад чаго ён памёр. У яе кры­ві ўтрымлівалася 1,8 праміле ал­ка­го­лю... І гэта ў 11.30 дня...    

Адна з мер барацьбы з п’ян­с­т­вам – лячэнне ў ЛПП. У мінулым годзе туды быў накіраваны 71 ча­ла­век. Яшчэ адзін спосаб знізіць ко­ль­касць ужывання спіртнога – зніш­чаць ачагі самагонаварэння, прык­ры­ваць алкагольныя «кропкі».

Тэму бяспекі ў сваім выступленні пра­цяг­ваў галоўны інжынер Шчу­чын­с­ка­га раёна газазабеспячэння Г.А. Клімовіч. Ён расказаў, што ў се­ль­са­ве­це газіфікавана 1335 да­моў. 75 вяскоўцаў скарысталіся маг­чы­мас­цю купіць новую газавую плі­ту ў растэрміноўку. Работнікі га­за­вай службы праводзяць ін­с­т­рук­таж з абанентамі. Гэта важна, бо пры­чы­най пажару разам з кінутай за­пал­кай і няспраўнай печкай мо­жа стаць няправільнае карыстанне га­за­вы­мі прыборамі.

Жыхары сельсавета ў сваю чар­гу падзякавалі Генадзію Аляк­сан­д­ра­ві­чу за выдатную работу газавай служ­бы.

Інспектар Энерганагляду С.А. Ку­роў­с­кі прывёў прыклады, калі да бя­ды прыводзіць чалавечая бяс­печ­насць. У час работы аглядных ка­мі­сій, у склад якіх уваходзяць і спе­цы­я­ліс­ты-электрыкі, вы­яў­ля­ец­ца мноства няспраўнасцей элек­т­рап­ра­вод­кі, незаконнае вы­ка­рыс­тан­не «жучкоў». Кожны гаспадар па­ві­нен паклапаціцца аб тым, каб элек­т­рап­ра­вод­ка ў яго доме была прак­ладзе­на ў адпаведнасці з усімі пра­ві­ла­мі і патрабаваннямі.

Часам самая звычайная сі­ту­а­цыя можа абярнуцца няшчасцем. Быў такі выпадак, калі жанчына ў пра­ль­най машыне мыла бялізну на ву­лі­цы. Яна не адключыла ад сеткі са­ма­роб­ны падаўжальнік, а пачала яго скручваць. Ізаляцыя была паш­код­жа­на, і жанчына папала пад нап­ру­жан­не. Ад смерці вы­ра­та­ва­ла толькі гумовая транспарцёрная стуж­ка, разасланая каля машыны. Ме­на­ві­та на яе ўпала жанчына. Та­му вельмі важна ў любой сітуацыі вы­кон­ваць правілы бяспекі.

У час сельскага сходу яго ўдзе­ль­ні­кі ўздымалі розныя пытанні, на якія адказала Г.С. Хвядзюк. Яна пад­вя­ла вынікі сур’ёзнай размовы і вы­ка­за­ла надзею, што вяскоўцы зро­бяць усё магчымае, каб зрабіць бяс­печ­ным сваё жыццё і жыццё бліз­кіх людзей.
 
Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара.