Камунальныя клопаты і твор­чыя ініцыятывы | Дзяннiца

Камунальныя клопаты і твор­чыя ініцыятывы

Версия для печатиВерсия для печати

Іх паспяхова сумяшчаюць ра­бот­ні­кі вытворчага ўчастка РУП ЖКГ г.п. Жалудок

У зону абслугоўвання гэтага ўчас­т­ка РУП ЖКГ уваходзяць Ор­леў­с­кі, Мажэйкаўскі і Жалудоцкі сельсаветы. Тэ­ры­то­рыя вялікая і падведамных аб­’­ек­таў нямала: 8 кацельняў, 4 лаз­ні, 61 вуліца, 29 могілак, па­лі­гон для складзіравання цвёрдых бы­та­вых адходаў і тры міні-па­лі­го­ны. Неверагодна! Пад­раз­дзя­лен­не камунальнай службы, якое адказвае за бесперабойную ра­бо­ту ўсіх гэтых аб’ектаў, за тое, каб у дамах жыхароў былі ва­да і цяпло, узначальвае жан­чы­на. Ды якая! Маладая, сім­па­тыч­ная, энергічная, іні­цы­я­тыў­ная і, на мой погляд, смелая, бо, мяр­кую, кіраваць калектывам, дзе 82 чалавекі, з якіх усяго 12 жан­чын, не вельмі лёгка.

На маё пытанне, як жа яна спраў­ля­ец­ца з такім вялікім, па сут­нас­ці,  мужчынскім калектывам, Іры­на Віктараўна Дуброўная з ус­меш­кай адказала:

– Калектыў у нас дружны, кожны спе­цы­я­ліст адказна ставіцца да сва­ёй работы, не лічыцца з аса­біс­тым часам у экстранных сітуацыях. А вопытныя майстры, такія, як Ва­сіль Іванавіч Куцкель, Міхаіл Ан­то­на­віч Шадура, Міхаіл Міхайлавіч Амя­ле­віч, Міхаіл Браніслававіч Паш­кель,  Сяргей Мікалаевіч Хмя­ль­ніц­кі, заўсёды гатовы даць слуш­ную параду і падказку, за што я ім ве­ль­мі ўдзячная.

Ірына Віктараўна ўзначальвае ўчас­так з верасня 2014 года. Прыз­на­ла­ся, што не адразу дала згоду на  пасаду начальніка, сум­ня­ва­ла­ся, ці справіцца, хаця ўжо шэсць га­доў адрабіла тут дыспетчарам, бы­ла ў курсе ўсяго, што датычыцца гэ­тай складанай сферы.

– А ўрэшце рашыла для сябе, што павінна справіцца, калі мне да­вя­ра­юць, – зазначыла су­бя­сед­ні­ца. – Безумоўна, бываюць форс-ма­жор­ныя сітуацыі, і тут важна без пра­ма­руд­ж­ван­ня адправіць на аб­’­ект тэхніку, работнікаў.  Дарэчы, тэх­ні­кі ў нас 9 адзінак. Нядаўна ад­ра­ман­та­ва­лі асенізацыйную ма­шы­ну, так што цяпер і яна задзей­ні­ча­на. У кожнай з  кацельняў свая цеп­лат­ра­са, калі здараецца парыў, звар­ш­чык стараецца яго ўхіліць. Бы­вае выпадак складаны, тады вык­лі­ка­ем на дапамогу брыгаду са Шчу­чын­с­ка­га РУП ЖКГ. Я вельмі ўдзяч­на кіраўніцтву прад­п­ры­ем­с­т­ва за падтрымку, за дапамогу ў вы­ра­шэн­ні розных пытанняў.

Часта нас турбуюць жыхары вось па якой прычыне: просяць, каб высеклі дрэвы на тэрыторыі мо­гі­лак. Цяпер мы наводзім па­ра­дак на могілках у Валчках, на чарзе мес­ца пахавання ля вёскі Галынка.

Ірына Віктараўна падкрэсліла, што яе падначаленыя працуюць доб­ра­сум­лен­на, таму хочацца, каб у іх  і ўмовы працы  былі на на­леж­ным узроўні.  Завяршаецца рамонт бы­та­вых памяшканняў у  ка­це­ль­нях  Дубрава, Жалудка, дзе аб­с­та­ля­ва­ны пакоі прыёму ежы, ду­ша­выя. Плануецца рамонт ад­мі­ніс­т­ра­цый­на­га будынка.

Прызнаюся, падчас нашай раз­мо­вы з Ірынай Віктараўнай я была здзіў­ле­на некалькімі фактамі з яе бі­яг­ра­фіі. Напрыклад, тым, што па аду­ка­цыі яна педагог, у свой час пра­ца­ва­ла ў сельскай школе, уз­на­ча­ль­ва­ла дзіцячы садок. Значыць, во­пыт кіраўніцтва калектывам у ма­ёй гераіні ёсць.

– Ведаеце, многаму я на­ву­чы­ла­ся ў свайго таты Віктара Кан­с­тан­ці­на­ві­ча Цыбульскага, які шмат га­доў узначальваў гэты ўчастак, – шчы­ра дзялілася Ірына Віктараўна. – На жаль, ён ужо пайшоў з жыцця. Так атрымалася, што я стала яго пас­ля­доў­ні­цай.

Да нашай размовы пад­к­лю­чы­ла­ся дыспетчар Юлія Уладзіміраўна  Хмя­ль­ніц­кая і з хваляваннем да­ба­ві­ла: “Віктара Канстанцінавіча мы ўспа­мі­на­ем з глыбокай павагай, ён мно­гім з нас як бацька быў, вельмі доб­ры чалавек і выдатны кіраўнік. Іры­на Віктараўна такая ж адданая спра­ве, адказная і з людзьмі ўмее ладзіць.”

Яшчэ цікава было даведацца, што І.В. Дуброўная сябруе са спор­там і прыцягвае да гэтага калег. Не­вы­пад­ко­ва калектыў участка ак­тыў­на ўдзельнічае ў раённых і аб­лас­ных галіновых спартакіядах. Пры­чым сама Ірына Віктараўна аба­ра­няе гонар каманды ў спа­бор­ніц­т­вах па  плаванні і настольным тэ­ні­се. Пра спартыўныя поспехі ка­лек­ты­ву сведчаць шматлікія кубкі і дып­ло­мы.

Кветкі – яшчэ адно захапленне Дуб­роў­най. Пад яе кіраўніцтвам ра­бот­ні­цы ўчастка рыхтуюць цяп­лі­цу і насенне розных кветак, каб ле­там вуліцы пасёлка і райцэнтра ўпры­гож­ва­лі клумбы з яркімі пе­тун­ня­мі, бархатцамі,  сальвіяй, цы­ні­ра­ры­яй і інш. Сёлета плануецца вы­садзіць значна больш кветак, чым летась. На тэрыторыі ўчастка зна­ходзіц­ца крэатыўная бяседка, вод­даль азярцо, як жа тут будзе пры­го­жа, калі з’явяцца клумбы з квет­ка­мі, у тым ліку і вер­ты­ка­ль­ныя.

Ірына Віктараўна ў 2011 годзе па­бы­ва­ла ў Галандыі і да гэтай па­ры ў захапленні ад паркаў, якія прос­та патанаюць у кветках. Не­ка­то­рыя ідэі яна прывезла з краіны цю­ль­па­наў, і яны знайшлі ўва­саб­лен­не ў прыгожых кампазіцыях на тра­ды­цый­ным фестывалі кветак, што праходзіць напрыканцы лета ў Жа­луд­ку. Дарэчы, калектыў учас­т­ка заўсёды прымае ўдзел у фес­ты­ва­лі і радуе гледачоў нез­вы­чай­ны­мі кампазіцыямі то ў выглядзе па­ла­ца князёў Чацвярцінскіх, то пя­ці­кан­цо­вай зоркі…

Насамрэч задумкі Дуброўнай зна­ходзяць цікавае ўвасабленне. У іх ліку бутэлька шампанскага ў цэн­т­ры навагодняга Шчучына, казачна ўпры­го­жа­ны фантан у скверы – тут трэ­ба аддаць належнае выдатнаму май­с­т­ру Ю.А. Сланімцу, работніку Жа­лу­доц­ка­га ўчастка.

На свяце Масленіца, што ладзі­ла­ся сёлета ў пасёлку, калектыў учас­т­ка таксама вызначыўся: на яго падворку  стол ламіўся ад смач­ных страў і апетытных блін­цоў. Так што жалудоцкія ка­му­на­ль­ні­кі ўмеюць не толькі аддана пра­ца­ваць, але і цікава адпачываць. А за­ва­да­тар­кай з’яўляецца іх кі­раў­ні­ца, жанчына з творчай і не­зас­па­ко­е­най душой.

Ала УЛАДЗІМІРАВА.
Фота аўтара.