“Людская дабрыня дае мне сілы змагацца за жыццё” | Дзяннiца

“Людская дабрыня дае мне сілы змагацца за жыццё”

Версия для печатиВерсия для печати

Ужо некалькі гадоў яна пры­ка­ва­на да ложка. Немагчыма ўя­віць, як цяжка адчуваць сябе  без­да­па­мож­най, нерухомай і амаль невідушчай жанчыне, для якой танцы былі прафесіяй. Ра­ней яна сама выходзіла  на сцэ­ну, потым хвалявалася за ку­лі­са­мі за сваіх вучаніц, а цяпер сцэ­ну яна бачыць толькі ў  снах…

Як жа прыемна было пачуць у тэ­ле­фон­най трубцы голас Таццяны Мі­ка­ла­еў­ны Блядновай. Яна тры­ма­ла­ся малайцом, гаварыла бадзё­ра. Дарэчы, пазваніла, каб падзя­ка­ваць работнікам раённай ар­га­ні­за­цыі Беларускага та­ва­рыс­т­ва Чырвонага Крыжа, тэ­ры­та­ры­я­ль­на­га цэнтра сацыяльнага аб­с­лу­гоў­ван­ня насельніцтва за вялікую да­па­мо­гу, якую яны ёй аказваюць.

– Да мяне вельмі спагадліва ста­ві­ла­ся былая старшыня чыр­во­нак­рыж­най арганізацыі  Валянціна Мі­ка­ла­еў­на Урсул, – дзеліцца Тац­ця­на Мікалаеўна. – Цяперашняя кі­раў­ні­ца Галіна Станіславаўна Ма­цюк  мяне таксама клапатліва апя­кае. Вялікі дзякуй гэтым жанчынам! Доб­рыя словы хочацца сказаць і ў ад­рас сацыяльных работнікаў.  Ста­ран­ня­мі ўсіх гэтых добрых людзей у мяне з’явіліся спе­цы­я­ль­ны ложак, каляска, хадункі, не­аб­ход­ныя сродкі гігіены, гэта ўсё ве­ль­мі аблягчае жыццё.

Так важна ўсведамляць, што пра ця­бе нехта перажывае, кла­по­ціц­ца. Я так удзячна сваім сябрам, ка­ле­гам, якія не пакінулі мяне ў бядзе, тэлефануюць, наведваюць, да­па­ма­га­юць. Дзякую таксама стар­шы­ні праўлення раённай ар­га­ні­за­цыі ГА “БелТІЗ” Таццяне Мі­ка­ла­еў­не Кулаковай, якая  наведвае мя­не, трымае ў курсе спраў ар­га­ні­за­цыі, клапоціцца пра тэхнічныя срод­кі рэабілітацыі. Людская даб­ры­ня дае мне сілы змагацца за жыц­цё, я не дазваляю адчаю і рос­па­чы ўзяць мяне ў палон.

 Гэта нечаканая споведзь па тэ­ле­фо­не ўзрушыла душу. Якая ж моц­ная духам гэтая жанчына! Цяж­кая хвароба і адзіноцтва не зламілі яе і не разлютавалі. Яна адчувае люд­с­кую цеплыню і ўдзячна за гэта ўсім, хто аказаўся побач у цяжкі для яе перыяд.

Як многа часам значаць шчырыя сло­вы і добрыя ўчынкі. Давайце ні­ко­лі не будзем пра гэта забываць.

Ала УЛАДЗІМІРАВА.