Быць у курсе падзей да­па­ма­гае “Дзянніца” | Дзяннiца

Быць у курсе падзей да­па­ма­гае “Дзянніца”

Версия для печатиВерсия для печати

Праводзіць Дні падпісчыка ста­ла добрай традыцыяй, якая, як паказвае практыка, па­да­ба­ец­ца нашым чытачам. Падчас ме­рап­ры­ем­с­т­ва яны не толькі мо­гуць выпісаць газету, але і паз­на­ё­міц­ца з супрацоўнікамі рэ­дак­цыі, выказаць ім свае заўвагі і прапановы. 

Вось і з астрынчанамі наладзіўся цёп­лы і канструктыўны дыялог. Да та­го ж прыемна было працаваць з на­шы­мі партнёрамі-паштавікамі, якія разумеюць галоўную мэту суп­ра­цоў­ніц­т­ва: павялічыць колькасць пры­хі­ль­ні­каў раённай газеты. Калі за­да­ча журналістаў – рабіць ра­ён­ку цікавай і змястоўнай, ін­фар­ма­цый­на насычанай, то абавязак паш­та­ві­коў – паспяхова яе рас­паў­сюдзіць, пераканаць пад­пісчыкаў у тым, што менавіта “Дзянніца” – іх вы­дан­не. Хочацца падзякаваць на­ча­ль­ні­ку аддзялення паштовай су­вя­зі “Астрына” Ніне Аляксандраўне Бры­кач і аператару сувязі Людміле Паў­лаў­не Бярнадскай, якія шчыра агі­та­ва­лі за раёнку наведвальнікаў ад­дзя­лен­ня і аператыўна афар­м­ля­лі падпіску.

Як добрых сяброў сустрэла нас пен­сі­я­нер­ка, былы калгасны бух­гал­тар Яніна Станіславаўна Ба­ту­ра. Яна даўняя прыхільніца раёнкі, нядзіў­на, што першай прыйшла на ме­рап­ры­ем­с­т­ва.

– Без “Дзянніцы” я не ведаю, што ро­біц­ца ў раёне, – прызнаецца жан­чы­на. – Часу ў мяне хапае, га­зе­ту ад першай да апошняй ста­рон­кі чытаю, і ўсё цікава. Дзякуй вам, што стараецеся для нас, ро­бі­це такую добрую газету!
Былога работніка сельскай гас­па­дар­кі Аляксандра Сцяпанавіча Шэр­ша­ня найбольш цікавіць, як раз­ві­ва­юц­ца сельгаспрадпрыемствы раёна. Пра гэ­та і многае іншае ён да­вед­ва­ец­ца з “Дзянніцы”. Дарэчы, чытае га­зе­ту ён з таго часу, як яна на­зы­ва­ла­ся яшчэ “Чырвоны Сцяг”.

– Раёнка дапамагае быць у кур­се ўсіх падзей, – зазначыў Аляк­сандр Сцяпанавіч. – Як жа яе не вы­пі­саць?!

Цікава было пагутарыць з Ра­ма­нам Іванавічам Копцем, работнікам Ас­т­рын­с­ка­га ўчастка РУП ЖКГ. У бы­ло­га афганца багаты жыццёвы во­пыт, свой погляд на жыццё і аб­с­та­ві­ны, між іншым, пазітыўны і ап­ты­міс­тыч­ны. Сваімі меркаваннямі  муж­чы­на і з намі падзяліўся. А “Дзянніца” пастаянна прыходзіць у яго дом, таму Раман Іванавіч ве­дае  пра ўсе падзеі ў раёне. Асаб­лі­ва кранаюць яго публікацыі пра зем­ля­коў, якія таксама прайшлі га­ра­чы­мі афганскімі  сцяжынамі. 

Работніца мясцовага ад­дзя­лен­ня кругласутачнага знаходжання для пажылых людзей і інвалідаў ТЦСАН Ганна Віктараўна Сід­ля­рэ­віч расказала, што на старонках ра­ён­кі знаходзіць для сябе шмат ка­рыс­най інфармацыі. А ку­лі­нар­ныя рэцэпты і іншыя патрэбныя для гаспадыні парады бярэ “на ало­вак”.

– Раённую газету паважаю і пас­та­ян­на выпісваю, – прызнаўся ра­бот­нік ААТ “АграГЖС” Уладзімір Ар­кадзь­е­віч Козіч. – З яе чэрпаю раз­нас­тай­ную інфармацыю пра падзеі ў раёне і рэспубліцы, ведаю, ка­лі праходзяць “прамыя лініі” з кі­раў­ні­ка­мі розных службаў, якія ра­шэн­ні прымае раённая ўлада. Ці­ка­ва прачытаць і пра таленавітых зем­ля­коў. Газета прыгожа афар­м­ля­ец­ца, на старонках шмат фа­таг­ра­фій, разглядваеш іх і здаецца, што сам пабываў на ме­рап­ры­ем­с­т­ве, пра якое расказваецца.

Падпісаліся на “Дзянніцу” і ска­за­лі добрае слова ў адрас выдання і яго супрацоўнікаў пенсіянерка Га­лі­на Іосіфаўна Вашчыла і ра­бот­ні­ца мясцовага аддзялення “Белаграпрамбанка” Святлана Ста­ніс­ла­ваў­на Басько.  

– Інфармацыя падаецца апе­ра­тыў­на, дакладна, – адзначыла Свят­ла­на Станіславаўна. – Я заў­сё­ды чакаю газету і з за­да­ва­ль­нен­нем чытаю. Асабліва радуюся, калі на­пі­шуць пра кагосьці з астрынчан, у нас жа многа цікавых людзей.
Як жа прыемна было сустрэць на Дні падпісчыка даўнюю сяб­роў­ку газеты бібліятэкара Ганну Аляк­сан­д­раў­ну Сцяпанчанка.

– Раёнку люблю, чытаю і ў біб­лі­я­тэ­цы, і дома, вырэзваю цікавыя ар­ты­ку­лы, – дзеліцца жанчына. – “Дзянніца” дапамагае мне ў ра­бо­це. Дзякуй за гэта журналістам, жа­даю ім цікавых знаходак і нат­х­нен­ня!
Радасна чуць такія словы і ўсве­дам­ляць, што ў раёнкі шмат вер­ных сяброў. А ў Дзень падпісчыка іх стала яшчэ больш.

А вы не забыліся падпісацца на “Дзянніцу”? Часу засталося няш­мат, паспяшайцеся на пошту! Зас­та­вай­це­ся з намі!

Ала УЛАДЗІМІРАВА.
Фота аўтара.