Гаспадаркі экзаменуе вясна | Дзяннiца

Гаспадаркі экзаменуе вясна

Версия для печатиВерсия для печати

У якім стане знаходзіцца се­ль­с­ка­гас­па­дар­чая тэхніка і на­вяс­ныя агрэгаты? Ці дастаткова за­куп­ле­на паліва і запасных час­так для вясенне-пасяўной кам­па­ніі? Як у гаспадарках раёна аб­с­та­яць справы з набыццём мі­не­ра­ль­ных угнаенняў? Гэтым пы­тан­ням надавалася асаблівая ўва­га падчас раённага агляду тэх­ні­кі, арганізаванага ўпраў­лен­нем сельскай гаспадаркі і хар­ча­ван­ня райвыканкама сумесна з за­ці­каў­ле­ны­мі службамі. 

На мехдвары СВК “Дэмбрава” выс­т­ра­і­лі­ся ў рад трактары: усе як адзін адрамантаваныя, пад­фар­ба­ва­ныя, аснашчаныя вог­не­ту­шы­це­ля­мі і ўсім неабходным. Даг­лед­жа­ны­мі выглядалі і сеялкі, плугі, ку­ль­ты­ва­та­ры, раскідвальнікі ўгна­ен­няў, якія размясціліся побач.

– Сёлета нам прадстаіць за­се­яць яравымі культурамі 980 гек­та­раў, – гаворыць галоўны аграном Юрый Аляксеевіч Сакута. – Для гэ­та­га задзейнічаем чатыры аг­рэ­га­ты. У дзень плануем засяваць да 80 гектараў і пры спрыяльным над­во­р­’і завершым пасяўную кампанію за 12-13 дзён. Як бачыце, тэхніка ад­ра­ман­та­ва­на і гатова выйсці ў по­ле. Ужо закуплена больш за 20 тон паліва. Акрамя таго, актыўна на­бы­ва­ем мінеральныя ўгнаенні. На сённяшні дзень на нашых скла­дах захоўваецца 700 тон КАСа, 200 тон карбаміду і 300 тон хлорыстага калію. Да таго ж пад­кор­мім палеткі арганікай, якой уня­сём прыкладна 35 тысяч тон. 

Выдатна падрыхтаваліся да па­чат­ку вясенне-палявых работ і ў СВУ “Пратасаўшчына”, дзе ўсе 40 трак­та­роў прыведзены ў “баявую га­тоў­насць”. Навясныя агрэгаты тут таксама ў парадку.

– Нядаўна ўстанавілі на мех­май­с­тэр­ні 16 відэакамер. Зрас­хо­да­ва­на 164 мільёны рублёў, але гэта ўзмоц­ніць дысцыпліну, а значыць, аку­піц­ца, – дзеліцца ды­рэк­тар аг­рап­рад­п­ры­ем­с­т­ва Віктар Ан­д­жэ­е­віч Семяновіч. –  Яшчэ набудзем і спе­цы­я­ль­ныя датчыкі кантролю за рас­хо­дам паліва, якімі абсталюем на­шу энерганасычаную тэхніку. Ак­ра­мя таго, сёлета плануем за­вяр­шыць асфальтаванне тэрыторыі мех­май­с­тэр­ні, на што будзе вы­дат­ка­ва­на 900 мільёнаў рублёў.

Удзельнікі раённага агляду тэх­ні­кі пабывалі і ў ААТ “Шчучынаграпрадукт”, дзе з-за пэў­на­га недахопу сродкаў не ўдалося ў тэрмін адрамантаваць некалькі трак­та­роў, а шэраг прычэпаў так і ста­яць з няспраўнай тармазной сіс­тэ­май. Кіраўнік гаспадаркі Барыс Мі­хай­ла­віч Куц запэўніў, што праб­лем­ныя пытанні знаходзяцца на асо­бым кантролі і будуць вы­ра­ша­ны ў бліжэйшы час.

Нездавальняючымі тэмпамі ідзе пад­рых­тоў­ка да пасяўной кампаніі ў ААТ “Першамайск-агра” і СВК “Орля”. 

– Як можна дапусціць, каб з 55 трак­та­роў, якія налічваюцца ў гас­па­дар­цы, аж 17 не прайшлі тэх­ніч­ны агляд? – пакрытыкаваў ор­леў­с­кіх аграрыяў начальнік рай­се­ль­гас­хар­чу Г.Б. Хоміч. – Вярнуць іх у строй – задача першачарговая. 

Падводзячы вынікі агляду, Ге­надзій Баляслававіч падкрэсліў, што ўсе выяўленыя недахопы па­він­ны быць аператыўна вып­раў­ле­ны, пакуль вясна канчаткова не ўсту­пі­ла ў свае правы і не пак­лі­ка­ла хлебаробаў у поле. Таксама ён звяр­нуў увагу кіраўнікоў гас­па­да­рак на даведзеныя дзяржавай пла­ны па здачы металалому і зно­ша­ных колаў. Гэтыя задачы не­аб­ход­на абавязкова выканаць.

Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.