Грэбаваць правіламі бяспекі на вытворчасці недапушчальна | Дзяннiца

Грэбаваць правіламі бяспекі на вытворчасці недапушчальна

Версия для печатиВерсия для печати

З мэтай прафілактыкі траўматызму на вытворчасці і павышэння эфектыўнасці грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы рэйдавая група тэхнічных інспектараў Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў правяла маніторынг прадпрыемстваў і арганізацый Шчучыншчыны.

Інспектары пабывалі ў МПМК-166 і МПМК-167, Шчучынскім лясгасе, ААТ “Шчучынаграпрадукт”, Шчучынскай ППРФ, а таксама ў занальным інстытуце раслінаводства. Падчас праверак быў выяўлены шэраг недахопаў: няправільнае вядзенне дакументацыі, адсутнасць спецадзення ў некаторых рабочых, несвоечасовае правядзенне дыягностыкі тэхнікі і іншыя. Усе праблемныя пытанні ўзяты “на карандаш” і патрабуюць аператыўнага вырашэння.

Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.