"Музыка маёй Радзімы" | Дзяннiца

"Музыка маёй Радзімы"

Версия для печатиВерсия для печати

Так называўся раённы фестываль беларускай творчасці, які прайшоў учора ў Шчучынскай дзіцячай школе мастацтваў.

У фестывалі прынялі ўдзел выхаванцы дзіцячых школ мастацтваў раёна. Юныя музыкі і спевакі выконвалі творы беларускіх кампазітараў.

Цёпла вітала рабят намеснік начальніка аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Таццяна Васільеўна Ганчарук. Яна ўручыла юным талентам дыпломы ўдзельнікаў і салодкія падарункі.

Цудоўнае свята беларускай творчасці, якое на гэты раз рыхтавалі педагогі і выхаванцы Васілішкаўскай школы мастацтваў, спадабалася і дзецям, і дарослым.

Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара.