Мы – грамадзяне Беларусі! | Дзяннiца

Мы – грамадзяне Беларусі!

Версия для печатиВерсия для печати

У рамках рэспубліканскай акцыі ГА “БРСМ” “Мы – грамадзяне Беларусі” ў СШ №1 г. Шчучына 16 юнакоў і дзяўчат з розных устаноў аду­ка­цыі раёна атрымалі свой першы і самы галоўны дакумент – пашпарт. У гэты дзень на 27 актывістаў папоўніліся і рады саюза моладзі. Рабяты не толькі добра вучацца, але і  прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыц­ці Шчучыншчыны.

Раздзялілі са школьнікамі ўрачыстасць моманту на­мес­нік старшыні райвыканкама Г.С. Хвядзюк, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму У.Р. Дубок,  начальнік ад­дзя­лен­ня па грамадзянстве і міг­ра­цыі РАУС Н.М. Касцюкевіч, член прэзідыума раённага Савета ветэранаў І.П. Рэкеда, старшыня раённага савета ГА “БРПА” Т.C. Трахімчык і пер­шы сакратар РК БРСМ А.С. Бог­дзель.

Адчувалася, што дзяўчаты і хлопцы хваляваліся. І не дзіўна. Атрыманне пашпарта – гэта першы крок у самастойнае жыц­цё.  Наяўнасць гэтага  важнага дакумента робіць рабят паў­нап­раў­нымі грамадзянамі Рэс­пуб­лі­кі Беларусь.

Адзін за ад­ным школьнікі выходзілі на сцэну. Для кожнага -- віншаванні і кніга “Я – гра­мадзя­нін Рэспублікі Беларусь”. Школьнікі Мікіта Панасевіч і Святлана Місюк, пры­ма­ю­чы на сябе званне “грамадзянін Беларусі”, па­а­бя­ца­лі  ад імя рабят сва­ёй вучобай, працай і добрымі спра­ва­мі замацоўваць аў­та­ры­тэт і добрае імя краіны, рабіць усё для яе рос­к­ві­ту.

Падчас мерапрыемства былі ўзнагароджаны і пераможцы конкурсу “Лідар года”.  Дапоўнілі святочную атмасферу песні ў выкананні юных артыстак СШ №1 г. Шчучына.

Ганна КАСПЕР.
Фота аўтара.