Як у Васілішках пад­т­рым­лі­ва­юць і развіваюць грамадскую іні­цы­я­ты­ву | Дзяннiца

Як у Васілішках пад­т­рым­лі­ва­юць і развіваюць грамадскую іні­цы­я­ты­ву

Версия для печатиВерсия для печати

Вырашэнне пытанняў эка­на­міч­на­га і сацыяльнага развіцця тэ­ры­то­рыі, жыццезабеспячэння на­се­ль­ніц­т­ва немагчыма без пас­та­ян­на­га пашырэння і ўма­ца­ван­ня сувязі з мясцовымі жы­ха­ра­мі, падтрымкі грамадскай іні­цы­я­ты­вы, пераканана старшыня Ва­сі­ліш­каў­с­ка­га сельвыканкама Та­ма­ра Іванаўна Зубрыцкая. Да­ся­га­юц­ца агульныя мэты праз жы­вы дыялог і цеснае ўза­е­мадзе­ян­не з органамі тэ­ры­та­ры­я­ль­на­га грамадскага са­ма­кі­ра­ван­ня.

– Тамара Іванаўна, ваш се­ль­са­вет – самая вялікая тэ­ры­та­ры­я­ль­на-адміністрацыйная адзінка ў раёне. Наколькі запатрабаваны ў рабоце органа ўлады пяр­віч­на­га ўзроўню грамадскі рэсурс?

– У нашым сельсавеце 91 на­се­ле­ны пункт, дзе пражываюць звыш пяці тысяч чалавек. Зра­зу­ме­ла, нешматлікай се­ль­вы­кан­ка­маў­с­кай камандзе складана ахапіць ува­гай такі аб’ёмны рэгіён. Аднак вый­с­це, каб быць у курсе спраў, зной­дзе­на ўжо даўно. У кантакце з вяс­коў­ца­мі – 15 дэпутатаў, а так­са­ма 46 старастаў і члены сельскага ка­мі­тэ­та аграгарадка Васілішкі. Уся­го ў склад органаў тэ­ры­та­ры­я­ль­на­га грамадскага самакіравання выб­ра­на 55 чалавек. Аўтарытэту, жыц­цё­ва­га і практычнага вопыту ў на­шых актывістаў хапае. Гра­мад­с­кая работа для многіх стала ўнут­ра­най патрэбай, калі хочаце, са­ма­ах­вяр­ным служэннем сваёй малой радзі­ме і землякам. Гэтыя не­раў­на­душ­ныя людзі – вочы і вушы ўла­ды. Яны рэагуюць на любое бы­та­вое пытанне, не праходзяць мі­ма няпростых жыццёвых сі­ту­а­цый, аб усім інфармуюць се­ль­вы­кан­кам. У нас са старастамі нават да­моў­ле­насць ёсць: з раніцы тэ­ле­фа­на­ваць мне на рабочы тэлефон, а на працягу дня, а то і сутак – уся­кія сітуацыі здараюцца – на ма­бі­ль­ны.

Грамадскія актывісты і старасты да­па­ма­га­юць наводзіць парадак у на­се­ле­ных пунктах, не абмінаюць да­мы адзінокіх грамадзян і ін­ва­лі­даў, якім складана ў жыццёвым ко­ле, “тушаць” ачагі сямейных кан­ф­лік­таў... На іх кантролі – вулічнае ас­вят­лен­не, графік прыезду аў­та­ла­вак. Гэтыя людзі – надзейныя ін­фар­ма­та­ры і прапагандысты важ­ных ініцыятыў мясцовай улады. Да прык­ла­ду, важкі іх уклад у рэ­а­лі­за­цыю прэзідэнцкага ўказа па ўдас­ка­на­лен­ні ўліку і скарачэнні колькасці пус­ту­ю­чых, старых дамоў і бу­дын­каў у сельскай мясцовасці. Без пад­т­рым­кі вясковага актыву скла­да­на было б вырашаць надзвычай су­р­’­ёз­нае пытанне пажарнай бяс­пе­кі. Няма лепшага “навігатара” для агляднай камісіі, чым дас­вед­ча­ны стараста. Абавязкова пад­ка­жа адрас небяспекі: у якім доме жы­ве п’яніца, а ў якім – проста лай­дак, якому цяжка шчыліну ў коміне за­ма­заць...

– Наколькі актыўна пап­ра­ца­ва­ла летась аглядная камісія?

– Праведзена 37 рэйдаў, усяго аб­с­ле­да­ва­на 1160 домаўладанняў. Складзе­на 70 актаў па ліквідацыі пры­чын і ўмоў, якія ўплываюць на бяс­пе­ку жыццядзейнасці, ад­п­раў­ле­на 26 пісем дзецям з просьбай да­па­маг­чы сваім пажылым ба­ць­кам зрабіць дом бяспечным для пра­жы­ван­ня і г.д. 

– Каб праводзіць лінію ўлады, ва­шым памочнікам трэба і самім быць інфармаванымі...

– Безумоўна, сельвыканкам ка­ар­ды­нуе работу селькама і ста­рас­таў. Цесны кантакт і галоснасць – га­лоў­ныя пазіцыі ў нашай су­мес­най рабоце. Кіраўнікі грамадскіх фар­мі­ра­ван­няў і вясковыя “камандзіры” – пастаянныя ўдзе­ль­ні­кі пасяджэнняў сельвыканкама і се­сій Савета дэпутатаў. Запрашаем іх да абмеркавання важных пы­тан­няў і мясцовых праблем, слухаем гэ­тых людзей і чуем. Праз іх потым ра­шэн­ні мясцовай улады ідуць у на­род. З удзелам старастаў так­са­ма праводзім сходы па месцы жы­хар­с­т­ва. Дарэчы, летась прайшло 89 такіх сумесных “форумаў”. На ад­ра­са­ва­ныя ўладзе пытанні і за­пы­ты абавязкова рэагуем.

– Што на парадку дня такіх схо­даў?

– Каб папярэдзіць пра­ва­па­ру­шэн­ні і злачынствы, пе­рас­це­ра­га­ем вяскоўцаў ад кантактаў з нез­на­ё­мы­мі людзьмі, нацэльваем больш уваж­лі­ва адносіцца да захавання ўлас­най маёмасці, расказваем, да якіх наступстваў прыводзіць злоў­жы­ван­не спіртнымі напіткамі і грэ­ба­ван­не правіламі пажарнай бяс­пе­кі. Дарэчы, да абмеркавання гэ­тых “гарачых” пытанняў запрашаем суп­ра­цоў­ні­каў аператыўных служ­баў. 

– Ці адклікаецца насельніцтва на такія дыялогі з уладай?

– Любое здаровае зерне пра­рас­тае на падрыхтаванай глебе. Так і тут.  Схільны да асацыяльных па­водзін грамадзянін, магчыма, і не пры­ме блізка да душы нашы па­пя­рэд­жан­ні, але яго за­ко­на­пас­лух­мя­ны і прыстойны аднавясковец аба­вяз­ко­ва занатуе ў памяці пачутае. І пры выпадку “тузане” суседа, які за­час­ціць у магазін па гарэлку, за­зір­не да старой бабулькі, калі тая не з’явіцца на падворку.

–  Назавіце, калі ласка, проз­віш­чы самых актыўных гра­мад­с­кіх памочнікаў.

– Неаспрэчны аўтарытэт мае ста­рас­та Касцянева Ганна Мі­хай­лаў­на Шостак. Яна арганізавала сва­іх землякоў на добрую справу – на­вядзен­не ў вёсцы чысціні і па­рад­ку. Цяпер населены пункт не паз­наць: 10 спарахнелых дамоў зне­се­на, на іх месцы зелянеюць па­лет­кі. Зніклі зараснікі з маладых дрэў і кустоўя. Гаспадары абнавілі фа­са­ды дамоў, падправілі платы, прыб­ра­лі смецце ля сядзіб. “Разбудзіць” сацыяльную і гра­мадзян­с­кую актыўнасць сваіх зем­ля­коў здолела і стараста вёскі Кро­нь­кі Валянціна Іванаўна Ма­лю­ке­віч: па яе ініцыятыве прыбраны “векавыя” звалкі бытавога смецця, аб­кош­ва­ец­ца пустазелле ўздоўж ву­ліц і прыдамавых тэрыторый. Ва­лян­ці­на Іванаўна пасадзейнічала, каб аднавяскоўцы мелі маг­чы­масць набыць свежае мяса ў мяс­цо­вым магазіне ААТ “Васілішкі”. Пад­т­рым­ку і дапамогу аказвае вяс­коў­цам адразу пяці вёсак Софія Ка­зі­мі­раў­на Дзежыц. Працуе яна паш­та­ль­ё­нам і, дастаўляючы ка­рэс­пан­дэн­цыю, не адмаўляе па­жы­лым людзям у пакупцы лякарства, не­аб­ход­ных тавараў.

Не пазнаць і Стары Двор, які ў складзе сельсавета каля года. Доб­рым памочнікам пры на­вядзен­ні санітарнага парадку ў вёсцы і на ма­гі­ле нашай славутай зямлячкі Цёт­кі зарэкамендаваў сябе ста­рас­та Вацлаў Станіслававіч Адзінец. Гра­мад­с­кія “пасады” дастойна зай­ма­юць таксама старасты Я.А. Сяр­гей (аг. Васілішкі), А.І. Кухарэвіч (в. Шай­ба­кі), М.Б. Жук (в. Галасавічы), М.І. Будзько (в. Дварчаны) і іншыя іх калегі.

Пераканана: наша цеснае суп­ра­цоў­ніц­т­ва і ўзаемадзеянне пра­доў­жыц­ца і далей.

Гутарыла Таццяна ПА­ЛУ­БЯТ­КА.
Фота аўтара.