Вечар-партрэт доблеснага афіцэра міліцыі | Дзяннiца

Вечар-партрэт доблеснага афіцэра міліцыі

Версия для печатиВерсия для печати

Нядаўна супрацоўнікі Шчучынскага РАУС і прадстаўнікі іншых арганізацый раёна сабраліся на ўрачыстае мерапрыемства ў палацы Друцкіх-Любецкіх, каб правесці на заслужаны адпачынак намесніка начальніка РАУС, начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Валерыя Раманавіча Мікалайчыка і сказаць яму дзякуй за добрасумленную службу!

Шмат цёплых слоў гучала ў яго адрас ад намесніка старшыні райвыканкама Г.С. Хвядзюк, старшыні раённага Савета дэпутатаў І.Ю. Сакалоўскага, начальніка аддзела ўнутраных спраў С.М. Сыцэвіча, калег, сяброў і родных. Прыемным падарункам сталі песні ў выкананні артыстаў ЦКіНТ.

Валерый Раманавіч Мікалайчык родам з вёскі Руткевічы. У РАУС прыйшоў у 1993 годзе. За гэты час зарэкамендаваў сябе як адказны і вопытны прафесіянал. Да таго ж ён добры і сціплы чалавек, клапатлівы муж, бацька, а цяпер яшчэ і дзядуля!

Ганна КАСПЕР.
Фота аўтара.