Дэманстрацыя талентаў | Дзяннiца

Дэманстрацыя талентаў

Версия для печатиВерсия для печати

У Шчучынскай дзіцячай школе мас­тац­т­ваў стала добрай тра­ды­цы­яй ладзіць своеасаблівыя ве­ча­ры, на якіх выступаюць вы­ха­ван­цы музычнага аддзялення. На канцэрты юных музыкаў пры­ходзяць іх бацькі, сябры, ка­неш­не ж, і выкладчыкі. Падчас выс­туп­лен­няў слухачы могуць аца­ніць майстэрства вы­ка­наў­цаў, а апошнія – пра­дэ­ман­с­т­ра­ваць свае здольнасці і пад­рых­тоў­ку.

Цудоўна выступілі выхаванцы на­род­на­га аддзялення на канцэрце “Іграй, баян!”. А любімыя мелодыі на аднайменнай вечарыне па­да­ры­лі слухачам навучэнцы  струнна-на­род­на­га аддзялення. Вечар фар­тэ­пі­ян­най музыкі таксама прайшоў на дастойным узроўні. Загадчыкі ад­дзя­лен­няў Р.А. Русць, М.В. Ас­ка­ль­до­віч, С.В. Чучэйка былі за­да­во­ле­ны выканаўчым майстэрствам сва­іх вучняў. У кожным канцэрце выс­ту­пі­ла больш за дваццаць юных му­зы­кан­таў. Лепшыя выканаўцы ўзна­га­род­жа­ны дыпломамі, а ўсе ўдзе­ль­ні­кі атрымалі салодкія пры­зы. 

Ёсць чым пахваліцца і вык­лад­чы­кам ДШМ. Вакальная група “Элегія”, якую стварылі вык­лад­чы­цы ражанкаўскага філіяла Шчу­чын­с­кай ДШМ, прыняла ўдзел у рэс­пуб­лі­кан­с­кім этапе Міжнароднага фес­ты­ва­лю праваслаўных пес­на­пен­няў, што нядаўна прайшоў у Грод­не. Ражанкаўскія пявунні выс­ту­пі­лі дастойна, прадэманстравалі вы­со­кі выканаўчы ўзровень. Цяпер ка­лек­тыў рыхтуецца да фес­ты­ва­лю-конкурсу нацыянальнай музыкі “Рэха”.

Ала УЛАДЗІМІРАВА.