І тчэ, забыўшыся, рука... | Дзяннiца

І тчэ, забыўшыся, рука...

Версия для печатиВерсия для печати

Майстрыцы аддзела рамеснай творчасці і народнага мастацтва РЦКіНТ не толькі ствараюць цудоўныя рукатворныя вырабы, але і адраджаюць традыцыйныя беларускія рамёствы. Напрыклад, майстар-метадыст Леакадзія Іосіфаўна Бярдоўская з задавальненнем перадае сакрэты ткацтва малодшаму пакаленню. А сама жанчына ткаць навучылася яшчэ ў маленстве, глядзела, як гэта робіць яе матуля.

Майстар-класы юным умеліцам Леакадзія Іосіфаўна дае на дзеючых кроснах, што знаходзяцца ў этнаграфічнай зале аддзела рамеснай творчасці і народнага мастацтва. Цяпер выдатная ткачыха “чаруе” над прыгожым ручніком.

Фота Алы УЛАДЗІМІРАВАЙ.