Зваротная сувязь | Дзяннiца

Зваротная сувязь

Версия для печатиВерсия для печати

Сёння ў Смаргонскім райвыканкаме прыём грамадзян па асабістых пытаннях праводзіў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – галоўны інспектар па Гродзенскай вобласці Сяргей Васільевіч РАЎНЕЙКА.

З разнастайнымі праблемамі звярнуліся сем чалавек. Звароты тычыліся пераразліку пенсіі, льготнага крэдытавання для будаўніцтва жылля мнагадзетнымі сем’ямі, аптымізацыі ўстаноў на тэрыторыі сельсаветаў, несвоечасовай выплаты зарплаты і іншых пытанняў. Падчас гутаркі Сяргей Васільевіч абяцаў, што вывучыць дасканала прапановы і не адну з іх не пакіне без увагі. У дачыненні да мясцовых улад памочнік Прэзідэнта выказаў пажаданне, каб усё абяцанае выконвалася ў вызначаны тэрмін.